Вільгельм Гаўф - Карлік Нос (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Вільгельм Гаўф - Карлік Нос (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: literature_19, Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карлік Нос (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карлік Нос (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Карлік Нос – адна з лепшых казак выдатнага нямецкага пісьменніка Вільгельма Гаўфа. Яго творы вылучаюцца сярод усіх вядомых нам казак сваёй самабытнасцю і арыгінальнасцю. Незвычайныя, часам фантастычныя сюжэты, неверагодныя прыгоды і ператварэння герояў настолькі зачароўваюць чытачоў, што яны нібы пераносяцца ў чароўны свет казкі і становяцца ўдзельнікамі ўсіх дзіўных падзей.

Карлік Нос (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карлік Нос (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З гэтымі думкамі ён падхапіўся, каб пайсці адсюль. Усё яго цела знямела ад сну, асабліва патыліца, і ён не мог як след паварочваць галаву туды-сюды. Ён нават заўсміхаўся з самога сябе, што ён такі заспаны, бо ўвесь час, не паспяваючы і азірнуцца, стукаўся носам аб шафу, сцяну ці шкло.

Вавёркі і марскія свінкі з віскатам бегалі вакол яго, быццам хацелі праводзіць. Ён сапраўды запрасіў іх, ужо ступіўшы на парог, пайсці разам, бо гэта былі сімпатычныя звяркі, але яны каўзануліся на сваіх арэхавых шкарлупінах назад у дом, і ён толькі здалёк чуў, як яны скавыталі.

Гэта была даволі аддаленая частка горада, і яму было вельмі цяжка выблытацца з вузкіх завулкаў, ды яшчэ там была вялікая штурханіна. Там, як яму здалося, паблізу з’явіўся нейкі карлік; паўсюль можна было пачуць воклічы: “Гэй, зірніце на агіднага карліка! Адкуль тут з’явіўся карлік? Ай, які ў яго доўгі нос, і як прырасла яго галава да плячэй, а рудыя агідныя рукі!” Іншым часам ён таксама, магчыма, пабег бы за карлікам, бо больш за ўсё ў жыцці любіў глядзець на волатаў ці карлікаў, ці на дзіўнае незнаёмае адзенне, але трэба было спяшацца да маці.

Калі ён прыйшоў на рынак, яго апанаваў вялікі страх. Маці яшчэ сядзела на сваім месцы, і ў яе кошыках было яшчэ даволі шмат гародніны (ён, відаць, спаў нядоўга), але ўжо здалёку яму здалося, што яна вельмі сумная, бо не заклікала пакупнікоў, а сядзела, абапершыся галавой на рукі, і калі ён падышоў бліжэй, яму здалося, што яна цяпер больш бледная, чым звычайна. Ён памарудзіў, не ведаючы, што рабіць. Нарэшце набраўся мужнасці, ціха падышоў да яе ззаду, пяшчотна паклаў далонь на яе руку і прамовіў:

– Мамачка, што з табой? Ты злуешся на мяне?

Жанчына павярнулася да яго, але з крыкам адхіснулася, жахнуўшыся:

– Што табе трэба ад мяне, агідны карлік? – закрычала яна. – Прэч, прэч! Я не трываю такія жарты!

– Што ты, мама, што з табой? – пытаўся спалоханы Якаб. – Табе, відаць, нездаровіцца; чаму ты адганяеш ад сябе свайго сына?

– Я ўжо табе сказала: ідзі куды ішоў! – злосна адказала фрау Ганна. – У мяне ты нічога не заробіш сваім фіглярствам, агідны вырадак.

“Дапраўды, Бог замуціў ёй розум! – заклапочана падумаў малы. – Што ж мне цяпер рабіць, як завесці яе дадому?”

– Любая мамачка, апамятайся, – сказаў ён. – Паглядзі на мяне як след: я ж твой сын, твой Якаб.

– Не, гэта ўжо занадта бессаромны жарт! – крыкнула Ганна сваёй суседцы. – Толькі паглядзіце на гэтага агіднага карліка, вось ён стаіць тут, разганяе ўсіх пакупнікоў ды яшчэ адважваецца смяяцца з майго няшчасця. Кажа мне: я ж твой сын, твой Якаб. Нягоднік!

Тут суседкі паўставалі са сваіх месцаў і пачалі сварыцца, злосна, як толькі маглі, – а рыначныя гандляркі гэта добра ўмеюць – і лаялі яго, што ён насміхаецца з няшчасця беднай Ганны, у якой сем гадоў таму скралі прыгожага хлопчыка. Жанчыны прыгразілі яму разам накінуцца і падрапаць яго, калі ён зараз жа не пойдзе прэч.

Бедны Якаб не ведаў, што яму думаць. Ён жа, як яму ўяўлялася, сёння раніцай, як звычайна, пайшоў з маці на рынак, дапамог ёй раскласці тавар, пасля гэтага прыйшоў са старой кабетай у яе дом, з’еў смачны супчык, крышку паспаў, а цяпер зноў вярнуўся. А маці і суседкі чамусьці гаварылі пра сем гадоў! І яны называлі яго агідным карлікам! Дык што ж з ім адбылося?

Калі ён убачыў, што маці нічога не хоча слухаць, у яго на вачах выступілі слёзы, і ён у засмучэнні пайшоў уніз па вуліцы да будкі, дзе яго бацька займаўся шавецкай справай. “Цікава, – думаў ён, – бацька таксама не захоча прызнаць мяне? Я стану пад дзвярыма і паразмаўляю з ім”.

Падышоўшы да будкі шаўца, ён стаў каля дзвярэй і зазірнуў. Майстра так быў заняты сваёй працай, што не ўбачыў яго. Калі ж ён выпадкова кінуў позірк на дзверы, туфлі, дратва і шыла вываліся ў яго з рук на зямлю, і ён крыкнуў у адчаі:

– Божа мой, што гэта, што гэта?!

– Добры вечар, майстра, – загаварыў малы, зайшоўшы нарэшце ў будку, – як вашыя справы?

– Дрэнна, дрэнна, малады пане! – адказаў бацька на вялікае здзіўленне Якаба, бо, здавалася, таксама яго не пазнаў. – Мая справа зусім не ідзе на лад. Цяпер я адзін і ўжо старэю, а трымаць падручнага мне не па кішэні.

– А ці няма ў вас сынка, які мог бы дапамагаць вам у працы? – працягваў дапытвацца малы.

– Быў у мяне сынок, звалі яго Якаб, і цяпер ён быў бы стройным, спрытным дзевятнаццацігадовым хлапцом, які мог бы спраўна дапамагаць мне. Ха! Вось было б жыццё! Яшчэ калі яму было дванаццаць, ён быў кемлівым і спрытным і ўжо тое-сёе разумеў у рамястве, акрамя таго, ён быў сімпатычны і прыемны. Ён бы прывабліваў мне кліентаў, так што я неўзабаве больш не латаў бы, а шыў бы толькі новае! Але так ужо ўладкаваны свет!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карлік Нос (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карлік Нос (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вільгельм Гауф - Малий Мук (Збірник)
Вільгельм Гауф
Вильгельм Гауф - Карлик Нос (сборник)
Вильгельм Гауф
libcat.ru: книга без обложки
Вільгельм Гаўф
libcat.ru: книга без обложки
Вильгельм Гауф
libcat.ru: книга без обложки
Вільгельм Гауф
libcat.ru: книга без обложки
Вільгельм Габсбурґ
Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Карлік Нос (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Карлік Нос (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x