Кнут Гамсун - Голад (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кнут Гамсун - Голад (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: literature_19, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голад (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голад (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859–1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы. «Голад» – гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. «Пан» – лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. «Вікторыя» – праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць…

Голад (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голад (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цыдулку я пакінуў на стале.

Каля дзвярэй я зноў спыніўся і абярнуўся. Светлае пачуццё вяртання да жыцця адрадзіла мяне, я быў удзячны Богу і ўсяму свету; я ўкленчыў каля ложка і гучна падзякаваў Усявышняму за вялікую ласку, якую ён паслаў мне гэтае раніцы. Я ведаў, сапраўды ведаў, што гэты толькі што перажыты і перанесены на паперу штуршок натхнення быў цудам, які адбыўся ў маёй душы з волі неба ў адказ на мой учарашні крык аб дапамозе. «Гэта Госпад! Гэта Госпад!» – выгукваў я і плакаў, радасна замілаваны сваімі словамі; раз-пораз я змаўкаў і прыслухоўваўся, ці не ідзе хто па сходах. Нарэшце я ўстаў, нячутна спусціўся і, нікім не заўважаны, дабраўся да парадных дзвярэй.

Брукаванка блішчала ад дажджу, што выпаў на досвітку, над горадам павісла цяжкае і нізкае неба, сонца не прабівалася скрозь хмары. Каторая была гадзіна? Паводле сваёй звычкі, я пайшоў да ратушы і ўбачыў, што на гадзінніку палова дзявятай. Значыць, мне трэба было блукаць ладныя дзве гадзіны, бо не мела сэнсу прыходзіць у рэдакцыю раней за дзесяць ці нават да адзінаццатай, а пакуль даводзілася бадзяцца вуліцамі і разважаць, якім чынам здабыць сабе што-небудзь на сняданак. Зрэшты, я не баяўся ў той вечар застацца без яды; гэтыя часы, дзякуй Богу, прамінулі! Усё тое ўжо перажытае, скончылася, як кепскі сон, цяпер мае справы пайшлі ўгару!

Пад пахай у мяне была зялёная коўдра, і праз гэта я адчуваў сябе няёмка: проста неймаверна нязручна насіць такі скрутак на вачах у людзей. Што яны сабе падумаюць? Я пачаў шукаць месца, дзе можна было б пакінуць яго на час. Раптам мне прыйшло ў галаву, што я магу зайсці ў краму да Семба і папрасіць загарнуць коўдру ў паперу; мой скрутак адразу займее прыстойны выгляд, і мне няма чаго будзе саромецца. Я зайшоў у краму і звярнуўся са сваёй просьбаю да аднаго з прыказчыкаў.

Ён зірнуў спачатку на коўдру, потым на мяне; мне здалося, што ён пагардліва паціснуў плячыма, прымаючы скрутак. Гэта мяне зачапіла.

– Памалу, чорт пабірай! – усклікнуў я. – Тут загорнутыя дзве каштоўныя вазы, бо гэтая пасылка адправіцца ў Смірну.

Мая прыдумка ўдалася як найлепей. Цяпер у прыказчыка быў вінаваты выгляд: ён нібы маліў дараваць яму тое, што ён не адразу зразумеў, які гэта каштоўны скрутак. Калі ён скончыў, я падзякаваў яму з такім выглядам, нібы ўжо не раз пасылаў у Смірну ўсялякія каштоўнасці; прыказчык нават праводзіў мяне да парога і адчыніў перада мною дзверы.

Я адправіўся на Вялікі рынак і пачаў блукаць у натоўпе, імкнучыся трымацца бліжэй да жанчын, што прадавалі кветкі ў вазонах. Цяжкія, чырвоныя ружы, якія вільготна пунсавелі ў ранішнім паветры, цвялілі мяне, выклікалі спакусу сарваць адну кветачку, і я пытаўся пра цану, карыстаючыся нагодаю падысці бліжэй. Калі б у мяне былі грошы, я купіў бы ружу, не задумваючыся: каб кампенсаваць такія выдаткі, я мог бы ў чым-небудзь абмежаваць сябе.

Была ўжо дзясятая, і я пайшоў у рэдакцыю. Чалавек-нажніцы корпаецца ў жмуце старых газет, рэдактар яшчэ не прыходзіў. Мне прапануюць пакінуць мой грунтоўны рукапіс, а я даю зразумець, што гэта не нейкая звычайная пісаніна, таму пераканаўча прашу перадаць яе рэдактару проста ў рукі. Пазней, на працягу дня, я сам зайду па адказ.

– Добра! – сказаў чалавек-нажніцы і зноў узяўся за свае газеты.

Мне падалося, што ён паставіўся да справы занадта спакойна, але я прамаўчаў, з удаванай абыякавасцю кіўнуў яму і пайшоў.

Цяпер у мяне было шмат вольнага часу. Хоць бы неба паяснела ці што! Надвор’е брыдкае, ані ветру, ані марозу, дамы прадбачліва раскрылі парасоны, а капелюшы на галовах у мужчын маюць смешны і сумны выгляд. Я зноў іду на рынак, разглядаю зеляніну і ружы. Раптам хтосьці кладзе мне руку на плячо, і я азіраюся: гэта той, што мае мянушку Паненка, жадае мне добрага дня.

– Добры дзянёк? – паўтарыў я, быццам пытаючыся і прагнучы як найхутчэй ад яго пазбавіцца. Я недалюбліваў Паненку.

Ён з цікаўнасцю глядзіць на вялікі, ладны скрутак у мяне пад пахай і пытаецца:

– Што гэта ў вас?

– Я быў у Семба і купіў сёе-тое сабе на вопратку, – абыякавым тонам адказваю я. – Мне надакучыла хадзіць у гэткім паношаным адзенні. Няможна ж бясконца грэбаваць сваім абліччам.

Ён глядзіць на мяне са здзіўленнем.

– Ну, а наогул як маецеся? – пытаецца ён, памаўчаўшы.

– Лепшага і жадаць немажліва!

– Ці знайшлі сабе які-небудзь занятак?

– Занятак? – паўтараю я з наўмысным здзіўленнем. – Хай будзе вам вядома, што я служу бухгалтарам у аптовай фірме Крысці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голад (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голад (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голад (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Голад (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x