Кнут Гамсун - Голад (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кнут Гамсун - Голад (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: literature_19, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голад (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голад (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859–1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы. «Голад» – гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. «Пан» – лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. «Вікторыя» – праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць…

Голад (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голад (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я пайшоў да дзвярэй з такім выглядам, нібы я ў гэтай хвілі мог кіраваць чалавечымі лёсамі. Ліхвяр два разы ветліва пакланіўся мне ўслед, а я зноўку павярнуўся да яго і прамовіў: «Да пабачэння!»

На сходах мне напаткалася жанчына з валізкаю. Бачачы маю самазадаволеную фізіяномію, яна нясмела саступіла ўбок, я ж інстынктыўна стаў мацаць у кішэні, каб даць ёй што-небудзь: нічога не знайшоўшы, я апусціў галаву і прайшоў міма. Крыху пазней я пачуў, як яна стукаецца да ліхвяра: на ягоных дзвярах былі сталёвыя краты, і я адразу пазнаў гук – так яны бразгочуць, калі па іх стукаюць сагнутымі пальцамі.

Сонца свяціла з паўднёвага боку, быў прыблізна поўдзень. Народу на вуліцах паболела, надышоў час праходак, і натоўпы людзей, раскланьваючыся, з усмешкамі на тварах, нібы тыя хвалі, каціліся па вуліцы Карла Юхана. Я расставіў локці ў бакі, увесь сцяўся ў камяк і праслізнуў паўз купку знаёмых, што стаялі непадалёк ад універсітэта і глядзелі на натоўп. Потым я пайшоў вуліцаю ўгару, у палацавы парк, дзе аддаўся глыбокаму роздуму.

Як жа весела і лёгка ўсе гэтыя прахожыя круцяць галовамі, якія светлыя іхнія думкі, як свабодна слізгаюць яны па жыцці, нібы па паркеце бальнай залы! Ні ў кога з іх я не бачу смутку ў вачах, на іх плячах не вісіць ніякага цяжару, у іх ціхамірных душах, здаецца, няма ані змрочнага клопату, ані ценю таемнай пакуты. А я блукаў сярод тых людзей, малады чалавек, які ледзьве пачаў жыць і які забыўся ўжо, што такое шчасце! Гэтая думка не пакідала мяне, і я адчуваў, што стаўся ахвяраю жахлівай несправядлівасці. Чаму ў апошнія месяцы мне жывецца гэтак невыносна цяжка? Маю неазмрочаную душу нібы падмянілі. Мяне ўсюды падпільноўвалі адно горкія расчараванні. Варта было мне прысесці на лаўку або зрабіць хоць крок, як на мяне адразу абвальваліся нейкія бязглуздыя і нікчэмныя недарэчнасці, яны ўрываліся ў мой унутраны свет, змушалі папросту марнаваць сілы. Сабака, які прабег побач, жоўтая ружа ў пятліцы якога-небудзь спадара маглі абудзіць ўва мне думкі і доўгі час займаць мяне. Што ж са мною здарылася? Няўжо ксты Боскія паказалі на мяне? Але чаму на мяне? Чаму не на якога-небудзь іншага чалавека, які жыве хай сабе ў Паўднёвай Амерыцы, калі ўжо на тое пайшло? Чым больш я думаў, тым больш неспасцігальным мне ўяўлялася, што менавіта я абраны Богам за аб’ект ягоных выпрабаванняў! І як жа дзіўна выглядала, што ва ўсім свеце ён знайшоў менавіта мяне – ёсць жа, прыкладам, гандляр кнігамі Паша альбо параходны агент Хэнехен.

Я ішоў далей, разважаючы пра гэта, і нічога не мог надумаць, я знаходзіў самыя важкія пярэчанні супраць такога самавольства з боку Госпада, які змушае мяне расплачвацца за грахі ўсіх. Калі я знайшоў свабодную лаўку і сеў, гэтае пытанне ўсё яшчэ займала мяне і перашкаджала мне думаць пра што-кольвечы іншае. З таго самага травеньскага дня, калі пачаліся мае ліхтугі, я адчуваў, як мною паступова авалодвае слабасць, я зрабіўся занадта млявым, страціў волю і мэтанакіраванасць, нібы зграя нейкіх дробных драпежнікаў ўсялілася ў маё цела і грызла яго знутры. А што, калі Бог папросту вырашыў мяне загубіць? Я ўстаў і пачаў хадзіць каля лаўкі.

У гэтай хвілі ўся мая істота была запоўненая нясцерпнымі мукамі, нават рукі пакутліва нылі, і я не ведаў, куды мне іх падзець. Да таго ж я нядаўна так добра пад’еў, што мне было моташна: я пераеў і вось, не знаходзячы сабе месца, няўцямна таптаўся каля лаўкі, людзі праслізгвалі паўз мяне, з’яўляліся і знікалі, нібы тыя здані. Нарэшце на маю лаўку селі двое мужчын, яны прыпалілі цыгары і сталі гучна размаўляць, я раззлаваўся і хацеў зрабіць ім заўвагу, але замест таго павярнуўся і пайшоў у другі канец парка, дзе знайшоў сабе пустую лаўку. Я зноўку сеў.

Думка пра Бога пачала зноў круціцца ў мяне ў галаве. Я быў перакананы, што з яго боку было ў найвышэйшай ступені недаравальна ўмешвацца кожнага разу, калі я спрабаваў знайсці працу, разбураць мае планы, хоць я прасіў адно толькі хлеба штодзённага. Я заўважыў, што варта мне пагаладаць некалькі дзён запар, як мой мозг пачынае нібы выцякаць з галавы, і яна пусцее. Галава робіцца лёгкаю і як бы адсутнаю, я ўжо не адчуваю яе на плячах, і мне здаецца, што, калі я на каго-небудзь гляджу, вочы мае расплюшчваюцца да неверагоднасці шырока.

Я сядзеў на лаўцы і думаў пра гэта, усё больш наракаючы на Госпада за такія няспынныя пакуты. Калі ён, выпрабоўваючы мяне і ставячы на маім шляху перашкоду за перашкодаю, хоча гэтак наблізіць мяне да сябе, ачысціць маю душу, то я прагнуў бы яго запэўніць, што ён памыляецца. Я падняў вочы да неба, ледзь не плачучы ад абурэння, і раз і назаўсёды выказаў яму ўсё, каб зрабіць палёгку сваёй душы!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голад (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голад (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка
Array Коллектив авторов - Калі цвіла чаромха (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов
Наталка Бабіна - Рыбін горад
Наталка Бабіна
Наталка Бабіна
Отзывы о книге «Голад (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Голад (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x