1 ...6 7 8 10 11 12 ...20
Натоўп гэта:
дзіка расхрыстанае мора
скапанае скокамі бурунаў
агонь лашчыць целы, абмытыя бензiнам
Натоўп гэта:
пена салодкай рызыкі
з выгнутаабцягнутай пачуццёвасцю
якая спрабуе лёс на смак
Натоўп гэта:
гульня зiхоткіх целаў
многанапеўная гаворка анархісцкай вясны
якая глытае паветра запоем
Натоўп ходзiць:
каменнымі валунамі
Натоўп хвошча:
уздоўж вуліц
Натоўп палохае:
шматтысячнасцю
Натоўп велічна рухае
сваю вялікую цеснату
Стотонныя грузавікі
Вязуць соценныя калектывы
Сто мужчын і жанчын
Белых, чорных і рудых
Каляровых, бліскучых і шумных
Стоватную музыку ў кожным
Абвалілася музыка з дынамікаў
Заклала вушы
Рэйв азануе паветра
Жалезны аркестр
Спеваў і грукату
Трэйлеры зверам
Прадзіраюцца скрозь натоўпы
Усё змяшалася і цешыцца
Зрывае плады шчасця
Ступае па асколках
Разбiтых шклянак кахання
Выцягвае за хвасты напевы
З глыбiнi сэрцаў
Твары, целы і гукі
Песні і танцы
Персаналii Босха —
Нагастыя рыбы
Птэрадактылi ў ботах
Латэнтныя «пэдэ»
Чэ Гевары малых галубятняў І толькі вочы
Жывуць асобна
Кожны кажа:
Я жадаю рабіць тое, што я жадаю рабіць!
Ты рабi тое, што жадаеш!
Мы жадаем рабіць тое, што мы робім!
Гэта не проста паход жыцця,
Гэта – яе ход!
Не
чапайце нас!
і не пытайце.
У
тэатры абсурду,
свая логіка
самі выправімся,
калі вырасцем.
Каханне палошчацца над Берлінам
Loveparade разліў па небе
Сваё здурнелае шчасце
Я не магу ўсё гэта вытрымаць
І хапаюся за аўтамат
Страляю ў кожны трэйлер
У кожнага кіроўцу
У кожнага ахоўніка
У мускулістых хлопцаў
У голагрудых дзяўчын
У тых, хто страляе побач
Пакуль адзін з іх не страляе
У мяне
Калі нарэшце канчаецца вада…
Найболей ярка берлінцы паказалі свой твар у прамежку паміж першай і другой сусветнымі войнамі. Дамо слова амерыканскаму рэжысёру, «стваральніку» Марлен Дытрых – Й. Штэрэнбергу: «Я патрапіў у Берлін увосень 1929 года. Слядоў сусветнай вайны ўжо не было відаць, але там і тут трапляліся прыметы, якія мелі разбуральны і непрыемны сэнс. Яны выявіліся пазней, у другую сусветную вайну, калі горад ператварыўся ў руіны і попел. З боку жыхароў было б неразумна забываць часы хаосу, голаду і інфляцыі. Збіральнікам марак досыць зазірнуць у свае альбомы, каб убачыць там нямецкую паштовую марку коштам у 80 мільярдаў марак! Грамадскія струк туры паваліліся, мараль ператварылася ў анахранізм. Папяровых грошай, якія ўвечар уяўлялі яшчэ буйную суму, на наступную раніцу бракавала ўжо на буханку хлеба. Моцны, самастойны народ раптам ператварыўся ў звера, які ляскаў зубамі ад голаду, прагнучы ежы. Усе існуючыя каштоўнасці паваліліся.
Калі людзям больш няма чаго губляць, вызваляюцца сілы і энергія, не падпарадкоўвальныя ніякаму кантролю. На паверхню вылезлі масы жабракоў, бандытаў, прастытутак, наркаманаў і дэгенератаў. З'явілася мноства дэмагогаў, і нарэшце ўладу захапіў зласлівы дыктатар, які паставіў свет на грань катастрофы.
У тыя гады Берлін нагадваў абхоплены хваляваннем акіян. Я жыў тады ў ціхім гатэлі на беразе Шпрэе, які здаваўся маленькім астраўком пасярод бурлівага мора. Але варта толькi было пераступіць парог, як магутная плынь падхоплівала мяне. Увечары падчас вячэры ў рэстаране можна было ўбачыць за суседнім столікам істоту, якая пудрыць нос вялікім пэндзлем, вынятым з таго месца ў дэкальтэ, дзе хвіліну назад выразна віднеліся грудзі. Спробы вызначыць пол людзей вакол цябе нярэдка прыводзілі да канфузу. Не толькі мужчыны апраналіся жанчынамі, выкарыстоўваючы накладныя бюсты, вейкі, памаду, але і жанчыны выглядалі як мужчыны, а ў некаторых былі нават бароды і вусы. Існаваў і трэці тып, гатовы задаволіць любыя запатрабаванні. І хто высока падымаў бровы пры выглядзе гэтай распусты, той непазбежна выдаваў у сабе правінцыяла. Папулярны верш Эрыка Кестнера тых гадоў пачынаўся радком:
А там, дзе раней мараль была,
Ззяе сягоння дзюра.
Берлін жадаў весяліцца, і кожны, хто імкнуўся да забавак, мог атрымаць сваю порцыю. У кабарэ, тэатрах і начных клубах тоўпіліся акцёры і акторкі. Ніхто не з'яўляўся двойчы ў адным і тым жа асяроддзі. Дзень і ноч людзі былі занятыя пагоняй за пачуццёвымі задавальненнямі. Як вугры яны выпаўзалі са сваёй скуры, каб рынуцца ў новую прыгоду. Вядома, не ўсе жыхары Берліна бралі ўдзел у гэтай грандыёзнай гонцы за задавальненнямi. Аднак менавіта гэта кідалася ў вочы пры поглядзе на гарадскі натоўп. Там і тут стаялі юныя дзяўчыны з бізунамі ў руках. Калышучыся на высокіх абцасах, яны чакалі знака мінакоў, каб рушыць услед за імі. Сукенкі некаторых былі ўпрыгожаны свінымі хвосцікамі. У Берліне 1929 года лунаў дух Гойi, Бёрдслея, Цылле, Бадлера».
Читать дальше