Кнут Гамсун - Голад (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кнут Гамсун - Голад (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: literature_19, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голад (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голад (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859–1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы. «Голад» – гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. «Пан» – лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. «Вікторыя» – праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць…

Голад (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голад (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вы, мабыць, і ўявіць сабе не можаце, што гэта значыць – быць міністрам у Персіі? – спытаў я. – Там міністр важнейшы, чым у нас кароль, гэта амаль усё роўна што султан, калі вы ведаеце, хто гэта такі. Але Хапалаці быў на вышыні і ані разу не схібіў.

І я расказаў пра Юлаялі, яго дачку, чараўніцу, прынцэсу, якая мела трыста рабыняў і спачывала на ложку з жоўтых ружаў; яна была найпрыгажэйшай істотаю, якую я калі-небудзь бачыў, – хай мяне Бог пакарае, – роўнай з ёю я не сустракаў у жыцці!

– Тое значыць, што яна была гэткая прыгожая? – разгублена запытаў стары, апусціўшы вочы.

– Прыгожая? Яна непараўнальная, панадліва салодкая! Вочы ядвабныя, рукі – нібы з бурштыну выштукаваныя!

Адзін позірк яе спакушаў, як пацалунак, і калі яна клікала мяне, яе голас, як струмень віна, п’яніў маю душу. Ды і чаму б ёй не быць гэткай пекнай? Ці ён мяркуе, што яна якая-небудзь пасыльная з касы або служыць у якім-небудзь пажарным ведамстве? Ды яна – проста нябесная істота, нешта казачнае.

– Ага, вядома, – прамовіў ён, крыху агаломшаны.

Яго спакой надакучыў мне, я быў усхваляваны сваім голасам і казаў зусім сур’ёзна. Я не думаў больш пра скрадзеныя паперы, пра змову на карысць якой-небудзь замежнай дзяржавы. Маленькі, пляскаты скрутак ляжаў паміж намі на лаўцы, але ў мяне ўжо не было аніякага жадання зазірнуць у яго і даведацца, што ў ім ляжыць. Я быў захоплены ўласнымі думкамі, перад вачыма ў мяне праносіліся дзівосныя вобразы, кроў ударыла мне ў галаву, і я смяяўся з усяе моцы.

А стары быццам збіраўся сыходзіць. Ён прыпыніўся і, каб не адразу скончыць размову, спытаў:

– Напэўна, у гэтага Хапалаці велізарныя багацці?

Як мог гэты сляпы агідны стары распараджацца чужым прозвішчам, якое я прыдумаў, – так, нібы яго можна было ўбачыць на кожнай шыльдзе ў горадзе? Ён ані разу не запнуўся, не перакрывіў аніводнага гуку, прозвішча адбілася ў яго памяці і трывала ўкаранілася там. Я злаваўся і злаваўся на гэтага чалавека, якога нішто не магло збянтэжыць або выбіць з раўнавагі.

– Не ведаю, – адказаў я раптам. – Зусім не ведаю! Але хай будзе вам вядома, што клічуць яго Юхан Арэнт Хапалаці, калі меркаваць з ініцыялаў.

– Юхан Арэнт Хапалаці, – паўтарыў стары, крыху збянтэжыўшыся ад маёй запальчывасці. Потым ён змоўк.

– Вы б паглядзелі на яго жонку, – працягваў я, выйшаўшы з сябе. – Гэта такая таўстуха… Вы, мажліва, не верыце, што яна вельмі тоўстая?

Не, гэтага ён, вядома, не мог адмаўляць: у такога шаноўнага пана… чаму не?

На кожную маю выхадку стары адказваў лагодна і ціха, узважваў словы, быццам баяўся сказаць лішняе і раззлаваць мяне.

– Што за д’ябал, вы, напэўна, думаеце, што я ўзяўся тлуміць вам галаву? – закрычаў я, губляючы кантроль над сабою. – Вы, пэўна, думаеце, што спадара па прозвішчы Хапалаці і ў прыродзе няма? Першы раз у жыцці бачу такога ўпартага і зласлівага старога! Якая муха вас, пане, укусіла? Вы яшчэ, чаго добрага, палічылі мяне за жабрака, які надзеў святочную вопратку, а ў самога нават партабаку, поўнага цыгарэтаў, няма? Я не прывык да такога стаўлення да сябе, магу вас запэўніць, і, далібог, ні ад кога гэтага не пацярплю, хай вам будзе вядома!

Стары ўстаў з месца. Разявіўшы рот, ён моўчкі выслухоўваў мае тырады, потым схапіў свой скрутак з лаўкі і пашыбаваў амаль што подбегам, драбнюткімі старэчымі крокамі па дарожцы. Я ж усё сядзеў і глядзеў, як ён аддаляецца і спіна яго горбіцца ўсё больш і больш. Не ведаю, адкуль узялося гэтае ўражанне, але мне падалося, што я ніколі яшчэ не бачыў такой ганебнай, такой нікчэмнай спіны, і мне было зусім не сорамна, што я пры канцы гэтак аблаяў яго…

Ужо вечарэла, сонца заходзіла, на дрэвах ціхенька зашамацела лісце, і нянькі, што сядзелі каля шаста канатаходцаў, ужо выпраўляліся з дзеткамі дадому. Я быў спакойны, у гуморы. Маё нядаўняе хваляванне памаленьку аціхала, я пачынаў расслабляцца, адчуваць млявасць, мне захацелася спаць, і хоць у той дзень я з’еў занадта шмат хлеба, наступствы гэтага ўжо амаль не адчуваліся. У найлепшым настроі я адкінуўся на спінку лаўкі і заплюшчыў вочы, спаць хацелася ўсё мацней, я вадзіў носам і зусім ужо быў заснуў, але тут вартаўнік паклаў мне руку на плячо і сказаў:

– Тут спаць нельга.

– Ага, вядома, – адказаў я і адразу ж падняўся.

І тут жа становішча маё зноў падалося мне зусім безнадзейным. Трэба было нешта зрабіць, нешта прыдумаць! Мне не ўдалося знайсці месца, рэкамендацыі, якія я паказваў, былі задаўненымі, і пад імі стаялі подпісы нікому не вядомых людзей, так што на іх спадзявацца не даводзілася, да таго ж я гэтулькі разоў за гэтае лета атрымліваў адмовы, што страціў усякую ўпэўненасць у сабе. Але як бы там ні было, я не заплаціў своечасова за кватэру, і гэтыя грошы я павінен быў здабыць у кожным выпадку. Усё астатняе як-небудзь ды будзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голад (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голад (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голад (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Голад (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x