Вільгельм Гаўф - Карлік Нос (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Вільгельм Гаўф - Карлік Нос (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: literature_19, Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карлік Нос (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карлік Нос (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Карлік Нос – адна з лепшых казак выдатнага нямецкага пісьменніка Вільгельма Гаўфа. Яго творы вылучаюцца сярод усіх вядомых нам казак сваёй самабытнасцю і арыгінальнасцю. Незвычайныя, часам фантастычныя сюжэты, неверагодныя прыгоды і ператварэння герояў настолькі зачароўваюць чытачоў, што яны нібы пераносяцца ў чароўны свет казкі і становяцца ўдзельнікамі ўсіх дзіўных падзей.

Карлік Нос (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карлік Нос (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– А дзе ж ваш сын? – спытаў дрыготкім голасам Якаб.

– Бог ведае, – адказаў бацька. – Сем гадоў таму, так, сем гадоў ужо, як яго скралі ў нас на рынку.

– Сем гадоў? – з жахам усклікнуў Якаб.

– Так, панок, сем гадоў. Я памятаю яшчэ як сёння, як мая жонка прыйшла дадому, з плачам і крыкам, што дзень прайшоў, а дзіця не вярнулася, яна ўсюды распытвала і шукала і не знайшла яго. Я заўсёды думаў і казаў, што так атрымаецца: Якаб быў прыгожы хлопчык, гэта трэба падкрэсліць, таму мая жонка заўсёды ганарылася ім, і ёй падабалася, калі людзі хвалілі яго, і пасылала яго часта з гароднінай ці чым яшчэ ў знатныя дамы. І гэта было правільна: яго заўсёды шчодра абдорвалі. Але я казаў: “Прыглядай за Якабам! Горад вялікі, у ім жыве шмат кепскіх людзей, прыглядай жа за Якабам!” Так і здарылася, як я казаў. Прыходзіць аднойчы на рынак старая, агідная баба, купляе садавіну і гародніну і нарэшце бярэ столькі, колькі сама данесці не можа. Мая жонка, добрая душа, пасылае з ёй хлочыка і… з таго часу мы больш яго не бачылі.

– Вы кажаце, прайшло ўжо сем гадоў?

– Сем гадоў будзе вясной. Мы клікалі яго, мы хадзілі ад дома да дома і пыталіся; некаторыя людзі ведалі і любілі Якаба і шукалі яго разам з намі, але дарэмна. Ніхто і не бачыў ніколі жанчыны, што купляла тады гародніну. Але адна старэнькая бабуля, якая пражыла ўжо дзевяноста гадоў, сказала, што гэта можа быць злая фея Кройтэрвайс, якая адзін раз у пяцьдзясят гадоў выходзіць у горад, каб накупіць сабе ўсяго.

Так гаварыў бацька Якаба і пры гэтым біў па абутку малатком і дзвюма рукамі працягваў дратву. Малому ж паступова рабілася зразумела, што з ім здарылася: значыць, ён не трызніў, а сапраўды сем гадоў быў вавёркай-служкам у старой феі. Злосць і сум так напоўнілі яго сэрца, што яно ледзь не разарвалася. Старая скрала ў яго сем маладых гадоў, а што ён атрымаў наўзамен? Магчымасць націраць да бляску пантофлі з какосавых арэхаў, даглядаць за тым, каб пакой са шкляной падлогай заўсёды быў чысты? Навучыўся ў марскіх свінак усім таямніцам кухні?

Нейкі час ён проста стаяў і раздумваў пра свой лёс. Нарэшце бацька спытаў:

– Магчыма, вам нешта падабаецца з маіх вырабаў, юны пан? Напрыклад, пара новых пантофляў ці, – дадаў ён усміхаючыся, – можа, футарал для вашага носа?

– Што вы прычапіліся да майго носа? – сказаў Якаб. – Навошта яму футарал?

– Ну, – адказаў шавец, – каму што падабаецца. Але вось што я павінен вам сказаць: калі б у мяне быў такі жудасны нос, я заказаў бы на яго футарал з ружовай лакіраванай скуры. Гляньце, у мяне пад рукой якраз ёсць цудоўная скура; праўда, для гэтага спатрэбіцца не менш за паўметра. Але як цудоўна вы былі б забяспечаны, панок. А то ж натыкаецеся на кожную агароджу, на кожную падводу, ад якой хочаце ўхіліцца.

Малы стаяў анямелы ад жаху. Ён абмацаў свой нос, які быў тоўсты і даўжынёй ці не ў дзве далані! Значыць, старая змяніла і яго выгляд! Вось чаму яго не пазнавала маці, вось чаму яго абзывалі агідным карлікам!

– Майстра, – звярнуўся ён ледзь не са слязьмі да шаўца, – ці няма ў вас пад рукой люстэрка, каб мне паглядзецца?

– Панок, – сур’ёзна адказаў бацька, – Бог вам не даў такога выгляду, якім можна было б фарсіць, і ў вас няма прычыны кожную гадзіну пазіраць у люстэрка. Кіньце гэтую звычку, для вас яна – асабліва смешная.

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Примечания

1

Кульба – палка, на якую абапіраецца чалавек, якому цяжка хадзіць.

2

Брук – дарога, укладзеная каменнем.

3

Фацэтна – пацешна.

4

Храпка – сцябло капусты.

5

Эбенавае дрэва – дрэвы пэўнай пароды, якія маюць цёмна-зялёны альбо чорны колер.

6

Пантофлі – хатнія туфлі.

7

Кухцік – хлопчык, які дапамагае кухару на кухні.

8

Фіміям – араматычная смала, якая пры спальванні прыемна пахне.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карлік Нос (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карлік Нос (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вільгельм Гауф - Малий Мук (Збірник)
Вільгельм Гауф
Вильгельм Гауф - Карлик Нос (сборник)
Вильгельм Гауф
libcat.ru: книга без обложки
Вільгельм Гаўф
libcat.ru: книга без обложки
Вильгельм Гауф
libcat.ru: книга без обложки
Вільгельм Гауф
libcat.ru: книга без обложки
Вільгельм Габсбурґ
Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Карлік Нос (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Карлік Нос (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x