• Пожаловаться

Жуль Верн: 80000 кіламетраў пад вадой

Здесь есть возможность читать онлайн «Жуль Верн: 80000 кіламетраў пад вадой» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 1937, категория: Морские приключения / Фантастика и фэнтези / roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Жуль Верн 80000 кіламетраў пад вадой

80000 кіламетраў пад вадой: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «80000 кіламетраў пад вадой»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Знакаміты прыгодніцкі раман майстра фантастычных сюжэтаў Жуля Верна расказвае пра кругасветнае вандраванне і дзіўныя прыгоды ў марскіх глыбінях даследніка і вынаходніка капітана Нэма і яго таварышаў.

Жуль Верн: другие книги автора


Кто написал 80000 кіламетраў пад вадой? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

80000 кіламетраў пад вадой — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «80000 кіламетраў пад вадой», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дваццаць пятага траўня «Наўтылус», апусціўшыся на глыбіню тры тысячы восемсот трыццаць шэсць метраў, трапіў акурат на тое месца, дзе здарыўся разрыў кабеля. Гэта адбылося за шэсцьсот трыццаць восем міль ад берагоў Ірландыі. А другой гадзіне па поўдні заўважылі, што зносіны з Еўропай спынены. Інжынеры, якія знаходзіліся на борце «Great Eastern», знайшлі месца разрыву і да адзінаццаці гадзін вечара здолелі выцягнуць з вады абодва канцы. Паправіўшы кабель, яны зноў апусцілі яго ў ваду. Але праз некалькі дзён здарыўся разрыў, і на гэты раз дастаць кабель з глыбіні акіяна не ўдалося.

Але амерыканцы не адступалі перад цяжкасцямі. Сайрус Фільд, адважны ініцыятар усёй гэтай справы, улажыўшы ў яе ўсю сваю маёмасць, арганізаваў новую падпіску. Акцыі новага выпуску былі зараз-жа раскуплены. Быў зроблены новы кабель, больш дасканалай канструкцыі. Пучок дроту, ізаляваны гумавай абалонкай, быў абкручаны падушкай з валакністай матэрыяй і замкнёны ў металёвую арматуру.

«Great Eastern» выйшаў у мора 13 ліпеня 1866 года.

Усё ішло добра. Але аднойчы адбылося наступнае. Раскручваючы кабель перад спускам, інжынеры заўважылі, што ў некалькіх месцах ён праткнуты цвікамі, відаць, з мэтай сапсаваць сярэдзіну.

Капітан Андэрсан, карабельныя афіцэры і інжынеры сабраліся, абмеркавалі гэтую справу і пастанавілі, што калі знойдуць вінаватага, ён будзе выкінуты за борт без усякага суда. З гэтага часу злачынныя спробы больш не паўтараліся.

Дваццаць трэцяга ліпеня «Great Eastern», які знаходзіўся не больш як за восемсот кіламетраў ад Ньюфаўндленда, атрымаў тэлеграму з Ірландыі, што Прусія і Аўстрыя заключылі замірэнне пасля бітвы пры Садове. 27-га, прабіраючыся ў тумане, карабель дасягнуў амерыканскага ўзбярэжжа. Задача была шчасліва выканана, і маладая Амерыка паслала старой Еўропе тэлеграму, вітаючую заключэнне міру.

Вядома, я не думаў убачыць электрычны кабель у яго першапачатковым стане, гэта значыць такім, якім ён выйшаў з майстэрань завода.

Металёвая змяя, якая выцягнулася на сваім камяністым ложку, пакрылася вапеннай карой, якая захоўвала кабель ад нападу малюскаў-свідравальшчыкаў. Кабель ляжаў на дне, захаваны ад марскіх хваляванняў, і перадача па ім электрычнай іскры з Еўропы ў Амерыку займала ўсяго трыццаць дзве сотых секунды. Кабель гэты будзе існаваць вечна, бо заўважана, што гума толькі ўмацоўваецца пад уплывам марской вады. Да таго-ж кірунак кабеля быў выбраны так удала, што ён ні пры якіх умовах не можа апусціцца на такую глыбіню, дзе моцны ціск вады пагражаў-бы яму разрывам.

«Наўтылус» дайшоў да найбольшай глыбіні залягання кабеля — чатыры тысячы чатырыста трыццаць адзін метр. Адтуль мы адправіліся да месца, дзе ў 1863 годзе здарылася аварыя. Дно акіяна стварала тут шырокую лагчыну ў сто дваццаць метраў шырыні. Каб сюды можна было перанесці Манблан, вярхушка яго не выступала-б з вады. Лагчына гэтая канчалася ў сваёй усходняй частцы скалістай сцяной, вышынёю ў дзве тысячы метраў. Мы дасягнулі гэтай лагчыны 28 траўня. «Наўтылус» знаходзіўся цяпер не больш як за сто пяцьдзесят кіламетраў ад Ірландыі.

Можа капітан Нэма збіраўся абагнуць Брытанскія астравы? Не. На маё вялікае здзіўленне, ён зноў накіраваўся на поўдзень, да еўрапейскіх мораў.

Калі мы абміналі востраў Энглезі, я на момант убачыў агні яго маяка, якія асвятлялі шлях тысячам суднаў, якія ідуць з Глазга або Ліверпуля.

Важнае пытанне займала мой розум. Ці адважыцца «Наўтылус» увайсці ў Ламанш? Нэд Лэнд, які вылез з сваёй нары, як толькі мы наблізіліся да зямлі, бясконца пытаў мяне аб гэтым. Што я мог яму адказаць? Капітан Нэма, як і раней, не паказваўся. Ён падражніў канадца берагамі Амерыкі — ці не збіраецца ён падражніць цяпер мяне берагамі Францыі?

Тым часам «Наўтылус» плыў далей на поўдзень. 30 траўня ён прайшоў каля вострава Ленда, недалёка ад Брытанскіх астравоў.

Калі капітан Нэма хацеў увайсці ў Ламаншскі канал, ён павінен быў браць кірунак на ўсход.

Але ён не зрабіў гэтага.

Увесь дзень 31 траўня «Наўтылус» рабіў у моры нейкія дзіўныя кругі, надзвычай цікавіўшыя мяне. Здавалася, ён шукаў нейкае месца і не знаходзіў яго. А поўдні капітан Нэма сам зрабіў назіранне. Ён не звярнуўся да мяне з ніводным словам. Ён быў хмуры, як ніколі. Што магло яго засмуціць? Можа блізкасць берагоў Еўропы? Ці можа трывожылі яго якія-небудзь успаміны аб яго пакінутай радзіме? Што адчуваў ён — раскаянне ці шкадаванне? Гэтая думка доўгі час непакоіла мой розум. У мяне было нібы прадчуванне, што выпадак так або інакш выявіць тайну капітана Нэма.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «80000 кіламетраў пад вадой»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «80000 кіламетраў пад вадой» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «80000 кіламетраў пад вадой»

Обсуждение, отзывы о книге «80000 кіламетраў пад вадой» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.