• Пожаловаться

Кнут Гамсун: Голад (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кнут Гамсун: Голад (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, год выпуска: 2017, ISBN: 978-985-7165-10-0, категория: literature_19 / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Кнут Гамсун Голад (зборнік)

Голад (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голад (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859–1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы. «Голад» – гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. «Пан» – лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. «Вікторыя» – праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць…

Кнут Гамсун: другие книги автора


Кто написал Голад (зборнік)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Голад (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голад (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Усё лета я выходзіў на розныя могілкі або ў Замкавы парк, дзе сядаў і пісаў артыкулы ў газеты, слупок за слупком, пра самыя разнастайныя рэчы, дзіўныя вынаходніцтвы, прыдумкі, навароты майго неспакойнага розуму; у роспачы я, бывала, звяртаўся да вельмі далёкіх мне тэмаў, што забірала ў мяне доўгія гадзіны высілкаў, але гэтых рэчаў потым ніхто не прымаў. Скончыўшы з адным артыкулам, я браўся за наступны, каб не аказацца ў дэпрэсіі пасля чарговай адмовы рэдактара, я ўгаворваў сябе, што некалі свайго ўсё ж дамагуся. І праўда, здаралася, што мне шэнціла, і я атрымліваў пяць крон за паўдзённую працу.

Я зноў адышоўся ад акна, зачарпнуў крыху вады з мядніцы і пырснуў ёю на зацёртыя калені сваіх штаноў, каб надаць ім хоць крыху навейшы выгляд. Зрабіўшы гэта, я, як звычайна, засунуў паперу і аловак у кішэню і рушыў да выхаду. Каб не прыцягваць увагі гаспадыні дома, я ціхенька саслізнуў уніз па сходах: прайшло ўжо колькі дзён, як я павінен быў заплаціць за кватараванне, а грошай ужо не было.

На гадзінніку была дзявятая. Грукат павозак, людская гамана запаўнялі паветра: гэта быў гучны ранішні хор, у які таксама ўпляталіся крокі пешаходаў, ляскатанне рамізніцкіх пугаў. Уся гэтая несціханая гамана тут жа мяне ажывіла, і я крыху павесялеў. У мяне было ў галаве нешта зусім іншае, як проста прайсціся па свежым паветры. Чым тое паветра магло дапамагчы маім лёгкім? Я ж быў дужы, нібы волат, і мог адным плячом спыніць цэлую павозку. Мяне ахапіла радаснае, дзіўнаватае адчуванне поўнай бесклапотнасці. Я разглядаў людзей, якія праходзілі паўз мяне і паўз якіх праходзіў я, чытаў плакаты на сценах будынкаў, уражваўся ад нечага позірку, знянацку кінутага з трамвая, што праязджаў побач, дазваляў уздзейнічаць на мяне кожнай драбніцы, што траплялася па дарозе, каб неўзабаве знікнуць з віду…

Ах, калі б у гэткі пагодны дзянёк чалавеку было што з’есці! Уражанне ад вясёлага ранку авалодала мною, я адчуў велізарнае задавальненне і неяк сам сабою пачаў напяваць нешта пад нос. Каля разніцкай крамы стаяла кабета з кошыкам, вытаргоўваючы сабе кілбас на абед; калі я праходзіў каля яе, яна зірнула мне проста ў вочы. Спераду ў яе ў роце тырчаў адзін-адзіны зуб. Апошнія дні зрабілі мяне знерваваным і моцна ўразлівым, таму твар кабеты выклікаў у мяне агіду: той вялікі жоўты зуб вытыркаўся са сківіцы, не раўнуючы як той мезенец, а позірк, якім яна мяне акінула, зірнуўшы ў мой бок, значыў толькі адное – кілбасы. Я імгненна страціў апетыт, і мяне ледзьве не пацягнула на ваніты. Дайшоўшы да базарчыкаў, я напіўся халоднай вады са студні, а потым зірнуў угару: на вежы царквы Збаўцы была дзясятая.

Я без усялякай мэты рушыў далей, ні з таго ні з сяго прыпыніўся на рагу вуліцы, а потым ад няма чаго рабіць завярнуў у бакавы завулак. Мяне, бесклапотнага, як бы несла хваляю, ускалыханаю вясёлым ранкам, разам са шчасным людам; паветра было празрыстым і светлым, а майго гумору нішто не зацяняла.

Цягам дзесяці хвілін я ішоў услед за кульгавым мужчынам, які пружыўся ўсім сваім целам наперад. У яго ў руцэ быў нейкі клунак, ён намагаўся ісці як мага хутчэй. Я чуў, як ён засопся ад напругі, і мне прыйшло ў галаву, што я мог бы дапамагчы яму паднесці той клунак. На вуліцы Грэнсэн я спаткаў Ханса Паўлі, які павітаўся са мною і заспяшаўся далей. Куды ж ён гэтак ляцеў? Я ж не збіраўся прасіць у яго пазычыць якую крону і меў намер праз пару дзён вярнуць пазычаную колькі тыдняў таму коўдру. Як толькі я выкараскаюся з галечы, я больш не дазволю сабе пазычаць у каго-кольвечы коўдру, можа, нават сёння я сяду пісаць артыкул пра злачынствы будучыні або пра свабоду волі… што-небудзь, вартае чытання, за што я змагу атрымаць сама меней дзесяць крон… Думка пра будучы артыкул надала мяне такога запалу, што я гатовы быў тут жа ўзяцца за яго, карыстаючыся тым, што мая галава перапоўненая рознымі ідэямі; мне трэба было знайсці добрае месцейка ў Замкавым парку і пісаць, не спыняючыся, аж пакуль я не скончу гэты артыкул.

Але той кульгавы чалавек чыкільгаў і чыкільгаў перада мною: нязграбныя рухі гэтага калекі пачалі ўсё болей цвяліць мяне. Мне ўжо здавалася, што гэтай вандроўцы не будзе канца: можа, ён ішоў туды, куды і я, то значыць, я ўвесь час мусіў трываць яго перад вачыма. Раздражнёнаму, мне здавалася, што ён свядома спыняецца на кожным скрыжаванні і глядзіць, куды я збіраюся ісці далей, а потым бярэцца зручней за свой клунак і налягае на хаду, каб не даць абагнаць сябе. Я іду і гляджу на гэтую вартую жалю істоту, і злосць усё больш і больш ахоплівае мяне, я адчуваю, што ўсе вабноты свежага і гожага ранку пачынаюць знікаць і ператварацца ў брыдоту. Гэты чалавек выглядаў як вялікая жамяра з пашкоджанай лапкаю, што гвалтам імкнецца ўзбіцца на нейкі шлях у свеце і заняць увесь дарэшты ходнік. Выйшаўшы на самае высокае месца, я ўжо не хацеў пагаджацца з гэткім станам рэчаў: я спыніўся каля вітрыны і хацеў перачакаць, каб ён адышоўся як мага далей. Але калі я рушыў далей, я зноўку ўбачыў кульгавага мужчыну проста перад сабою, бо ён таксама, аказваецца, тады стаяў як укапаны. Я інстынктыўна зрабіў тры-чатыры хуткія крокі наперад, дагнаў яго і моцна штурхнуў у плячо.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голад (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голад (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Наталка Бабіна: Рыбін горад
Рыбін горад
Наталка Бабіна
Array Коллектив авторов: Калі цвіла чаромха (зборнік)
Калі цвіла чаромха (зборнік)
Array Коллектив авторов
Андрэй Федарэнка: Нічые (зборнік)
Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Голад (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Голад (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.