• Пожаловаться

Жуль Верн: 80000 кіламетраў пад вадой

Здесь есть возможность читать онлайн «Жуль Верн: 80000 кіламетраў пад вадой» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 1937, категория: Морские приключения / Фантастика и фэнтези / roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Жуль Верн 80000 кіламетраў пад вадой

80000 кіламетраў пад вадой: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «80000 кіламетраў пад вадой»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Знакаміты прыгодніцкі раман майстра фантастычных сюжэтаў Жуля Верна расказвае пра кругасветнае вандраванне і дзіўныя прыгоды ў марскіх глыбінях даследніка і вынаходніка капітана Нэма і яго таварышаў.

Жуль Верн: другие книги автора


Кто написал 80000 кіламетраў пад вадой? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

80000 кіламетраў пад вадой — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «80000 кіламетраў пад вадой», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мне здаецца, — а можа я і памыляюся, — што гэтае вандраванне наўдачу працягвалася або пятнаццаць або дваццаць дзён, і я не ведаю, колькі яшчэ яно цягнулася-б, каб не здарылася катастрофа, якой скончылася наша падарожжа.

Капітана Нэма нібы не існавала на караблі, таксама як і яго памочніка. Ніхто з каманды не паказваўся ні на адну хвіліну. «Наўтылус» амаль увесь час плыў пад вадой. Калі ён падымаўся на паверхню, каб набраць паветра, акяніцы адчыняліся і зачыняліся аўтаматычна.

Я зусім не ведаў, дзе мы знаходзімся.

Да таго-ж канадзец, вычарпаўшы ўсе свае сілы і цярпенне, больш не паказваўся. Ён упарта маўчаў. Кансель не мог дабіцца ад яго ніводнага слова і непакоіўся, каб ён не скончыў самагубствам у прыпадку роспачы і суму па радзіме. Ён неадступна сачыў за кожным яго рухам.

Вядома, пры ўсіх гэтых умовах жыццё зрабілася нязносным.

Аднойчы — я не магу сказаць якога чысла — я заснуў досвіткам хваравітым і цяжкім сном. Калі я прачнуўся, я ўбачыў Нэда Лэнда, які стаяў, схіліўшыся над маёй галавой.

Ён прашаптаў мне:

— Мы ўцякаем!

— Калі? — запытаўся я.

— Бліжэйшай ноччу. На «Наўтылусе» не існуе цяпер ніякага нагляду. Судна як быццам заснула. Вы згодны, спадар прафесар?

— Але. Дзе мы знаходзімся?

— Каля нейкай зямлі. Мне ўдалося разгледзець яе сёння раніцай у тумане, за дваццаць міль на ўсход.

— Якая-ж гэта зямля?

— Я не ведаю, але якой-бы яна ні была, мы будзем шукаць на ёй прытулку.

— Так, Нэд… Так, гэта вырашана, мы ўцякаем у гэтую ноч, нават калі нам суджана загінуць у моры!

— Мора бурнае, вецер моцны, але зрабіць дваццаць міль у лёгкай лодачцы «Наўтылуса» не так ужо цяжка. Мне ўдалося паціху аднесці ў яе сёе-тое з прыпасаў і некалькі бутэлек вады.

— Я паследую за вамі!

— Ведайце-ж, калі я пападуся, я буду абараняцца. Я гатоў лепш памерці, чым здацца!

— Мы памром разам, дарагі Нэд.

Я быў гатовы на ўсё. Канадзец выйшаў. Я падняўся на палубу. Там ледзь можна было трымацца на нагах, такія моцныя былі ўдары хваляў. Неба было грознае. Але таму што за гэтым туманам знаходзілася зямля, трэба было ўцякаць! Мы не павінны былі траціць ні дня, ні гадзіны.

Я вярнуўся ў салон, баючыся і разам з тым жадаючы сустрэцца з капітанам Нэма; мне хацелася і не хацелася яго бачыць. Што я яму скажу? Ці здолею я захаваць той мімавольны жах, які ён надаваў мне? Не! Лепш нам не сустракацца тварам да твару! Лепш забыць яго! І ўсё-ж…

Як доўга цягнуўся гэты дзень, апошні дзень, які я павінен быў правесці на «Наўтылусе»! Я заставаўся ўвесь час адзін. Нэд Лэнд і Кансель баяліся гаварыць са мной, каб не выдаць сябе.

А шостай гадзіне я абедаў. Я не быў галодны, але я прымушаў сябе есці, не гледзячы на агіду, каб падтрымаць сілы.

А палове сёмай Нэд Лэнд увайшоў у мой пакой. Ён сказаў мне:

— Мы болей не ўбачымся да самага моманту ўцякання. У дзесяць гадзін месяц яшчэ не з’явіцца. Скарыстаем цемру. Ідзіце прама да лодкі. Я з Канселем будзем чакаць вас там.

Канадзец выйшаў, не даўшы мне часу адказаць яму.

Я хацеў праверыць кірунак «Наўтылуса» і вярнуўся ў салон. Мы ўзялі курс на поўнач-паўночны ўсход і ішлі са страшэннай хуткасцю на глыбіні пяцьдзясят метраў.

Я кінуў апошні ўзрок на цуды прыроды і творы мастацтва, якія хаваліся ў гэтым музеі, на ўсе гэтыя калекцыі, не маючыя роўных сабе на ўсім зямным шары і прызначаныя на пагібель разам з тым, хто сабраў іх тут. Мне хацелася надоўга захаваць усё гэта ў памяці. Я цэлую гадзіну аддаваўся маўкліваму сузіранню скарбаў, раскладзеных пад шклом і асвятлёных яркім электрычным святлом, якое мякка лілося са столі. Потым я вярнуўся ў свой пакой.

Там я пераапрануўся ў шчыльны марскі гарнітур, сабраў усе свае нататкі і схаваў іх пад вопратку. Сэрца маё ўзмоцнена калацілася. Маё хваляванне, мой узбуджаны выгляд напэўна выдалі-б мяне капітану Нэма, каб я трапіў яму на вочы.

Што ён рабіў у гэты момант? Я падышоў да яго дзвярэй і прыслухаўся. Я пачуў шолах крокаў. Капітан Нэма быў там. Кожны шум палохаў мяне. Мне здавалася, што зараз ён выйдзе і запытаецца, чаму я хачу ўцякаць. Мяне апанаваў жах, выабражэнне разгулялася. Гэтае становішча было такім пакутлівым, што я мімаволі запытваў сябе, ці не лепш сустрэцца з капітанам твар-у-твар?

Вядома, гэта было-б вар’яцтвам, і на шчасце я ў самы час стрымаў сябе. Вярнуўшыся ў свой пакой, я расцягнуўся на ложку і пастараўся супакоіцца.

Хваляванне маё патрохі сціхла, але мозг працягваў шалёна працаваць. Я ўспамінаў, што я перажыў на борце «Наўтылуса», усе шчаслівыя і няшчасныя падзеі, якія адбыліся з часу майго падання з палубы «Аўраама Лінкальна». Падводныя паляванні, Тарэсава пратока, нова-гвінейскія дзікуны, прыпынак на мяліне, каралавы магільнік, Аравійскі тунель, востраў Сантарын, крыцкі вадалаз, Атлантыда, ледзяны затор, паўднёвы полюс, суцэльныя ільды, бойка са спрутамі, бура ў Гальфштрэме, «Мсцівец» і нарэшце гэтая жудасная сцэна гібелі ваеннага судна з усёй яго камандай! Усе гэтыя карціны праносіліся перад маімі вачыма, як дэкарацыі, бясконца змяняючыся на тэатральнай сцэне, і ва ўсіх гэтых успамінах нязменна прымаў удзел капітан Нэма. У маім уяўленні асоба яго прымала страшэнныя памеры. Гэта быў не чалавек, падобны да ўсіх людзей, а нейкі таемны жыхар вод, геній акіяна.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «80000 кіламетраў пад вадой»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «80000 кіламетраў пад вадой» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «80000 кіламетраў пад вадой»

Обсуждение, отзывы о книге «80000 кіламетраў пад вадой» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.