Сяргей Пясецкі - Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Пясецкі - Каханак Вялікай Мядзведзіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Віктар Хурсік, Жанр: Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каханак Вялікай Мядзведзіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар гэтай кнігі Сяргей Пясецкі (1901–1964) нарадзіўся ў Беларусі, памёр у Англіі. Раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (1937) — найбольш вядомы твор пісьменніка. Перад вайной вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.
Кніга распавядае аб прыгодах кантрабандыстаў, якія ў 1920-я гады рабілі рэйды праз савецка-польскую мяжу з мястэчка Ракаў (сёння Валожынскі раён) у Мінск і назад.

Каханак Вялікай Мядзведзіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ўчытаўся ў рукапіс. Вось ужо другі раз аднекуль з глыбіні турэмных лёхаў да мяне выцягваюцца рукі, замураваныя ад свету. Якая ж гэта жахлівая справа доўгімі месяцамі, гадамі сляпіцца над пісаннем, у страшнейшых умовах брацца за пісаніну людзям, якія да яе нясхільныя: не мець аніякай дапамогі, аніякай падказкі, аніякага заахвочвання, аніякай ўзнагароды, падаць пад цяжарам сумненняў, прасоўвацца ў поўнай невядомасці, у недасведчанай галаве круціць слова — новую прыладу, якая так адрозніваецца ад нажа і браўнінга, а пасля пасылаць разбухлую рэч у далёкі, адпаліраваны свет.

Той першы — гэта быў Урка Гвалтаўнік. De profundis [3] De profundis (лац.) — найніжэйшы прадстаўнік; з глыбіняў. жыдоўскага гета, выцягнуты з турмы ўзмоцненага рэжыму, семнаццацігадовага тэрміну зняволення, падтрыманы дапамогай, ён хутка адшукаў у сабе мяшчанскія запатрабаванні, далікатным розумам ацаніў, што прафесія злачынцы не з’яўляецца дыхтоўнай. Ажаніўся з акушэркай, а выдавецтва як шлюбны падарунак ахвяравала яму шырокі французскі ложак. Пасля ён пачаў добра зарабляць на ганарарах з амерыканскіх газет.

Рукапіс Пясецкага быў рукапісам з цалкам іншых перажыванняў. Больш складаных. Назва гэтага рамана або аповесці «Каханак Вялікай Мядзведзіцы». Гэта пад халодным бляскам таго ніколі не заходзячага сузор’я свае першыя крокі ставіць пасля дэмабілізацыі з войска малады, недасведчаны хлапец, якога калегі бяруць на першую перамытную выправу. Пад нагамі ўгінаецца срабрысты верас, чорныя лясныя нетры адчыняюць ясныя палянкі, над якімі ў бляску сваіх сямі зорак стаіць Вялікая Мядзведзіца.

У сталай небяспецы і празмерных грашах цячэ жыццё ў пагранічным Эльдарада. Адважны і прадпрымальны дзяцюк бярэ ўсё большыя вышыні. Распараджаецца тысячамі даляраў. Мае з абодвух бакоў граніцы каханак, дыктуе граніцы свой закон. Перастае насіць тавар, пачынае «вадзіць фігуркі», гэта значыць пераводзіць людзей праз граніцу. Аж нарэшце выплывае на шырокія воды сапраўднага пірацтва ў таварыстве з двума другімі шалёнымі галовамі, пачынае нападаць з засадаў на перамытнікаў, што вярталіся з далярамі і залатымі рублямі з-за мяжы. Тыднямі ён спіць пад балдахінамі лясных ялін. Ведае кожны перасмык, па якім ідзе зверына, ведае калі ўдарыць не намарна, ведае яе звычкі.

Напрыклад, гісторыя палявання на Бэрку, званага Станогім.

«Шчур (мянушка кампаньёна Пясецкага) даведаўся ў мястэчку, што пэўная група паўстанцаў [4] Паўстанцамі называлася адна з катэгорый горш арганізаваных «дзікіх» перамытнікаў. — Заўвага М. Ваньковіча . ходзіць за граніцу не прама з мястэчка Ракава, але з Волмы. У той бок нясуць вельмі каштоўны тавар, а на нашым адрэзку вяртаюцца без яго. У той жа час іх праваднік Бэрка Станогі пасля перакідкі двух-трох груп вяртаўся з-за мяжы адзін і з выплачанымі яму за тавар грашыма. У залежнасці ад колькасці і вартасці перакінутага праз граніцу тавару, насіў вялікія сумы ад пяці да дзесяці тысяч даляраў. Нам падказалі прыкладны адрэзак, якім з Саветаў вяртаўся Бэрка Станогі. Ён знаходзіўся непадалёку ад Тэклі Поля. Па нейкім часе мы ўдакладнілі, што Бэрка Станогі пасля пераходу граніцы ідзе шасцю дарогамі. Праходзіць каля дубравы дзедзіча Навіцкага, ярам непадалёку стадолы ўпраўляючага таго маёнтка Карабіновіча; каля карчмы па дарозе з Волмы да Ракава, і, нарэшце, лесам, паблізу ад карчмы. Там ішоў трыма дарогамі: лугам, каля вёскі, левым ускрайкам лесу і сцежкай, якая перасякала лес на другі бок. Прымаючы пад увагу шэраг розных акалічнасцяў, рабілі засады на адной з тых дарог. Усё безвынікова. А пасля ў мястэчку Шчур даведваўся, што Бэрка Станогі зноў вярнуўся прамежкам, які мы пільнавалі. Шчур шалеў.

Пачаліся месячныя ночы. Калі неба ачышчалася ад хмараў, было зручней рыхтаваць засады. Аднаго разу, як звыкла, зрабілі засаду ў двух пунктах: я на сцежцы, якая вяла праз сярэдзіну леса, а Шчур на яго левым крыле. Прыкідвалі, што Станогі будзе вяртацца па адной з тых дарог.

Была другая гадзіна ночы. Месцы нашых засад знаходзіліся ў значнай адлегласці ад мяжы. Баючыся каб не прагледзіць жыда, які вяртаецца з-за граніцы, я ўважліва ўзіраўся ў прастору перад сабой. Калі здавалася, што ўхапіў нейкія зрухі на мясцовасці, падымаўся і пільна аглядаў наваколле. Пераконваўся ў зрокавым падмане і зноў сядаў на спілаваны хваёвы пень.

У нейкую хвіліну пачуў злева лямант. Пабег туды ўскрайкам лесу. Наблізіўся да месца засады Шчура. Убачыў, што абшуквае нейкага селяніна, які галасліва прасіўся, каб Шчур яго адпусціў; даваў дзесяць рублёў золатам. Селянін нёс у мяшку звыш дзесяці кілаграмаў авечай воўны і казаў, што ідзе да сваякоў, якія жывуць паблізу Волмы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x