Сяргей Пясецкі - Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Пясецкі - Каханак Вялікай Мядзведзіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Віктар Хурсік, Жанр: Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каханак Вялікай Мядзведзіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар гэтай кнігі Сяргей Пясецкі (1901–1964) нарадзіўся ў Беларусі, памёр у Англіі. Раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (1937) — найбольш вядомы твор пісьменніка. Перад вайной вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.
Кніга распавядае аб прыгодах кантрабандыстаў, якія ў 1920-я гады рабілі рэйды праз савецка-польскую мяжу з мястэчка Ракаў (сёння Валожынскі раён) у Мінск і назад.

Каханак Вялікай Мядзведзіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…Закранаю шматлікія пытанні, бо гэты ліст асаблівы ( наступны тэкст выкрэслены цэнзурай ). Другі раз не буду магчы так шырока пісаць. Таму адразу прашу прабачэння, калі далейшая карэспандэнцыя будзе лаканічная і сухая…»

I зноў апусцілася заслона, і зноў мы нічога не ведалі. Але ўжо быў след да спраў Віленскага Акруговага суда. Перагледзеў тыя акты і, што вычытаў у іх, падаю.

Гэтыя судовыя справы агромністыя, таўшчэзныя. Беспамылковай сцежкай, з непахіснай мудрасцю вядуць яны да страты.

Пакуль даведаюся, вывальваецца да мяне малая ружовая «фішка» з інфармацыяй: «Сяргей Пясецкі, праваслаўны, паляк, шляхціч, падхарунжы, выведчык II Аддзела, какаініст, асаблівыя прыкметы: зарубцаваныя агнястрэльныя раны на левым плячы і назе».

I толькі з актаў паўстае яго пакручастае жыццё.

Народжаны ў 1901 як сын паштовага чыноўніка. Закончыў сямікласную гімназію ў Пакрове. Маладзенькім хлапчынай бярэ ўдзел у паўстанцкай антыбальшавіцкай арганізацыі «Зялёны Дуб», кантактуе з польскімі войскамі пры захопе Менску, і падчас гэтай акцыі быў упершыню паранены. Накіроўваецца ў школу падхарунжых у Варшаве, адкуль выходзіць са званнем падхарунжага і ў гэтым званні служыць у дабраахвотных беларускіх фармаваннях у кампаніі 1921 г. Пасля вайны ягонымі паслугамі карыстаецца Другі Аддзел.

Прагал у справе. I далей, што 21 месяц сядзіць у Наваградскай турме, дзе за абрабаванне і знішчэнне перамытніцкай групы знаходзіцца пад следствам, але 26 жніўня 1925 г. выпушчаны без прысуду; аднак ужо ў кастрычніку зноў паранены на савецкай тэрыторыі. За той кароткі тэрмін трыццаць разоў пераходзіць граніцу.

Нейкія там за той граніцай адбываюцца пагромы, забойствы; ірванне кантрактаў. 18 сьнежня 1926 г. Пясецкага адхіляюць ад службы. Дзе пойдзе, калі ягоная прафесія — гульня з небяспекай? Хоча выехаць у Іншаземны Легіён, але, як афіцэр запасу, не атрымлівае дазволу. Прапаноўвае свае паслугі французскай выведцы, ведае Расею, але яго не прымаюць. Што зробіць? Грошай не мае, бо ніколі не цаніў іх. Залатыя перамытніцкія часы прайшлі; граніца ўмацавалася і нічога на ёй нельга зарабіць.

Знаходзіцца ў галечы. Церпіць голад. Пяшком ідзе да брата ў Гародню. Але высвятляецца, што і брат таксама знаходзіцца ў нястачы. Пясецкі валачэцца назад у Вільню. Дарэшты разваліўся абутак. Крочыць босы. З лепшых часоў застаўся толькі адзін надзейны сябар — наган. Зброю любіць, у ягонай аповесці частыя згадкі пра зброю.

Пачуваецца бяздомным зверам. Прымае ўвесь дарэшты какаін — палову грама. У актах знаходзіцца выснова спецыяліста пра тое, што звычайна какаіністы ўжываюць пяць сотых грама, а на працягу дня — пятнаццаць сотых, што адзін грам з’яўляецца сьмяротнай дозай.

Незвычайна ўзбуджаны. Калі на шашы з’яўляецца фура з жыдамі, якія едуць на кірмаш, выцягвае наган: «Рукі ўгору!» Атрымалася. Забірае 1054 зл. Шчодра дае фурману на піва і скіроўваецца да Наваградка. Там яшчэ за тую справу (напад на перамытнікаў), сядзіць верны кампаньён Невяровіч, капрал у валанцёрскім атрадзе Дамброўскага, двойчы паранены, потым сяржант міліцыі на нейтральнай паласе, што, як і Пясецкі, ведае і савецкія турмы.

У Наваградку Пясецкі, купляе адзенне і абутак для Невяровіча, ідзе ў астрог. Хоча зрабіць заставу за Невяровіча, але пераконваецца, што яго ўжо вызвалілі. Пакідае толькі сорак злотых на турэмную бібліятэку.

Невяровіча знаходзяць у Вільні. Што будуць рабіць у Польшчы? Мусяць крочыць сцежкай, якая ёсць іх прафесіяй. Навучыце рысь харчавацца раслінамі. Нехта даверліва адкрыў Пясецкаму месцазнаходжанне дрывотні ў Маскве, дзе закапаў дыяменты. За іх зварот паабяцаў палову, гэта было б 6000 даляраў. На справу мяркуе ісці разам з Невяровічам, а тым часам, каб было таней, перабіраюцца з гатэля да каханкі Невяровіча ў Новую Вілейку. З той таннасці зрабілася тое, што спусцілі ўвесь капітал, паспеўшы толькі купіць Невяровічу рэвальвер. Апошні раз трэба выпрабаваць шчасце. Затрымліваюць конку, якая рухалася вузкакалейкай з Васілішак. Польскаму чыноўніку дазваляюць апусціць рукі і не абшукваюць. Таксама як і нейкую польку. Калі супраць гэтага пратэстуе пасажырка жыдоўка, Пясецкі кажа ёй зняць яшчэ завушніцы, а калі тая супраціўляецца, б’е яе рукаяткай па галаве. Здабыча надзвычай марная — 160 злотых.

Далейшы працяг надзвычай шаблонны. Здраджвае каханка Невяровіча. Паліцыя і кайданы. Палявы суд.

У актах прысуд віднеецца здалёк. Аднак перш, чым вынесуць прысуд, прыляцелі два задыханыя ганцы. Адзін высланы смерцю з пажаданнем карнага аддзялення суда. I высланы жыццём — пасведчанне Другога Аддзела ад 9.01.26 г.: «…праца Пясецкага была вельмі выніковая… Данясенні маюць вялікую вартасць… выказаў вялікую адданасць польскай справе… вызначаўся бравуровай адвагай. У выведцы служыў старанна. Даручаныя заданні выконваў не ашчаджаючы жыцця і здароўя».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x