• Пожаловаться

Сяргей Пясецкі: Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Пясецкі: Каханак Вялікай Мядзведзіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2009, ISBN: 978-985-6888-11-6, издательство: Віктар Хурсік, категория: Прочие приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Пясецкі Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Каханак Вялікай Мядзведзіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар гэтай кнігі Сяргей Пясецкі (1901–1964) нарадзіўся ў Беларусі, памёр у Англіі. Раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (1937) — найбольш вядомы твор пісьменніка. Перад вайной вылучаўся на Нобелеўскую прэмію. Кніга распавядае аб прыгодах кантрабандыстаў, якія ў 1920-я гады рабілі рэйды праз савецка-польскую мяжу з мястэчка Ракаў (сёння Валожынскі раён) у Мінск і назад.

Сяргей Пясецкі: другие книги автора


Кто написал Каханак Вялікай Мядзведзіцы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Каханак Вялікай Мядзведзіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Набожна бярэ ў руку пяро і спрабуе пісаць. За вокнамі, узятымі ў пляцёнку тоўстых крат, вялікімі мяккімі аплаткамі павольна ападае снег. I з гэтага простага акту перадачы прылады працы творыцца нейкі абрад. Пазіруе? He — гэта хутчэй нейкія два адрозныя між сабой сусветы хочуць паразумецца між сабой.

Пытаю яго пра колішніх сяброў. Гэтым летам паеду туды; буду з імі размаўляць. Але што можа распавесці пра іх пасля адзінаццаці гадоў? Дае адрасы, якія некалі былі актуальнымі, называе прозвішчы людзей, якіх, напэўна, шмат разоў парасцярушваў, параскідаў вецер.

Развітваемся.

А потым я іду аглядаць астрог. На скрыжаванні кожнага калідора ахоўнік працягла крычыць: «У-ва-а-а-га-а!..» і глухі гул, якім поўніцца гмах, замірае. Што азначае гэты гул?

У камерах, адасобленых пляцёнкамі крат ад калідораў, падлогі якіх адпаліраваныя да бляску (вязні паліруюць іх бутэлькамі), стаяць па стойцы «Зважай!» дзве шарэнгі вязняў у арыштанцкай вопратцы. Тыя твары — гэта твары вупыраў. Толькі адзін Саберай — забойца дырэктара мясной біржы — не страціў яшчэ выгляду. Да агульнай матавасці гэтай земляністай скуры яшчэ не дацягнулі і ўкраінцы са змовы на св[ятой] п[амяці] Пярацкага.

У камерах, малых камерах, велічынёй з палавіну пакойчыка, сядзіць больш дзесятка вязняў. Іх сяннікі паднятыя высака пад столь. Уначы не застаецца і пядзі зямлі. У камеры па нейкія тры зэдлікі на дзесятак людзей. Рэшта…

«Адпачывай…» Глухі гул зноў нараджаецца ў астрозе. Гэта арыштанцкі тлум у семсот з нечым пачынае хадзіць па камерах, стукаючы драўлянымі падэшвамі ступакоў.

Ходзіць… Але як?

Камеры гэткія цесныя, што хадзіць немагчыма. Таму вынайшлі тэхніку: становяцца ў дзве шарэнгі і крочаць па камеры, паварочваючыся па камандзе. Так, ходзячы, размаўляюць, або… думаюць. Ніхто не можа збіцца з кроку, ні адступіцца на палову рытма, бо ўсё змяшалася б.

Зараз праходзім шэраг закратаваных камер, і ў кожнай бачым больш дзесятка забойцаў, бандытаў, кровазмяшальнікаў, шпіёнаў, альфонсаў, атрутнікаў, наёмнікаў (на Святы Крыж рэдка трапляе вязень, які атрымаў менш дзесяці гадоў, а колькі ж тут пажыццёва асуджаных, што засталіся ў спадчыну яшчэ ад немцаў). У рытме, адбіваным драўлянымі ступакамі, яны ходзяць, кідаючыся ад сцяны да сцяны. Страшныя твары нарастаюць, сунуцца да дзвярэй, каб праз хвіліну перад намі былі шарэнгі стрыжаных патыліц. Як дзікі драпежнік, кідаецца астрог ад кратаў да вакна, ад вакна да кратаў на дзвярах.

У нейкай з тых камер піша свае раманы Пясецкі.

* * *

У Варшаве атрымаў ад яго ліст. Паведамляе, што перасылае мне раман «Пяты этап» і раман пад назвай «Жыццё раззброенага чалавека».

«Я вельмі хацеў, каб у будучым спадар ганарыўся б мною, — піша Пясецкі, — і я пастараюся гэтага дасягнуць. Дзякуй, вялікі дзякуй за вечнае пяро. Як дзіця цешуся ім. Сапраўды… Вечарам думаю, як падымуся дык буду ім пісаць… і вельмі недаверліва гляджу на кожнага, хто на яго пазірае. Радуе мяне больш, чым некалі зброя… Вялізная палёгка для працы. Нарэшце я магу карыстацца тым, што ўяўляе сабой часціну культуры. He маючы чым падзякаваць спадару, пасылаю прывітанне ад Вялікай Мядзведзіцы. Пагодлівымі вечарамі бачу яе з маёй камеры… Якія прыгожыя, якія прыгожыя, якія цудоўныя, якія прамяністыя мае вочы!..»

Мельхіёр Ваньковіч

Частка першая

Пад коламі вялікага воза

На граніцы дождж абмые,

А сонца высушыць;

Лес ад кулі захавае,

Вецер крокі зглушыць.

З песні перамытнікаў

1

Гэта была мая першая дарога. Нас ішло дванаццаць. Я і яшчэ дзевяць перамытнікаў; вёў групу «машыніст» Юзік Трафіда, бывалы, дасведчаны праваднік; тавар пільнаваў жыд — Лёва Цыліндар. «Ношкі» мелі лёгкія: кожная па трыццаць фунтаў, але былі яны досыць вялікія. Тавар неслі дарагі: панчохі, шалікі, рукавічкі, шаўкі, гальштукі, грабеньчыкі…

Патанаючы ў змроку, сядзелі мы ў доўгім, вузкім і вільготным канале, які праходзіў пад стромістым насыпам. Угары бегла дарога, што вяла з Ракава на паўднёвы ўсход да граніцы. Ззаду мігцелі агеньчыкі Паморшчыны. Наперадзе была граніца.

Адпачывалі перад яе пераходам. Хлопцы, скрытыя ў канале, хаваючы папяросы ў рукавы куртак, курылі апошні раз перад пераходам. Курылі паволі, хціва ўцягваючы ў грудзі тытунёвы дым. Некаторыя, паспяшаўшыся, ужо цягнулі другую папяросу. Сядзелі на кукішках, абапёртыя на вільготныя сцены канала плячыма, на якіх пасамі былі ўмацаваны вялікія, як пляцакі, ношкі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Сьцяна
Сьцяна
Васіль Быкаў
Сяргей Грахоўскі: Дзве аповесці
Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі: Суровая дабрата
Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Пясецкі: Пяты этап
Пяты этап
Сяргей Пясецкі
Сяргей Чыгрын: Жыў роднай песняй
Жыў роднай песняй
Сяргей Чыгрын
Отзывы о книге «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.