• Пожаловаться

Кнут Гамсун: Голад (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кнут Гамсун: Голад (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, год выпуска: 2017, ISBN: 978-985-7165-10-0, категория: literature_19 / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Кнут Гамсун Голад (зборнік)

Голад (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голад (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859–1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы. «Голад» – гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. «Пан» – лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. «Вікторыя» – праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць…

Кнут Гамсун: другие книги автора


Кто написал Голад (зборнік)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Голад (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голад (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Згадалася тое, чаму мяне вучылі ў дзяцінстве, у вушах загучаў ціхі голас, які чытае Біблію, і я пачаў размаўляць сам з сабою, насмешліва нахіліўшы галаву ўбок. Навошта мне турбавацца пра тое, што мне есці і піць і што пачапіць на гэты мяшок з вантробамі, які завецца тленным целам? Хіба Айцец Нябесны не сілкуе мяне, як сілкуе птушак, і не аказаў мне асаблівай міласці, абраўшы за нікчэмнага раба свайго? Божыя ксты крануліся маіх нерваў, ледзь прыкметна парушыўшы лад у іх вузлах. А потым Госпад выцяг ксты свае – і вось на іх засталіся абрыўкі нітак і камячкі маіх нерваў. І таксама засталася зеўраць дзірка ад кстоў яго, кстоў Божых, а яшчэ – рана ў маім мозгу. Але, крануўшыся мяне кстамі правай рукі сваёй, Госпад пакінуў мяне і не чапаў больш, і не было мне ніякага зла. Ён адпусціў мяне з мірам, адпусціў з адкрытаю ранай. І не было мне ніякага зла ад Бога, бо ён – Госпад наш на векі вечныя…

Вецер данёс да мяне музыку і спевы студэнтаў, – значыць, ужо была трэцяя гадзіна. Я дастаў аловак і паперу, хацеў напісаць што-небудзь, і раптам з кішэні ў мяне выпала кніжачка з талонамі на галенне. Я палічыў талоны: іх заставалася шэсць.

– Дзякуй Богу! – міжволі выгукнуў я. – Яшчэ тыдзень-другі я магу галіцца ў цырульніка і мець прыстойны выгляд!

Гэтая маленькая знаходка адразу змусіла мяне акрыяць духам, я старанна разгладзіў талоны і схаваў кніжачку ў кішэню.

Але пісаць я не мог. Напісаў некалькі радкоў, а больш нічога не прыходзіла ў галаву, думкі мае былі недзе далёка, і я не мог засяродзіцца. Усё мяне адцягвала, даймала, з усіх бакоў падступалі новыя ўражанні. Мухі і маленькая заедзь садзіліся на паперу і перашкаджалі мне, я дзьмуў на іх, каб прагнаць, дзьмуў з усяе моцы, але дарэмна. Гэтая жамяра мітусілася, круцілася, тулілася да паперы, упіралася так, што тонкія лапкі гнуліся. Ад яе проста немагчыма было пазбавіцца. Яна заўсёды знойдзе, за што зачапіцца, яна шукае шурпатасці і няроўнасці на паперы і сядзіць да таго часу, аж пакуль ёй самой не захочацца паляцець прэч.

Пэўны час гэтыя маленькія крывасмокі займалі мяне, я закінуў нагу на нагу і даволі доўга назіраў за імі. А потым да мяне даляцелі гукі кларнета, і ад гэтага думкі мае скіраваліся ў іншы бок. Наракаючы на сябе, што ніяк не атрымліваецца напісаць артыкул, я сунуў паперу ў кішэню і адкінуўся на спінку лаўкі. У такія хвілі мая галава бывае гэткая ясная, што мяне наведваюць самыя цудоўныя думкі, і я, разважаючы, нізвання не стамляюся. Я сяджу, адкінуўшыся назад, пазіраю на свае грудзі, на ногі і бачу, як яны час ад часу кратаюцца суладна з ударамі майго пульсу. Я прыўзнімаю галаву, мяне ахоплівае нейкае дзівоснае, небывалае адчуванне, па маіх нервах прабягае нейкая дзіўная хваля, нібы трапяткі прамень святла раптоўна успыхнуў ува мне. Я гляджу на свае чаравікі і быццам сустракаюся са старым сябрам, быццам нейкая часцінка маёй істоты зноў вяртаецца да мяне, пачуццё яднання захліствае мне душу, вочы напаўняюцца слязьмі, і мае чаравікі нібы аддаюцца ўва мне ціхім звонам. «Гэта слабіна! – сурова кажу я сам сабе і, сціснуўшы кулакі, паўтараю: – Слабіна».

І тут я пачаў смяяцца з гэтых недарэчных пачуццяў; я наўмысна здзекаваўся з сябе; я прамаўляў цвёрдыя і разумныя словы, моцна прыжмурваючыся, каб прагнаць слёзы. І нібыта ніколі раней не бачыўшы сваіх чаравікаў, я пачаў прыглядацца, якія яны на выгляд, як яны мяняюцца пры кожным руху маёй ногі і якая ў іх форма, як пацерлася іхняя скура, і тут я бачу, што складкі і белаватыя швы надаюць ім своеасаблівы выраз, што ў іх як бы ёсць твар. Нейкая часцінка маёй істоты перайшла ў гэтыя чаравікі, ад іх на мяне ішоў подых нечага блізкага, нібы тое было маё ўласнае дыханне…

Я доўга аддаваўся гэтым адчуванням, – пэўна, што не менш за гадзіну. А потым прыйшоў і прысеў на другі канец лаўкі маленькі дзядок; сядаючы, ён цяжка ўздыхнуў і сказаў:

– Але ж-ж-ж, вось як яно ёсць!

Ледзьве толькі я пачуў яго голас, як у галаве ў мяне нібы ўзняўся віхор, я пакінуў чаравікі ў спакоі, і мне нават здалося, што збянтэжаны настрой, якім я толькі што быў апанаваны, належаў да нечага даўняга, з тых часоў, мабыць, прайшоў год ці два, а цяпер ён памалу сцёрся ў маёй памяці. Я, зручна ўладкаваўшыся, глядзеў на старога.

Што мне было да гэтага маленькага чалавечка? Абсалютна нічога! Мяне турбавала толькі тое, што ў руцэ ён трымаў газету, стары нумар са старонкаю абвестак, і ў яе, відаць, было нешта загорнутае. Мною авалодала цікаўнасць, і я не мог адарваць вачэй ад газеты, у галаву мне прыйшла вар’яцкая думка, што гэта выдатная газета, абсалютна ўнікальная, мая цікаўнасць узрастала, і я пачаў соўгацца сюды-туды на лаўцы. Там маглі быць дакументы, небяспечныя паперы, выкрадзеныя з якога-небудзь архіва. І мне пачала мірсціцца патаемная задума, змова.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голад (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голад (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Наталка Бабіна: Рыбін горад
Рыбін горад
Наталка Бабіна
Array Коллектив авторов: Калі цвіла чаромха (зборнік)
Калі цвіла чаромха (зборнік)
Array Коллектив авторов
Андрэй Федарэнка: Нічые (зборнік)
Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Голад (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Голад (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.