Кнут Гамсун - Голад (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кнут Гамсун - Голад (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: literature_19, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голад (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голад (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859–1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы. «Голад» – гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. «Пан» – лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. «Вікторыя» – праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць…

Голад (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голад (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзядок сядзеў ціхенька і пра нешта думаў. Чаму ён не трымае газету як усе, а загарнуў яе так, што не відаць загалоўка? Што гэта за падкопы такія? Ён, відаць, нізавошта на свеце не хацеў выпусціць гэты скрутак з рук. Ён, мабыць, не наважваўся нават пакласці яго ў кішэню. Я гатовы быў даць адсячы сабе галаву, што гэта быў не просты скрутак.

Я глядзеў у паветра. Ужо само тое, што не было аніякае магчымасці пракрасціся ў гэтую таямніцу, да ачмурэння распальвала ўва мне цікаўнасць. Я шнарыў у кішэнях, хацеў прапанаваць што-небудзь гэтаму чалавеку, уступіць з ім у размову, намацаў кніжачку з талонамі, дастаў і тут жа зноў схаваў яе. Раптам я асмялеў, паляпаў сябе па пустой бакавой кішэні і сказаў:

– Ці не магу я прапанаваць вам цыгарэту?

Вядома, дзякуй, але ж ён не курыць: давялося кінуць праз хваробу вачэй, ён амаль аслеп. Зрэшты, вялікі дзякуй!

– А ці даўно ў вас хворыя вочы? Напэўна, вам зусім нельга чытаць? Нават газет?

– На жаль, нават газет!

Дзядок павярнуўся да мяне. На яго хворых вачах былі відны бельмы, з гэтае прычыны вочы, здавалася, ашклянелі, пагляд з-пад белай павалокі быў непрыемны да агіды.

– Вы не тутэйшы? – спытаў ён.

– Але…

Няўжо ж ён не можа прачытаць нават назву газеты, што ў яго руках?

– З цяжкасцю…

Зрэшты, ён адразу зразумеў, што я не тутэйшы, здагадаўся з вымаўлення. Гэта так проста, бо ў яго вельмі тонкі слых. Начамі, калі ўсе спяць, ён нават дыханне ў суседнім пакоі чуе…

– Але я вось што хацеў спытаць: вы дзе жывяце?

Мне адразу ж захацелася зманіць. Я схлусіў міжволі, сказаў без намеру і задняе думкі:

– На плошчы Святога Улафа, дом два.

– Праўда?

А ён жа ведае на плошчы Святога Улафа кожны камень. Там ёсць фантан, некалькі ліхтароў, дрэвы, ён усё памятае…

– Каторы, вы сказалі, нумар?

Я, змучаны дакучлівай думкай пра газету, вырашыў пакласці гэтаму канец і ўстаў. Таямніца абавязкова павінна была раскрыцца.

– Раз вам няможна чытаць газеты, навошта ж…

– Вы, здаецца, сказалі, што жывяце ў доме нумар два? – працягваў ён, не заўважаючы майго хвалявання. – Свайго часу я ведаў усіх жыхароў у гэтым доме. Як завуць вашага гаспадара?

Каб адчапіцца ад яго, я сказаў першае, што прыйшло ў галаву: прозвішча прыдумаў тут жа, на месцы, каб гэты назола супакоіўся.

– Хапалаці, – сказаў я.

– Ну так, Хапалаці, – кіўнуў ён і дакладна паўтарыў гэтае цяжкое прозвішча.

Я са здзіўленнем глядзеў на яго: ён сядзеў з вельмі сур’ёзным выглядам, і твар у яго быў задуменны. Не паспеў я вымавіць гэтае дурнаватае прозвішча, якое раптоўна прыйшло мне ў галаву, як чалавек асвойтаўся з ім і зрабіў выгляд, што чуў яго раней. Між тым, ён паклаў свой скрутак на лаўку, і я адчуваў, як хваля цікаўнасці захліствае мяне. Я заўважыў, што на газеце былі дзве тлустыя плямы.

– А ваш гаспадар не мараход? – спытаў дзядок, і ў голасе яго не было і ценю кпіны. – Мне памятаецца, нібыта ён матрос!

– Матрос? Прабачце, але, пэўна, вы ведаеце яго брата, а гэты – гандлёвы агент, Ю. А. Хапалаці.

Я думаў на гэтым скончыць размову, але дзядок ахвотна верыў ва ўсё.

– Я чуў, нібыта ён спраўны чалавек? – працягваў ён свае асцярожлівыя роспыты.

– Тое праўда. Кемлівы спадар, выдатны дзялок, – адказаў я. – Агент па продажы ўсялякага ўсяго: брусніцаў з Кітая, пер’я і пуху з Расіі, скуры, драўніны, чарніла…

– Ха-ха, чорт яго бяры! – жвава перапыніў мяне стары.

Гэта рабілася пацешным. Я захапіўся і прыдумляў адну хлусню за другою. Я зноў сеў, забыўся на газету, на таямнічыя паперы, пачаў гарачыцца і перабіваць суразмоўцу. Даверлівасць гэтага маленькага дзядка абудзіла ўва мне нейкае ідыёцкае нахабства: мне нясцерпна хацелася патапіць яго ў хлусні, зламаць ягоны супраціў.

– А ці не даводзілася вам чуць пра электрычны малітоўнік, які вынайшаў Хапалаці?

– Электры… як вы сказалі?

– Пра малітоўнік з электрычнымі літарамі, што свецяцца ў цемры! Гэта грандыёзная справа з абаротным капіталам на шмат мільёнаў крон: там працуюць уласныя ліцейні літараў, велізарная колькасць механікаў з вялікімі заробкамі… ці не семсот чалавек, як я чуў.

– А я што казаў… – ціха прамовіў стары.

І пасля гэтага ён змоўк, ён верыў кожнаму майму слову, не задумваючыся, і прытым не здзіўляўся. Гэта трохі расчаравала мяне: я спадзяваўся, што мае выдумкі адаб’юць у яго ўсялякую ахвоту яшчэ што-кольвечы казаць.

Я роспачна прыдумаў чарговыя дзве байкі, увайшоў у азарт і шапнуў, што Хапалаці цэлыя дзевяць гадоў быў міністрам у Персіі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голад (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голад (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голад (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Голад (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x