Жуль Верн - 80000 кіламетраў пад вадой

Здесь есть возможность читать онлайн «Жуль Верн - 80000 кіламетраў пад вадой» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1937, Издательство: Джяржаўнае выдавецтва Беларусі, Жанр: Морские приключения, Фантастика и фэнтези, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

80000 кіламетраў пад вадой: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «80000 кіламетраў пад вадой»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Знакаміты прыгодніцкі раман майстра фантастычных сюжэтаў Жуля Верна расказвае пра кругасветнае вандраванне і дзіўныя прыгоды ў марскіх глыбінях даследніка і вынаходніка капітана Нэма і яго таварышаў.

80000 кіламетраў пад вадой — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «80000 кіламетраў пад вадой», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Капітан? — сказаў я.

Ён не адказаў.

Я пакінуў яго і падняўся на палубу. Кансель і канадзец ужо былі там.

— Адкуль гэты грукат? — запытаўся я.

— Ад гарматнага стрэла, — адказаў Нэд Лэнд.

Я паглядзеў у той бок, дзе знаходзілася судна. Яно набліжалася да «Наўтылуса» на ўсіх парах. Нас аддзяляла не больш шасці міль.

— Што гэта за судна, Нэд?

— Іду ў заклад, што гэта ваеннае судна, — адказаў канадзец. — Гэта адразу відаць па яго снасцях і па вышыні яго мачтаў. Ох, каб яно напала на нас і патапіла гэты пракляты «Наўтылус»!

— Дарагі Нэд, — адказаў Кансель, — якую шкоду можа гэтае судна зрабіць «Наўтылусу»? Яно-ж не можа ні атакаваць яго пад вадой, ні абстраляць у глыбіні мора.

— Скажыце, Нэд, — запытаўся я, — ці можаце вы вызначыць нацыянальнасць гэтага судна?

Канадзец, нахмурыўшы бровы і прыплюшчыўшы вочы, стаў напружана ўглядацца ў абрысы судна.

— Не, прафесар, — адказаў ён нарэшце, — я не магу вызначыць яго нацыянальнасці — яго сцяг не ўзняты. Але я ўсёроўна сцвярджаю, што гэта ваеннае судна, бо на яго гротмачце развяваецца доўгі вымпел.

На працягу чвэрці гадзіны мы разглядалі карабель, які накіроўваўся прама на нас.

Ён паволі набліжаўся.

Я не магу сабе ўявіць, што ён пазнаў «Наўтылус» на такой адлегласці, больш таго, я не думаў, што яму наогул вядома аб існаванні гэтага падводнага карабля.

Неўзабаве канадзец абвясціў мне, што гэта вялікае ваеннае судна, з біўнем і двума браніраванымі палубамі. Густы чорны дым узнімаўся з яго труб. Убраныя парусы зліваліся з рэямі. На ім не было сцяга. Адлегласць перашкаджала разгледзець колеры яго вымпела, які пляскаўся ў паветры, як вузкая стужка.

Ён хутка набліжаўся. Калі капітан Нэма дазволіць яму падыйсці блізка, нам можа трапіцца выпадак выратавацца.

— Прафесар, — сказаў Нэд Лэнд, — калі гэтае судна наблізіцца да нас на адлегласць адной мілі, я кінуся ў мора і прапаную вам паследваць майму прыкладу!

Я нічога не адказаў на прапанову канадца, і ўсё разглядаў судна, якое расло на вачах. Няхай сабе яно англійскае, французскае, амерыканскае ці рускае, — яно ўсёроўна падбярэ нас, абы толькі ўдалося даплысці да яго.

— Гаспадар памятае, напэўна, што ў нас ёсць некаторая практыка ў справе плавання, — сказаў Кансель. — Ён можа пакінуць мне клопат узяць яго на буксір, калі ён вырашыць паследваць парадзе сябра Нэда.

Я збіраўся ўжо адказаць, як раптам на носе ваеннага судна паказаўся белы дымок. Праз некалькі секунд вада, успененая паданнем цяжкога цела, заліла карму «Наўтылуса». Гук стрэла аглушыў мяне.

— Як? Яны страляюць па нас? — ускрыкнуў я.

— Адважныя людзі, — прашаптаў канадзец.

— Значыцца, яны не лічаць нас пацярпеўшымі крушэнне, што ратуюцца на якім-небудзь абломку карабля?

— Калі гаспадар пажадае… — пачаў Кансель.

У гэты момант новае ядро, упаўшае яшчэ бліжэй, абдало яго слупам пырскаў з ног да галавы.

— З дазволу гаспадара, скажу, — працягваў Кансель, — што яны прымаюць нас за нарвала і абстрэльваюць гэтага нарвала.

— Але яны павінны бачыць, што маюць справу з людзьмі! — ускрыкнуў я.

— Можа акурат таму яны і страляюць, — адказаў Нэд Лэнд, выразліва паглядзеўшы на мяне.

Гэтыя словы з’явіліся нейкім адкрыццём для мяне. Не было сумнення, што цяпер ужо ўсяму свету было вядома, якой думкі трэба трымацца адносна існавання міфічнага страшыдла. У часе сутычкі з «Аўраамам Лінкальнам», калі канадзец ударыў страшыдла сваім гарпуном, капітан Фарагут паспеў распазнаць, што нарвал, гэтае страшэннае стварэнне, быў ні чым іншым, як падводнаю лодкай, больш небяспечнай, чым самае незвычайнае кітападобнае!

Але, так яно і было, і цяпер на ўсіх морах праследуюць гэтае небяспечнае судна.

І сапраўды, гэтае судна магло зрабіцца страшэннай пагрозай, калі, як лёгка можна было меркаваць, капітан Нэма збіраўся прысвяціць «Наўтылус» справе помсты. Цяпер я болей не сумняваўся, што ў тую ноч, у Індыйскім акіяне, калі капітан Нэма засадзіў нас у сталёвую камеру, «Наўтылус» змагаўся з нейкім суднам. Я не сумняваўся больш у тым, што чалавек, які пакоіўся цяпер на каралавым могільніку, быў ахвярай сутычкі, наўмысля выкліканай «Наўтылусам».

Заслона над таемным жыццём капітана Нэма крыху прыўзнімалася. І калі асоба яго не была яшчэ распазнаная, то ў кожным разе прадстаўнікі розных нацый, аб’яднаўшыся, праследвалі цяпер не няўлоўную жывёліну, а заўзятага ворага, чалавека, напоенага непрымірымай нянавісцю да ўсяго чалавецтва.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «80000 кіламетраў пад вадой»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «80000 кіламетраў пад вадой» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «80000 кіламетраў пад вадой»

Обсуждение, отзывы о книге «80000 кіламетраў пад вадой» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x