Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: literature_20, Прочая детская литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане «Чужая бацькаўшчына», які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Сядзь, аддыхнi, Iмполь… – вочы ў яе зажмурылiся не то ад сораму, не то ад сонца.

I ён, трымаючы мяккую самлелую руку, пачуў, што яго калоцiць, як ад холаду, ад нейкага звар’яцелага страху…

Ён счах, апомнiўся першым. Перад вачыма ў яго раптам паяснеў свет, як паяснее, ачысцiцца ён, калi пройдзе навальнiца.

– Ой, божа, якое ты яшчэ дзiця, – сказала яна з нейкай пякучаю крыўдай. Голас у яе як асiп – ёй, мусiць, сушыла ў роце. Яна адвярнулася, закрываючы локцямi твар.

Недзе блiзка, з’язджаючы з дарогi на поле, ляскаталi калёсы.

– Едуць!.. – сказаў ён, адчуваючы брыдкасць перад ёю, перад самiм сабою, што зрабiлася з iм. Падняўшыся, убачыў, што да жытнiх пашаркаў ехаў стары Радзюк – была вiдаць яго палатняная, рудая, забруджаная сарочка i чорная, з кароткiм лакiраваным брыльком, яшчэ царская шапка. Радзюк пад’ехаў да мэндляў i, злазячы з воза, гукнуў:

– Iмполь, iдзi сюды! Iмполь…

– Клiча ж во, iдзi, – Ваця спешна абцягнула караткаватую сарочку i села, паставiўшы на каленi палiваны збан.

Iмполь пайшоў, слухаючы, як шастае, трашчыць жоўтае аўсянiшча; за iм ужо было жытняе, зеленаватае ад маладое сырадэлi ржышча.

Падыходзячы да воза, азiрнуўся: з другога боку поля, карычняватаю ад пераспелага быльнiку мяжою, сюды iшоў Ладак. У Iмполя ад брыдкасцi, ад страху нешта адарвалася ў грудзях – падумаў, што гэты з мяжы, з грудка, пэўна бачыў усё. Ваця жала авёс – сагнуўшыся, махала локцем, потым нясла, прытрымлiваючы сярпом, i клала «жменю.

– Чаго стаiш, скiдай рубаль! – стары асцярожна сцягнуў з дзесяткi лёгкую растапыраную «шапку» i панёс да воза.

Ладак, злы, раз’юшаны, падышоў да каня, тузануў за цуглi, адрываючы ад сiвенькае маладое сырадэлi, што ўжо рэдзенькiмi калiвамi паднiмалася з iржышча.

– Здыхата на цябе – не наеўся!

Стары скоса зiрнуў на сына, але нiчога не сказаў, палез на воз укладваць снапы.

Ладак памахаў кулаком, але не выцяў каня, мусiць, пашкадаваў.

Носячы шапаткiя, з сухiмi каласамi, снапы, Iмполь стрэўся вачыма з Ладакам – i адвёў свае: яму здалося, што гэтыя паўпаданыя i пустыя, як у старых, вочы, мусiць, бачаць усё.

I Ладак, вядома, бачыў, як жонка занадта лагодна ходзiць каля Iмполя, як падае яму есцi, як сцеле пасцель, чуў, як яна рагоча, астаўшыся з iм самнасам у прычыненых сенях, як чэпiцца да яго i строiць нейкiя жартачкi. Але ён маўчаў, покуль аднойчы не напiўся, покуль не асмялеў, здурнелы ад гарэлкi.

Было гэта на Ларывона, на свята коней, што прыпадае ўвосень. Ён вярнуўся з кiрмашу з вянком абаранкаў на шыi, распрог каня, але вёў яго ўжо не ў хлеў, а ў хату – тут якраз сядзелi Ваця з Iмполем.

– Ах, божачка, ды што ж гэта ён робiць?! – яна пляснула рукамi, убачыўшы ў адчыненых сенях белую конскую галаву. – Здурэў чалавек.

Ён пераступiў парог, трымаючы адною рукою каня, другою здымаючы з шыi абаранкi.

– Ужо залiў сабе вочы, – яна паднялася з лавы i, злая, пайшла да парога. – Куды ж гэта каня вядзеш? Засляпiла, цi што? – яна турзанула яго за руку, каб адарваць ад конскае грывы.

Ён кiнуў аж адтуль, ад парога, мецячы на стол, вянок абаранкаў, але недакiнуў – храснуўшыся аб падлогу i б’ючыся на кавалачкi, абаранкi паляцелi пад стол. I цяпер толькi, мусiць, убачыў Iмполя. Доўга думаў, што да чаго, i нарэшце змiкiцiў, што яна тут з iм.

– Пусцi, кажу, каня, – Ваця, ужо чырванеючы ад натугi, вырывала ў яго з рук павады.

– Не руш, – сказаў ён цвёрда, i раптам яго худы, з паўпаданымi шчокамi твар перакасiўся. – Адыдзiся, гавару! – Ён растапыранаю рукою пхнуў яе ў грудзi.

– Ды што ж гэта з iм? – азiрнулася яна на Iмполя, абапёршыся аб вушак, каб не ўпасцi.

– Яна пытае што?! Што?.. А ты думаеш, я не бачу, што з iм скруцiлася? Не бачу, га?! – ён скрыгануў зубамi, раптам зняўшы руку з канёвае грывы; конь адвярнуў галаву, грукаючы i круцячыся там, у незачыненых сенях, каб выйсцi на двор.

– Я з iм буду жыць, з iм, – махнуў Ладак галавою на адчыненыя i з хаты, i з надворка сенi – каня ўжо там не было. – Скацiна не прадасць…

– Ды i праўда, то ўжо лепш са скацiнай, – яна выпрасталася, адступаючы да акна, да палiцы, дзе вiселi драўляныя счарнелыя лыжкi, – чым во з такiм слiнкатым страшыдлам.

– А чаго iшла? Чаго? На дабро пагналася? Думаеш, я не знаю, што чакаеш мае смерцi. Але не дачакаешся. Я цябе першаю… Першаю на той свет заганю, – ён схапiў яе за белую батыставую блузку з круглаю фаралiнаю i банцiкам i турзануў да сябе.

– Пусцi, злыдух, пусцi, кажу, – яна хацела адапхнуць яго ў грудзi, але не здужала. Ён яшчэ прутка стаяў на нагах. Рука яго за спiною абмацвала чорны прыпек з чырвонаю сточанаю цэглаю, на якой вастрылi нож. Там ён i ляжаў – тонкi, шчарбаты, з драўлянымi тронкамi. Ладак яго згледзеў раней.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x