• Пожаловаться

Жуль Верн: 80000 кіламетраў пад вадой

Здесь есть возможность читать онлайн «Жуль Верн: 80000 кіламетраў пад вадой» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 1937, категория: Морские приключения / Фантастика и фэнтези / roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Жуль Верн 80000 кіламетраў пад вадой

80000 кіламетраў пад вадой: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «80000 кіламетраў пад вадой»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Знакаміты прыгодніцкі раман майстра фантастычных сюжэтаў Жуля Верна расказвае пра кругасветнае вандраванне і дзіўныя прыгоды ў марскіх глыбінях даследніка і вынаходніка капітана Нэма і яго таварышаў.

Жуль Верн: другие книги автора


Кто написал 80000 кіламетраў пад вадой? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

80000 кіламетраў пад вадой — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «80000 кіламетраў пад вадой», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усё гэта жудаснае мінулае прамільгнула перад маімі вачыма. Замест сяброў мы павінны былі спаткаць на караблі, што набліжаўся да нас, толькі бязлітасных ворагаў.

Тым часам ядры ўсё сыпаліся вакол нас. Некаторыя з іх, трапіўшы на паверхню вады пад пэўным вуглом, адляталі рыкашэтам на вялікую адлегласць і гінулі ў хвалях. Але ніводнае ядро не дасягнула да «Наўтылуса».

Ваеннае судна знаходзілася цяпер на адлегласці не больш трох міль ад нас.

Не гледзячы на ўсё большую кананаду, капітан Нэма не паказваўся на палубе. А між тым, каб адно з гэтых канічных ядраў ўдарыла прама ў корпус «Наўтылуса», гэты стрэл мог быць смяротным для падводнага карабля.

Канадзец сказаў мне:

— Спадар прафесар, мы павінны зрабіць усё, каб паказаць нападаючаму на «Наўтылус» караблю, што мы не маем ніякага дачынення да ягоных злачынстваў. Зробім спробу сігналізаваць. Тысяча чарцей! Можа яны ўсё-такі зразумеюць, што маюць справу з сумленнымі людзьмі!

Нэд Лэнд выняў з кішэні хустку. Але ледзь ён толькі паспеў разгарнуць яе, як быў схоплены жалезнаю рукою і, не гледзячы на сваю выключную сілу, кінуты на зямлю.

— Няшчасны! — ускрыкнуў капітан. — Ты хочаш, каб я пракалоў цябе біўнем нават раней, чым мы нападзём на гэты карабель?

Было страшна слухаць капітана Нэма, але яшчэ жудасней было глядзець на яго. Твар яго быў смяротна бледны. Зрэнкі звузіліся ад гневу. Голас, больш нагадваў рык звера. Схіліўшыся над ляжачым канадцам, ён з вялізнай сілай сціскаў яго плечы.

Нарэшце ён кінуў яго і павярнуўся тварам да ваеннага карабля, які ўсё сыпаў, ядры наўкол нас:

— А, ты ведаеш, хто я такі, карабель праклятага народу? — ускрыкнуў ён грамовым голасам. — Мне не трэба бачыць колеры твайго сцяга, каб пазнаць цябе! Глядзі! Зараз я табе пакажу свой сцяг!

І капітан Нэма разгарнуў чорны сцяг, падобны да таго, які ён падняў на паўднёвым полюсе.

У гэты момант ядро ўдарылася аб карму «Наўтылуса», не зрабіўшы ёй шкоды; ледзь не крануўшы рыкашэтам капітана Нэма, яно ўпала ў мора.

Капітан паціснуў плячыма. Абярнуўшыся да мяне, ён рэзка сказаў:

— Пайшлі ўніз. Вы і вашыя таварышы…

— Капітан, — крыкнуў я, — няўжо вы думаеце атакаваць гэтае судна?

— Не толькі атакаваць, але і патапіць, спадар прафесар.

— Вы не зробіце гэтага.

— Я зраблю гэта, — сурова адказаў капітан Нэма. — Не падумайце судзіць мяне, спадар прафесар. Выпадкова вы ўбачылі тое, чаго не павінны былі-б бачыць. Мае ворагі напалі на мяне, ім будзе дадзены страшны адпор.

— Чыё гэта судна?

— Вы не ведаеце гэтага? Тым лепей. Яго нацыянальнасць прынамсі будзе захавана ад вас. Ідзіце-ж!

Канадзец, Кансель і я, мы не адважыліся пярэчыць. Пятнаццаць матросаў «Наўтылуса» абкружылі капітана, гледзячы на судна, якое набліжалася, з непрымірымай нянавісцю. Адчувалася, што прагнасць да помсты ўладала імі ўсімі ў аднолькавай ступені.

У той час, калі я спускаўся ўніз, новы снарад крануў карму «Наўтылуса». Я пачуў, як крычаў капітан:

— Страляй-жа, няшчаснае судна! Губляй свае нікчэмныя ядры. Ты не ўцячэш, ад біўня «Наўтылуса». Але я пагублю цябе не тут, не ў гэтым месцы. Я не хачу, каб твае абломкі змяшаліся з благароднымі абломкамі «Мсціўца».

Я пайшоў у свой пакой. Капітан і яго памочнік засталіся на палубе. Вінт пачаў рухацца. «Наўтылус» хутка аддаляўся і неўзабаве быў па-за дасягальнасцю стрэлаў ваеннага судна. Але праследванне не спынялася, і капітан Нэма падтрымліваў усё тую-ж дыстанцыю.

А чацвёртай гадзіне дня, не маючы сілы стрымаць нецярплівасць і трывогу, я падышоў да галоўнай лесвіцы.

Дзверы былі расчыненыя. Я ціхенька вылез на палубу. Капітан усхвалявана хадзіў па ёй узад і ўперад. Ён не спускаў вачэй з судна, якое ішло пад ветрам на адлегласці якіх-небудзь пяці-шасці міль ад нас. Ён кружыў наўкол карабля, як дзікі звер, зацягваючы яго на ўсход, дазваляючы яму праследваць сябе. Але пакуль што сам не нападаў на яго. Можа ён яшчэ вагаўся?

Я зрабіў спробу зноў умяшацца ў гэтую справу. Але я ледзьве паспеў выказаць слова, як капітан Нэма прымусіў мяне змоўкнуць.

— Справядлівасць і права на маім баку, — сказаў ён. — Я прыгнечаны, а вось прыгнятальнік! Гэта праз яго я страціў усё, што любіў, усё, што для мяне было дарагім і — святым, — радзіму, жонку, дзяцей, бацьку, маці — усё! Усё, што я ненавіджу, — тут, на гэтым караблі! Маўчыце-ж!

Я кінуў апошні зрок на ваенны карабель, які набліжаўся пад усімі парамі, і спусціўся ўніз, да Нэда Лэнда і Канселя.

— Мы павінны ўцякаць! — сказаў я.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «80000 кіламетраў пад вадой»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «80000 кіламетраў пад вадой» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «80000 кіламетраў пад вадой»

Обсуждение, отзывы о книге «80000 кіламетраў пад вадой» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.