• Пожаловаться

Жуль Верн: 80000 кіламетраў пад вадой

Здесь есть возможность читать онлайн «Жуль Верн: 80000 кіламетраў пад вадой» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 1937, категория: Морские приключения / Фантастика и фэнтези / roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Жуль Верн 80000 кіламетраў пад вадой

80000 кіламетраў пад вадой: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «80000 кіламетраў пад вадой»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Знакаміты прыгодніцкі раман майстра фантастычных сюжэтаў Жуля Верна расказвае пра кругасветнае вандраванне і дзіўныя прыгоды ў марскіх глыбінях даследніка і вынаходніка капітана Нэма і яго таварышаў.

Жуль Верн: другие книги автора


Кто написал 80000 кіламетраў пад вадой? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

80000 кіламетраў пад вадой — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «80000 кіламетраў пад вадой», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такім чынам, мы зноў палоннікі, ды яшчэ вымушаныя сведкі надыходзячай жудаснай драмы. Аднак, час быў неадпаведным для разважанняў. Схаваўшыся ў маім пакоі, мы моўчкі глядзелі адзін на аднаго. Глыбокі жах апанаваў мяне. Я знаходзіўся ў тым напружаным становішчы, якое звычайна бывае перад якім-небудзь страшэнным узрушэннем. Я балюча чакаў выбуху, я прыслухоўваўся да кожнага шолаху, я ўвесь напружыўся.

Між тым «Наўтылус» значна павялічыў хуткасць. Відаць, ён браў разгон. Увесь корпус яго дрыжаў.

Раптам я ўскрыкнуў. Адбылася сутычка. Адносна, гэта быў лёгкі штуршок. І ўсё-ж я адчуў, з якой сілай сталёвы бівень увайшоў у дрэва. Пачуўся скрып і трэск. І «Наўтылус», па інерцыі руху, прайшоў праз карабель, як ігла праходзіць праз халсціну.

Я не мог болей вытрымаць. Ашалеўшы ад жаху я пабег з пакоя ў салон.

Капітан Нэма быў там. Маўклівы, пахмуры, няўмольны, ён глядзеў на тое, што адбывалася за шклом.

Вялізная нязграбная маса цямнела пад вадой і, каб да канца прысутнічаць пры яе агоніі, «Наўтылус» апускаўся на дно разам з ёй. За дзесяць метраў ад сябе я бачыў расколаты амаль надвое корпус судна, — вада залівала яго з страшэнным шумам. На палубе рухалася мноства чорных ценяў.

Вада ўсё прыбывала. Няшчасныя кідаліся на ванты, узбіраліся на мачты, выкручваліся пад вадой. Гэта быў чалавечы мурашнік, раптоўна захоплены паводкай.

Паралізаваны жахам, з валасамі, стаўшымі ўгару, ледзьве дыхаючы, шырока расчыніўшы вочы, я глядзеў на гэты жудасны спектакль, не маючы сілы адарваць вачэй ад шкла, быццам прыкаваны да акна.

Вялізны карабель павольна апускаўся. «Наўтылус» ішоў за ім следам. Раптам адбыўся выбух. Сціснутае паветра разарвала палубу з такой сілай, быццам узарваўся парахавы склеп. Ціск вады быў такі вялікі, што «Наўтылус» адкінула ў бок.

Тады няшчаснае судна пачало хутчэй ісці на дно Мільгнулі яго мачты аблепленыя - фото 88

Тады няшчаснае судна пачало хутчэй ісці на дно. Мільгнулі яго мачты, аблепленыя ахвярамі, рэі, якія гнуліся пад цяжарам цел, затым вярхушка грот-мачты, — і нарэшце цёмная маса знікла ў віры з усёй сваёй камандай мерцвякоў…

Я павярнуўся да капітана Нэма. Гэты страшны суддзя, сапраўдны дэман нянавісці, па-ранейшаму глядзеў у цемру. Калі ўсё было скончана, ён накіраваўся да дзвярэй свайго пакоя, адчыніў іх, пераступіў парог.

Я сачыў за ім вачыма.

У глыбіні пакоя, на сцяне, пад партрэтамі яго ўлюблёных герояў, я ўбачыў партрэт зусім яшчэ маладой жанчыны і двух маленькіх дзяцей.

Капітан Нэма глядзеў на іх некалькі імгненняў і, упаўшы на калені, заплакаў.

Раздзел дваццаць другі

Апошнія словы капітана Нэма

Страшная здань знікла, і вокны зачыніліся. Але святло ў салоне не запалялася. Цемра і цішыня панавалі на «Наўтылусе». Ён імкліва бег з гэтага месца руйнавання і тугі.

Я вярнуўся ў свой пакой, дзе Нэд і Кансель чакалі мяне ў глыбокай маўклівасці. Я адчуваў непераможны жах перад капітанам Нэма. Якія-б пакуты не перанёс ён ад людзей, ён усё-ж не меў права іх так караць. І ён зрабіў мяне калі не ўдзельнікам, дык сведкай сваёй помсты. Гэта было ўжо занадта!

А адзінаццатай гадзіне запалілася электрычнае святло. Я прайшоў у салон. Там нікога не было. Я паглядзеў на прыборы: «Наўтылус» ішоў на поўнач з хуткасцю дваццаць пяць міль у гадзіну, то па паверхні мора, то пад вадой на глыбіні трыццаць футаў.

Знайшоўшы наша месцазнаходжанне на карце, я ўбачыў, што мы прайшлі вусце Ламанша і нясёмся цяпер з небывалай хуткасцю да паўночных мораў.

Да вечара мы прайшлі дзвесце лье па Атлантычнаму акіяну. Змрок згушчаўся, і да ўсходу месяца мора пакрылася цемрай.

Я вярнуўся ў свой пакой. Але заснуць мне не ўдавалася. Мяне душылі кашмары. Уся гэтая жудасная сцэна гібелі судна неадступна стаяла перад маімі вачыма.

З гэтага дня на карце пакінулі адзначаць пройдзены за дзень шлях.

Хто можа сказаць, як далёка забіраўся «Наўтылус» на поўнач Атлантычнага акіяна, несучыся ўперад з неаслабнай хуткасцю сярод паўночных туманаў? Ці набліжаўся ён да Шпіцбергена або ён ішоў да берагоў Новай Зямлі? Можа ён праходзіў па мала вядомых марах: Беламу мору, Карскаму, Обскай губе, каля архіпелага Лярава, міма амаль невядомых берагоў Паўночнай Азіі. Я не мог-бы адказаць на гэта.

Я страціў здольнасць сачыць за часам. Здавалася, быццам дзень і ноч, як на полюсе, не чаргаваліся больш у звычайнай сваёй паслядоўнасці. Я адчуваў, што ўцягнуты ў край таямнічага і страшэннага, больш уласцівага хворай фантазіі Эдгара По, чымсь сапраўднаму жыццю. Кожную хвіліну я чакаў, што ўбачу, падобна герою твора По, Гардону Піму, «загорнутую ў пакрывала чалавечую фігуру, якая размерамі сваімі перавышала ўсе жывыя істоты на зямлі, якая зачыняла доступ да полюса».

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «80000 кіламетраў пад вадой»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «80000 кіламетраў пад вадой» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «80000 кіламетраў пад вадой»

Обсуждение, отзывы о книге «80000 кіламетраў пад вадой» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.