Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: literature_20, Прочая детская литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане «Чужая бацькаўшчына», які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– А каб вам засляпiла, як вы ўбачыце, – адбрэхвалася яна i кiравала барана да рэчкi.

Iмполь, апярэдзiўшы яе, ужо стаяў каля берага. Стромаю сцежкаю Ваця спускалася да зялёнага, аблепленага бадзягай карча. Злазiла з барана i, трымаючы яго за рогi, скакала ў ваду, крыкнуўшы ад холаду i жаху.

Кругом яе белых, кароткiх у вадзе ног, падняўшыся сухiм пухiром, плавала спаднiца. Баран, блiскаючы чорна-лiловым вокам на ваду, круцiў галавою i, адступаючыся назад, жалосна бляяў. Яна што было моцы тузанула яго за рогi, i ён, высока падскочыўшы, плюхнуўся ў рэчку, апырскваючы Вацi твар i грудзi. Яна, зноў усеўшыся яму на спiну i ўтапiўшы аж па самае горла, пачынала яго мыць – скубла i аджымала жменяю паскручваную ў струкi воўну. Нарэшце, скупануўшы ў глыбшым, выганяла на бераг, папiхаючы яго за худы ад мокрае, злiплае воўны азадак. Баран, выскачыўшы з рэчкi i цвёрда паставiўшы растапыраныя ногi, абтрасаўся, густа пырскаў кругом сябе вадою.

Iмполь, трымаючы за воўну, падводзiў на край берага спуджаную, што дрыжала, iрвучыся з рук, авечку.

Ваця, гэтаксама пагушкаўшы ў вадзе, памыла яе i выгнала на бераг. Ссунуўшы локцем з вачэй рассыпаныя валасы, падала Iмполю руку:

– Памажы, Iмполька, дальбуг, змучылася.

Ён браў Вацю за мокрую, трошкi слiзкую руку, чуючы нялёгкую вагу, памагаў вылезцi з рэчкi. Мокрая паркалёвая спаднiца гладка абцягвала яе ногi. Яна, адвярнуўшыся спiною, збiрала ў вузел перад спаднiцы, выкручвала на калене. Ён, нават не гледзячы ў яе бок, бачыў тыя гладкiя белыя сцёгны. I нешта дурное з’юшчвала яго азiрнуцца, але брыдкасць i сорам не давалi.

А яна, як ведала, што яго разбiрае гэтая дурнаватая салодкая сiла, знарок дзеразавалася з iм, зманвалася, украдкам заглядваючы яму ў вочы, калi яны часам аставалiся адны ў гумне цi даставалi з ямы картоплi – у Радзюка iх аж да новых, – i ён падаваў ёй кошык, зiркаючы на гэтыя белыя кароткiя ногi.

Свайго мужыка, худога, з паўпадалымi шчокамi Ладака, што хадзiў, як сугнет, i заўсёды не голены, з рыжаю, чырванаватаю шчацiнаю, яна, пэўна, не любiла. Iшла пагалоска, што некалi дзеўкаю Ваця круцiлася з хлопцамi, скiнула дзiця i ўжо не спадзявалася на лепшага кавалера, а Ладак быў багаты… Звыкшыся, мусiць, i жыла. Знайшлiся дзецi – усё дзяўчаткi – гэткiя даўгавiдыя, непрыгожыя, як бацька, i гэткiя нездароўчыя.

Як чуючы што, на нявестку скоса паглядалi старыя Радзюкi – вельмi ўжо свякроў: яе ад злосцi аж гнула ў крук. Звесiўшы доўгiя, паскручваныя ў пальцах рукi, яна хадзiла ў сваёй жоўтай, мусiць, падпаленай на гарачым чаране, камiзэльцы i, парадкуючы ўсё, крычала: «Вот не дагледзь, i не так зробяць». Унаравiць ёй было цяжка: ступiў не так – бяда, недаступiў – яшчэ горш.

Старыя Радзюкi не любiлi нявестку ад зайздрасцi, што яна здароўчая, дужая, непераборлiвая да яды, што на яе i зносу не будзе, i яшчэ больш шкадавалi свайго хворага на сухоты сына, чуючы яго блiзкi канец. Душылiся ад злосцi, ведаючы, што i iм бог адпусцiў няшмат дзён i ўсё тое, што збiралася па саломiнцы, усё багацце, зямля, якую купiў стары Радзюк, прарабiўшы пяць гадоў у капальнях у Францыi i пакiнуўшы там здароўе, увесь iхнi труд астанецца, лiчы, гэтай сытай, што толькi, мусiць, дбае пра сябе, маладзiцы i яна будзе толькi займаць мужчын.

– Гультай, несусветны гультай – таму i мяса на сцёгнах столькi нарасло, – пад’юшчвала сына свякроў.

А сын – худы, з паўпадалымi шчокамi Ладак – маўчаў. Ён ужо не толькi бiцца, але звязаць воза, уцiснуць рубля не мог – яго мучыла задышка. Усю цяжэйшую работу рабiў Iмполь. Астатнi год ён стаў выглядаць на мужчыну – зраслiся яго чорныя бровы, верхняя губа, раздвоены падбародак i шчокi каля вушэй засiнелi ад густой шчацiны, не сходзiлiся ўжо на карку неданошаныя Радзюком рубашкi, патаўсцелi, зрабiлiся шырокiя, як карчы, яго рукi. I Ваця ўчула свежую моц маладога грыбка, што, падняўшы кастрыцу, вылез на самай дарозе, – i ёй захацелася сарваць яго, як iрвуць гэты малады, цвёрды грыбок, а ў душы недзе трапечацца аж да бяспамяцтва радасць.

У той год рана жалi авёс, яшчэ стаяла звялая, сухая гарачыня. Iмполь прынёс на поле збанок свежае вады i пад пахаю пук скручаных з жытняе саломы i змочаных у вадзе перавяслаў. Ваця была ў гэтай самай караткаватай, без рукавоў, з шырокiм выразам на грудзях, палатнянай сарочцы – млела ад гарачынi. Яна разагнулася, палажыла на жменю серп, узяла збан i, разлiваючы сабе на загарэлую шыю ваду, пачала пiць – вада лiлася ў шырокi разрэз сарочкi, недзе вострым холадам бегла ў ямку мiж грудзей. Iмполь глядзеў на рудаватыя валаскi пад белымi пахамi… I нейкай жаночай цеплатою, распараным малаком дыхнула на яго ад гэтых грудзей, мяккiх белых рук. Нейкая салодкая гарачыня аблiла яго. Ваця села на выцвiлую радзюжку, што была разаслана тут, у разоры, каля аўсяных кароткiх снапоў, i ўзяла яго за руку, цягнучы да сябе. Галава яе хiлiлася на адзежу, якую яна кiнула, распранаючыся, калi прыйшла зажынаць загон.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x