Жуль Верн - 80000 кіламетраў пад вадой

Здесь есть возможность читать онлайн «Жуль Верн - 80000 кіламетраў пад вадой» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1937, Издательство: Джяржаўнае выдавецтва Беларусі, Жанр: Морские приключения, Фантастика и фэнтези, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

80000 кіламетраў пад вадой: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «80000 кіламетраў пад вадой»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Знакаміты прыгодніцкі раман майстра фантастычных сюжэтаў Жуля Верна расказвае пра кругасветнае вандраванне і дзіўныя прыгоды ў марскіх глыбінях даследніка і вынаходніка капітана Нэма і яго таварышаў.

80000 кіламетраў пад вадой — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «80000 кіламетраў пад вадой», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На другі дзень, 1 чэрвеня, «Наўтылус» працягваў свае дзіўныя манеўры. Было відаць, што ён шукаў нейкае зусім пэўнае месца ў акіяне. Капітан Нэма, таксама як і напярэдадні, сам вымяраў вышыню сонца. Мора было спакойнае, неба чыстае. За восем міль на ўсход на гарызонце выразна вызначаўся контур вялікага судна, якое ішло на ўсіх парах. На ім не было ніякага сцяга, і я не мог высветліць яго нацыянальнасць.

Капітан Нэма, у момант, калі сонца праходзіла праз мерыдыян, узяў секстант і зрабіў назіранне з асаблівай стараннасцю. Гэта было зусім лёгка зрабіць, бо мора было абсалютна спакойнае. Зусім нерухомы «Наўтылус» не адчуваў ні бакавой, ні кілевай качкі. Я знаходзіўся ў гэты момант на палубе.

Як толькі пеленгацыя скончылася, капітан Нэма каротка сказаў:

— Гэта тут!

Ён спусціўся ўніз Ці бачыў ён судна якое здавалася зменшыла свой ход і - фото 85

Ён спусціўся ўніз. Ці бачыў ён судна, якое, здавалася, зменшыла свой ход і набліжалася да нас? Я не магу гэтага сказаць.

Я вярнуўся ў салон. Люк зачынілі, і я пачуў сіпенне вады ў рэзервуарах. «Наўтылус» пачаў апускацца. Ён апускаўся па вертыкальнай лініі, бо вінт не працаваў.

Праз некалькі хвілін ён спыніўся на глыбіні восемсот трыццаць тры метры і дакрануўся носам да дна.

Святло ў салоне пагасла. Акяніцы адчыніліся, і скрозь акенную шыбу я ўбачыў мора, на паўмілі ярка асветленае праменнямі нашага пражэктара.

З левага акна я нічога не бачыў, акрамя спакойнай масы вады. З правага-ж борта судна я заўважыў у глыбіні нейкую цмяную масу, якая прыцягнула маю ўвагу. Гэта быў нейкі прадмет, пакрыты нібы абалонкай з белых чарапашак, быццам снежным накрыццём. Прыгледзеўшыся ўважлівей, я ўбачыў абрысы карабля без мачтаў, які, відаць, пайшоў на дно носам. Гэты адломак крушэння павінен быў шмат гадоў пакоіцца на дне акіяна, каб да такой ступені абрасці вапеннымі адлажэннямі.

Што гэта было за судна? Чаму «Наўтылус» прыйшоў наведаць яго магілу? Можа зусім не марская бура была прычынай яго гібелі?

Я не ведаў, што падумаць, як раптам капітан Нэма загаварыў марным голасам:

— Калісьці гэтае судна называлася «Марселец». Яно было спушчана на мора ў 1762 годзе і мела на сваім борце семдзесят чатыры гарматы. Трынаццатага жніўня 1778 года, пад камандай Ла-Пойпа-Вертрые, карабель гэты мужна біўся з «Прэстонам». Чацвёртага ліпеня 1779 года ён у складзе эскадры адмірала д’Этэна прымаў удзел ва ўзяцці Грэнады. У 1781 годзе, пятага верасня, ён змагаўся пад начальствам графа дэ-Граса ў бухце Чызпік. У 1794 годзе французская рэспубліка змяніла яго назву. Шаснаццатага красавіка гэтага-ж года ён далучыўся ў Брэсце да эскадры Віларэ-Жуаэза, якой было даручана праважаць транспарт з хлебам, ішоўшы з Амерыкі пад камандай адмірала Ван-Стабеля. Адзінаццатага і дванаццатага прэрыяля другога года эскадра гэта сустрэлася з англійскімі суднамі. Спадар прафесар, сёння трынаццатае прэрыяля — першае чэрвеня 1868 года. Роўна семдзесят чатыры гады назад на гэтым самым месцы, пад 47°24´ шыраты і 17°28´ даўгаты, пасля гераічнай бойкі, амаль затопленае, згубіўшае ўсе мачты і трэць сваёй каманды судна палічыла за лепшае апусціцца ў ваду, чым здацца… Трыста пяцьдзясят шэсць застаўшыхся ў жывых байцоў, падняўшы на карме сцяг Рэспублікі, пайшлі на дно, гучна выклікаючы: «Няхай жыве Рэспубліка!»

— Гэта «Мсцівец»? — ускрыкнуў я.

Так спадар прафесар Мсцівец Прыгожае імя прашаптаў капітан Нэма - фото 86

— Так, спадар прафесар, «Мсцівец». Прыгожае імя, — прашаптаў капітан Нэма, скрыжаваўшы рукі.

Раздзел дваццаць першы

Брацкая магіла

Дзіўная манера гаворкі, нечаканасць усёй гэтай сцэны, гэтая гісторыя карабля патрыётаў, пачатая абы-якім тонам і скончаная з нейкім асаблівым хваляваннем, гэта імя «Мсцівец», значэнне якога не магло прайсці па-за маёй увагай, — усё гэта глыбока здзівіла мяне. Я не мог адарваць вачэй ад капітана. Паказваючы рукою ў мора, ён прагным зрокам ўглядаўся ў гэтыя славутыя адломкі.

Можа мне ніколі не прыйдзецца дазнацца, кім быў капітан Нэма, адкуль ён прыйшоў і куды ідзе, але я бачыў, як чалавек у ім бярэ верх над вучоным. Не простае чалавеканенавісніцтва замкнула ў гэтыя сталёвыя сцены капітана Нэма і яго таварышаў, а страшная грозная нянавісць, якую нават час не мог паслабіць.

Ці прагнуў ён помсты? Будучае павінна было паказаць гэта.

Тым часам «Наўтылус» павольна падымаўся на паверхню мора, і абрыс «Мсціўца» паступова знікаў з віду. Неўзабаве лёгкае калыханне паказала, што мы плывём па паверхні. У гэты момант я пачуў глухі выбух. Я паглядзеў на капітана. Ён не варухнуўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «80000 кіламетраў пад вадой»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «80000 кіламетраў пад вадой» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «80000 кіламетраў пад вадой»

Обсуждение, отзывы о книге «80000 кіламетраў пад вадой» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x