Сяргей Пясецкі - Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Пясецкі - Каханак Вялікай Мядзведзіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Віктар Хурсік, Жанр: Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каханак Вялікай Мядзведзіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар гэтай кнігі Сяргей Пясецкі (1901–1964) нарадзіўся ў Беларусі, памёр у Англіі. Раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (1937) — найбольш вядомы твор пісьменніка. Перад вайной вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.
Кніга распавядае аб прыгодах кантрабандыстаў, якія ў 1920-я гады рабілі рэйды праз савецка-польскую мяжу з мястэчка Ракаў (сёння Валожынскі раён) у Мінск і назад.

Каханак Вялікай Мядзведзіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Намарна!..

«Прымаючы пад увагу і г.д. суд аднагалосна прызнаў слушным і справядлівым пакараць абодвух стратай — расстрэлам паводле арт. 25, 28, 30, 31, 34, і паводле судовага заканадаўства з маёмасці падсудных Пясецкага і Невяровіча ўзяць па шэсцьсот злотых, а таксама аднолькава прысудзіць ім аплату судовага справаводства».

Яшчэ адзін акт — паведамленне пра памілаванне з заменай на пятнаццаць гадоў. А потым ціша.

I пасля, пачынаючы з 1930 г., нібы стук з труны прашэнне пра памілаванне.

Першае прашэнне пра скарачэнне тэрміна пакарання напісана ў Равічах у студзені 1930 г. на імя Прэзідэнта.

«…да бацькі, — піша вязень, — падацца не мог, бо той жыў у Менску-Літоўскім, у Іншаземны Легіён я трапіць не мог як афіцэр запаса. Шэсць месяцаў марных намаганняў і прыніжэнняў… усе акалічнасці склаліся на тое, каб мяне схіліць на злачынства, і ў той жа час не было ніводнай, каб утрымаць мяне ад яго… У Расеі, круцячыся ў сферах чыноўнікаў і афіцэраў Чырвонай арміі, я навучыўся шырока распаўсюджанаму там ужыванню какаіну: не быў дарэшты сапсаваны чалавекам, але нешчаслівы… Я не заслужыў сабе нічога за сваю працу, нават адпачынку… пасля больш чым некалькігадовага туляння ў войску, акопах, шпіталях…»

Суд на таемным пасяджэнні 18.11.30 г. «не знайшоў падстаў».

I зноў прашэнне ад 16.08.32 г. пра памілаванне, дасланае з турмы ўзмоцненага рэжыму ў Каранове.

Суд на таемным пасяджэнні ад 3.11.32 г. «не бачыць падстаў».

Цяпер яго асаджваюць на Св. Крыж, і з’яўляецца звычайны госць — сухоты.

На падставе заключэння турэмнага лекара з далучаным пасведчаннем стрыечнага брата сталяра з Наваградка, што той дае яму памяшканне і бярэ на ўтрыманне, звяртаецца да суда 2 снежня 1933 г. I зноў намарна.

13 красавіка зноў прашэнне — без выніку.

Нарэшце — апошняе — прашэнне ад 24 красавіка 1936 г. Спасылаючыся на стрыечных братоў Кулакоўскіх з Наваградка, роднага брата Анатоля з Гародні, на пасведчанне II Аддзела, на лекарскае заключэнне, на пасведчанне ад турэмнага кіраўніцтва пра добрыя паводзіны, на адбыццё дзесяці гадоў турмы ўзмоцненага рэжыму…

На таемным пасяджэнні Віленскі Акружны суд ад 28 траўня 1936 г. вырашае, «што ні ў акалічнасцях справы, ні ў прашэннях просьбіта суд не бачыць ніякіх падстаў прызнаць Сяргея Пясецкага вартым памілавання».

Дзякуючы прыхільнасці міністра Грабоўскага, я атрымаў магчымасць наведаць Пясецкага на Святым Крыжы.

Некалі, перад вайной, я вандраваў з Сандаміра ў Апатаў, Клімантаў, Слупы праз свентакшыжскія горы на Кельцы. Збіў ногі. Угіналіся пад плецакамі. Пнуліся ўгару, хіба аднолькава марудна, быццам той святы, забыўся як яго звалі, які штогоду, падобна, уздымаецца на паўметра. У нашых галовах шумеў пачатак «Папёлаў», навакол нас шумела яловая пушча. Набожна ўглядаліся на камяністыя вяршыні Лысіцы, на якія нібыта зляталіся на шабаш д’яблы. Існавалі мы Польшчай беднай і знішчанай, вольнай ад думак пра нормы харчавання для вязняў, вольнай ад пасяджэнняў таемных судоў; галоднай у буднія дні і шчодрай па святах, скрываўленай але бесклапотнай.

Я начаваў у гатэлі «Польскім», у пакоі, прызначаным для гасцей, якія прыязджаюць у адведкі да вязняў. Раніцай з’явіўся шафёр у зялёнай форме. Захутаны ў футра, я зноў ехаў дарогай, перамеранай калісьці залатанымі, збітымі пятамі.

Каля высокай гатычнай брамы стаяў вартаўнік з рэвальверам у руцэ. Над стромкім мурам, што апаясваў астрог, навісала шэсць вежаў, у якіх нясуць варту ўзброеныя стражнікі.

Мяне прымаў начальнік турмы, у мінулым кіраўнік расейскага астрога ў Радаме, у прысутнасці аўтэнтычнага прыручанага ваўка. Калі я выконваў фармальнасці, ваўканяр глядзеў на мяне крывавым зрокам.

Я атрымаў дазвол на сустрэчу з вязнем Пясецкім. Земляністы, знясілены твар. Хто ж вызначыць узрост гэтай маскі? Бліскучыя, глыбока запалыя вочы. Гэта той чалавек, які штогод стукаецца ў свет з прадоння труны?..

Гаворыць толькі пра пісаніну. He скардзіцца. Пытаецца, усцяж пытаецца, як трэба пісаць. Паведамляю яму, што аванс з ганарара пакідаю ў начальніка астрога. Гэта яго зусім не цікавіць. Пытаецца, ліхаманкава пытаецца, як жа пішацца. Кажа, над чым працуе, што распачаў трылогію з жыцця злачыннага свету.

Я купіў яму вечнае пяро і бутлік атраманту, а таксама пачак паперы. Але паперу не прымае: правілы не дазваляюць трымаць паасобную паперу — павінна быць збрашураванай. Абяцаю выслаць агульныя сшыткі. Напаўняю асадку. З захапленнем глядзіць, як запаўняецца празрысты балончык.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x