Сяргей Пясецкі - Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Пясецкі - Каханак Вялікай Мядзведзіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Віктар Хурсік, Жанр: Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каханак Вялікай Мядзведзіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар гэтай кнігі Сяргей Пясецкі (1901–1964) нарадзіўся ў Беларусі, памёр у Англіі. Раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (1937) — найбольш вядомы твор пісьменніка. Перад вайной вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.
Кніга распавядае аб прыгодах кантрабандыстаў, якія ў 1920-я гады рабілі рэйды праз савецка-польскую мяжу з мястэчка Ракаў (сёння Валожынскі раён) у Мінск і назад.

Каханак Вялікай Мядзведзіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неўзабаве вырушылі далей. Цяпер Трафіда крочыў памалу. Раз-пораз спыняўся і прыслухоўваўся. Тады і мы ўсе затрымліваліся.

Адразу пасля поўначы выйшлі на граніцу. Трафіда прыпыніўся паміж двума слупамі. Я стаў побач.

— Гэта пагранічныя слупы, а гэта… граніца… — ціха сказаў мне Юзік.

Я з цікавасцю ўзіраўся на невялікія капцы з чатырохбаковымі слупамі на версе. На іх знаходзіліся дзяржаўныя гербы і нумарныя знакі. На польскім слупе быў знак з намаляваным белым арлом на чырвоным фоне. На савецкім — адціснутая на блясе пяціпраменная зорка з сярпом і молатам.

З пагранічнай паласы накіраваліся па вузкай мяжы ў напрамку Паморшчыны. У нейкі момант мы зноў спыніліся. Нечакана пачуўся здушаны шэпт:

— Хло-о-п-цы!..

Гэта быў голас Салаўя. Я паглядзеў улева і ўбачыў у цемры нешта белае: яно хутка рухалася перад намі. Гэта не была постаць чалавека, бо было яно занадта малым і мільгацела ў паветры, то падымаючыся ўгару, то апускаючыся ўніз. Гэта была хіба здань.

З моцным тахканнем у сэрцы я глядзеў на незвычайную з’яву. Пасля падышоў да Трафіды:

— Што гэта, Юзік?

— Халера яго ведае, што гэта? — адказаў мне сябра. — Можа, упыр ці д’ябал страшыць?.. Кажуць, што гэта душа капітана… Бааняры таксама баяцца «таго»!

Ужо пазней Юзік расказаў мне такую гісторыю. Адзін расейскі капітан, па паходжанні паляк, пад час рэвалюцыі выехаў з Расеі. Калі бальшавікі ўзялі ўладу ў свае рукі, ён не змог вярнуцца ў Саветы. Але там засталася дачка і жонка. Вельмі хацеў забраць іх адтуль і з гэтай мэтай прыехаў на пагранічча.

Пасяліўшыся непадалёку ад Выганіч на хутары ў сялян, ён звёз туды свае рэчы, паколькі вырашыў заставацца ў іх да таго часу, пакуль не пераправіць з Саветаў сям’ю. Імкнуўся выканаць гэтую задуму з дапамогай мясцовых сялян, бо ўсе астатнія шляхі былі безвыніковыя.

Сын гаспадара, у якога спыніўся капітан, некалі служыў у расейскай арміі і добра ведаў дарогі да Мінска. Ён згадзіўся дапамагчы капітану перавесці ягоную сям’ю ў Польшчу… Выбраліся ў далёкую дарогу. Трапілі ў Менск, а потым, затраціўшы багата часу, пасля шматлікіх прыгод апынуліся ў Ніжнім Ноўгарадзе, дзе некалі капітан пакінуў сям’ю. Там ён даведаўся, што жонка памерла, a дачка Ірына жыве ў былога вартаўніка камяніцы, недзе на прадмесці. Ледзьве здолелі яе адшукаць і вырушылі ў зваротны шлях.

Калі дабраліся да Масквы, іх таварыш па падарожжы захварэў тыфусам. З вакзала забралі яго ў шпіталь, дзе той неўзабаве памёр. Капітан з дачкой даехалі да Менска, а пасля пехатой пайшлі ў Ракаў. Уначы каля Вялікага Сяла заблудзіліся, і недалёка ад граніцы іх пераняў савецкі патруль. Затрымалі. Капітан пачаў абараняцца і, забіўшы двух салдат, кінуўся з дачкой уцякаць. Яго засыпалі кулямі і гналіся за параненым нават на польскай тэрыторыі. Капітан зваліўся ў двухстах кроках за граніцай на нейкі капец, які стаяў там з даўнейшых часоў. Здолеў яшчэ крыкнуць дачцэ: «Уцякай!» і, паміраючы, рэштай сіл і патронаў прыкрыў яе ўцёкі. Бальшавікі забралі труп і перацягнулі яго на свой бок. Дачка капітана збегла ад іх, адшукала хутар, на якім жыў бацька перад апошняй вандроўкай у Саветы. Пасялілася ў сялян і зараз жыве там. Яе лічаць кранутай, аднак любяць за дабрыню і працавітасць. Курган, на якім загінуў капітан, ад таго часу называюць Капітанскай Магілай.

Пасля гэтага выпадку зводдаль ад капца і на паграніччы пачала з’яўляцца здань. Адзін з салдатаў, бааняр, хацеў яе падстрэліць. Выпаліў з карабіна пяць разоў. Здань знікла. А на другі дзень ён падарваўся на гранаце, з якой забаўляўся ў казарме. Затым яшчэ двое зухаў зрабілі на яе засаду і ўшчалі страляніну. Праз два дні аднаго з іх хтось застрэліў на граніцы, а другі, цяжка захварэўшы, памёр у шпіталі. Ад таго часу больш ніхто не паляваў на здань, якая з’яўлялася па начах на паграніччы.

Гэтую гісторыю мне расказаў Юзік пасля вяртання дахаты. Зацікавіла мяне вельмі, бо гучала як байка, а была праўдай: яе потым і пацвердзіла шмат людзей.

Паглядаючы на знікаючую здань, мы доўга стаялі ў полі зводдаль ад граніцы.

Захоўваючы асцярожнасць, перайшлі насыпаную дарогу, якая вяла да граніцы, а крыху пазней пакрочылі па дарозе з Паморшчыны ў Ракаў. Затым, берагам Іслачы, паволі накіраваліся да мястэчка.

Недалёка ад млына хлопцы разышліся ў розныя бакі. Я пайшоў з Юзікам да яго хаты на Слабаду. Не ўваходзячы ў дом, каб нікога не будзіць, падаліся ў гумно і там паклаліся спаць на свежым, духмяным сене.

3

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x