Вільгельм Гаўф - Карлік Нос (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Вільгельм Гаўф - Карлік Нос (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: literature_19, Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карлік Нос (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карлік Нос (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Карлік Нос – адна з лепшых казак выдатнага нямецкага пісьменніка Вільгельма Гаўфа. Яго творы вылучаюцца сярод усіх вядомых нам казак сваёй самабытнасцю і арыгінальнасцю. Незвычайныя, часам фантастычныя сюжэты, неверагодныя прыгоды і ператварэння герояў настолькі зачароўваюць чытачоў, што яны нібы пераносяцца ў чароўны свет казкі і становяцца ўдзельнікамі ўсіх дзіўных падзей.

Карлік Нос (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карлік Нос (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вось, сынок, вось, – гаварыла яна, – толькі з’еш гэты супчык, тады ў цябе будзе ўсё, што табе спадабалася ўва мне. Табе варта яшчэ стаць добрым кухарам, каб ты штосьці значыў, але траўка… не, траўкі табе ніколі не знайсці; чаму ў тваёй маці ў кошыку яе не было?

Хлопчык не зусім разумеў, што яна казала, і тым большую ўвагу надаваў супу, які яму вельмі падабаўся. Яго маці гатавала яму часам даволі смачныя стравы, але такой смакаты ён яшчэ не каштаваў. Водар пахучых траў і вострых прыпраў падымаўся з супу, які быў адначасова салодкі і кіславаты і вельмі моцны. Калі ён дапіваў апошнія кроплі непараўнальна смачнага супу, марскія свінкі запалілі арабскі фіміям, [8] Фіміям – араматычная смала, якая пры спальванні прыемна пахне. дым якога расплыўся па пакоях, клубы рабіліся ўсё гусцейшымі і гусцейшымі і асядалі ўніз, пах фіміяму дзейнічаў на малога, дурманячы яму розум, ён крычаў і крычаў, што павінен вярнуцца да маці, а калі знемагаўся, то зноў і зноў упадаў у дрымоту, пакуль нарэшце не заснуў на канапе старой жанчыны.

Ён убачыў дзіўныя сны. Яму саснілася, быццам старая сцягвае з яго вопратку і ўхутвае ў скурку вавёркі. Цяпер ён мог скакаць і лазіць, як вавёрка: ён бавіў час з астатнімі вавёркамі і марскімі свінкамі – вельмі прыстойным, выхаваным народам, ён разам з імі служыў старой даме. Спачатку яму давяралі толькі чысціць абутак – ён павінен быў націраць алеем і шараваць да бляску какосавыя шкарлупіны, якія жанчына насіла замест пантофляў. Гэта давалася яму лёгка, бо і ў бацькоўскім доме ён часта такое рабіў. Яму снілася, што прыкладна праз год яму даручылі больш тонкі занятак: ён разам з яшчэ некалькімі вавёркамі павінен быў лавіць пылінкі з сонечных промняў і, калі іх набіралася дастаткова, прасяваць праз вельмі густое валасяное сіта. Старая лічыла сонечныя пылінкі самай вытанчанай ежай, і, ад таго, што яна не мела ўжо ніводнага зуба, ёй пяклі з іх хлеб. А яшчэ праз год ён быў пераведзены да слуг, якія збіралі пітную ваду для старой. Для гэтага не трэба было ўкопваць цыстэрну ці ставіць у дварэ бочку, каб збіраць туды дажджавую ваду – усё рабілася куды танчэй: вавёркі, а з імі і Якаб, мусілі шкарлупінамі лясных арэхаў чэрпаць расу з руж, і гэтую ваду старая піла. Піла яна шмат, і праца ваданосаў была вельмі цяжкою.

Праз год яго прызначылі на службу ў самім доме. Яго абавязкам было трымаць у чысціні падлогі; але ад таго, што яны былі са шкла, на якім быў бачны нават след ад дыхання, гэта была нялёгкая праца. Служкі мусілі падмятаць шчоткай і прымацоўваць да падэшваў старыя анучкі і на іх адмыслова рухацца па пакоі.

На чацвёрты год ён нарэшце быў пераведзены ў кухню. Гэта была ганаровая пасада, на якую можна было трапіць толькі пасля працяглых выпрабаванняў. Якаб там узняўся па службовай лесвіцы ад кухціка да майстра па паштэтах і дасягнуў такога адмысловага ўмельства і досведу ў справе гатавання, што сам дзівіўся. Самыя складаныя стравы, паштэты з двухсот розных складнікаў, супы з зеляніны, прыгатаваныя з усімі траўкамі зямлі, – ён усяму навучыўся, усё ён умеў рабіць хутка і ўпэўнена.

Так прайшло сем гадоў на службе ў старой жанчыны, і тут аднойчы яна, зняўшы з ног арэхавыя шкарлупіны і ўзяўшы ў рукі кошык і кульбу, каб кудысьці пайсці, загадала яму абскубці кураня, нафаршыраваць яго травамі і, пакуль яна вернецца, прыгожа яго засмажыць, да рудавата-жоўтага колеру.

Ён выканаў усё па правілах кухарскага мастацтва: скруціў кураняці шыю, акуратненька абскуб з яго пер’е, абварыў яго, вышараваў скуру, каб яна зрабілася гладкай і прыгожай, і выпатрашыў. Пасля гэтага ён пачаў збіраць травы, каб фаршыраваць кураня. У кладоўцы для траваў ён заўважыў насценную шафку, якой ён дагэтуль ніколі не бачыў. Дзверкі яе былі прачыненыя. Ён з цікаўнасцю падышоў бліжэй, каб паглядзець, што там, і – о, дзіва! – там стаяла шмат кошычкаў, ад якіх плыў моцны прыемны пах. Ён адкрыў адзін з гэтых кошычкаў і знайшоў там траўкі асаблівай формы і колеру. Сцяблінкі і лісточкі былі светла-зялёныя, а наверсе сядзела маленькая кветачка, апушаная палаючай залацістай чырванню; у задуменні ён пачаў разглядаць яе, панюхаў, і ад яе пайшоў такі ж моцны пах, як калісьці ад супу, які яму прыгатавала старая. Але пах быў такі моцны, што ён пачаў чхаць, і чхаў усё мацней, мацней і… нарэшце прачнуўся.

Ён ляжаў на канапе старой жанчыны і здзіўлена азіраўся. “Як можна бачыць такія жывыя сны? – гаварыў ён сам сабе. – Я магу паклясціся, што насамрэч стаў вартай жалю вавёркай, таварышам марскіх свінак і іншай малечы, а яшчэ і вялікім кухарам. Як будзе смяяцца маці, калі я ўсё гэта ёй раскажу! Але ж яна можа насварыцца, што я заснуў у чужым доме, замест таго каб дапамагаць ёй на рынку!”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карлік Нос (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карлік Нос (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вільгельм Гауф - Малий Мук (Збірник)
Вільгельм Гауф
Вильгельм Гауф - Карлик Нос (сборник)
Вильгельм Гауф
libcat.ru: книга без обложки
Вільгельм Гаўф
libcat.ru: книга без обложки
Вильгельм Гауф
libcat.ru: книга без обложки
Вільгельм Гауф
libcat.ru: книга без обложки
Вільгельм Габсбурґ
Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Карлік Нос (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Карлік Нос (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x