Кнут Гамсун - Голад (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кнут Гамсун - Голад (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: literature_19, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голад (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голад (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859–1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы. «Голад» – гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. «Пан» – лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. «Вікторыя» – праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць…

Голад (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голад (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён адчыніў дзверы сам; ад яго жахліва патыхала півам і тытунём.

– Добры вечар! – сказаў я.

– Добры вечар! Гэта вы? Чорт пабірай, што гэта вам прыйшло ў галаву зайсці да мяне гэтак позна? Бо пры святле лямпы на маёй карціне абсалютна нічога не відаць. З часу вашага мінулага наведвання я дамаляваў стог сена і сёе-тое перарабіў. Прыходзьце ўдзень, а зараз глядзець няма ніякага сэнсу.

– Усё ж такі дазвольце мне зірнуць! – прамовіў я. Зрэшты, я не памятаў, пра якую карціну ішла гаворка.

– Гэта немагчыма! – адказаў ён. – Усё будзе здавацца жоўтым! І, акрамя таго… – панізіўшы голас да шэпту, ён падышоў да мяне шчыльна-шчыльна, – пусціць да сябе вас аніяк не магу: сёння тут у мяне адна дзяўчына.

– Ну, у такім выпадку, напраўду, куды ж…

Я падаўся назад, пажадаў яму добрай ночы і пайшоў.

Заставалася толькі адно – ісці ў лес. Ах, калі б зямля не была гэткай мокраю! Я пагладжваў сваю коўдру і патроху звыкаўся з думкаю, што буду начаваць пад адкрытым небам. Пошукі начлегу ў горадзе былі такімі доўгімі і пакутлівымі, што я стаміўся і мне ўсё абрыдла; так соладка было адчуць заспакаенне, змірыцца і плесціся па вуліцы без адзінай думкі ў галаве. Праходзячы паўз універсітэт, я падняў галаву, убачыў, што ўжо адзінаццатая гадзіна, і накіраваўся да ўскраіны горада. На Хэгдэхаўген я спыніўся перад харчовай крамай, каля вітрыны. Побач з французскай булкаю спала котка, тут жа была бляшанка са здорам і слоікі з крупамі. Я пастаяў трохі, гледзячы на гэта багацце, але паколькі грошай у мяне не было, я адвярнуўся і пайшоў далей. Я ішоў вельмі павольна, прамінуў заставу, тупаў далей, усё далей, гадзіну за гадзінаю, аж нарэшце дабраўся да прыгараднага лесу.

Тут я збочыў з дарогі і прысеў адпачыць. Потым пачаў шукаць якое-небудзь хоць трохі адпаведнае месца, сабраў крыху верасу і ядлоўцу, зладзіў ложак на маленькім пагорку, дзе было крыху сушэй, разгарнуў свой скрутак і выцягнуў коўдру. Я быў зусім знясілены пасля доўгай дарогі і адразу ж лёг. Шмат разоў я варочаўся з боку на бок, круціўся і сяк і так, аж пакуль не ўладкаваўся нарэшце ямчэй; вуха ў мяне злёгку пабольвала, яно нават распухла ад таго ўдару пугаю, і я мог ляжаць толькі на адным баку. Чаравікі я зняў і паклаў пад галаву, загарнуўшы ў паперу ад Семба.

Усе вакол было ахінутае цемраю, стаяла цішыня, поўная цішыня. Адно ў вышыні гучала вечная песня паветраных стыхій, далёкі, манатонны гул, што ніколі не сціхае. Я так доўга прыслухоўваўся да гэтага бясконцага, тужлівага гучання, што мне зрабілася моцна не па сабе, бо гэта былі сімфоніі сусветаў, што каціліся праз мяне, гэта быў спеў, які інтанавалі зоркі…

– Не, гэта, напэўна, нейкае д’ябальскае насланнё! – прамовіў я і, каб падбадзёрыцца духам, гучна засмяяўся. – Гэта начныя пугачы крычаць аб зямлі Ханаанскай!

Я ўстаў, лёг і зноў устаў, абуўся, пачаў блукаць у цемры, потым зноўку лёг і ажно да самага світання змагаўся са злосцю і страхам; толькі на золку сон нарэшце змарыў мяне.

* * *

Калі я расплюшчыў вочы, было зусім светла, і мне падалося, што час ужо набліжаецца да поўдня. Я абуўся, зноў загарнуў коўдру ў паперу і пайшоў назад у горад. Сонца, як і ўчора, было схаванае за хмарамі, і я замерз як сабака, ногі ў мяне пакалелі, а вочы слязіліся, нібы аслепленыя звычайным дзённым святлом.

Была трэцяя. Голад пачынаў даймаць мяне мацней, я нешта аслабеў. Я ішоў, мне рабілася млосна і раз-пораз ванітавала. Пасля я завярнуў да кухні-сталоўкі, прачытаў там меню, што было вывешанае на дошцы, і сутаргава паціснуў плячыма, быццам ялавічына ды свініна мне не падыходзілі; адтуль я скіраваўся на Вакзальную плошчу.

У галаве ў мяне моцна круцілася, я ішоў далей і намагаўся не зважаць на гэта, але галавакружэнне рабілася ўсё мацнейшым, і нарэшце мне давялося прысесці на нейкіх сходах. Усё ўнутры мяне змянілася, нібыта зрушылася з месца, альбо нейкая заслона, нейкая тканіна лопнула ў мяне ў мазгах. Разы са два я ледзьве не задыхнуўся і сядзеў збіты з тропу. Я не губляў прытомнасці, выразна адчуваў, як у мяне з учорашняга дня пабольвала вуха, і калі побач прайшоў знаёмы, я адразу пазнаў яго, устаў і пакланіўся.

Што гэта за новае, пакутлівае адчуванне дадалося цяпер да астатніх? Няўжо прычына ў тым, што я спаў на голай зямлі? А можа, я адчуваю сябе так таму, што яшчэ не снедаў? Наогул кажучы, было абсурдна тое, як я павінен жыць: бачыць Бог, я рашуча не разумеў, за што мне пасланая гэтая кара! І я падумаў, што вельмі нават проста магу зрабіцца лотрам, магу занесці да «дзядзькі» ў заклад коўдру. Я атрымаю за яго крону, і гэтага мне хопіць, каб тры разы добра паабедаць, я пратрымаюся колькі магчыма, аж пакуль не падвернецца што-небудзь іншае, а Ханса Паўлі я як-небудзь падману. Я ўжо накіраваўся да ліхвяра, але спыніўся перад дзвярыма, няпэўна страсянуў галавою і завярнуў назад.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голад (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голад (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голад (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Голад (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x