Жуль Верн - 80000 кіламетраў пад вадой

Здесь есть возможность читать онлайн «Жуль Верн - 80000 кіламетраў пад вадой» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1937, Издательство: Джяржаўнае выдавецтва Беларусі, Жанр: Морские приключения, Фантастика и фэнтези, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

80000 кіламетраў пад вадой: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «80000 кіламетраў пад вадой»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Знакаміты прыгодніцкі раман майстра фантастычных сюжэтаў Жуля Верна расказвае пра кругасветнае вандраванне і дзіўныя прыгоды ў марскіх глыбінях даследніка і вынаходніка капітана Нэма і яго таварышаў.

80000 кіламетраў пад вадой — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «80000 кіламетраў пад вадой», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Што за становішча Нас страшэнна гойдала Наўтылус абараняўся ад удараў - фото 89

Што за становішча! Нас страшэнна гойдала. «Наўтылус» абараняўся ад удараў хваль, як жывая істота. Яго сталёвыя мускулы трашчалі. Часамі карабель нібы станавіўся на дыбкі, і мы разам з ім!

— Трэба моцна трымацца за «Наўтылус», — сказаў Нэд. — Паспрабуем закруціць усе гайкі зноў. Калі мы не адарвёмся ад «Наўтылуса», магчыма мы яшчэ здолеем выратавацца.

Ён не паспеў скончыць, як раздаўся страшэнны трэск. Гайкі павыскоквалі, і лодка, вырваная з свайго гнязда, была выкінутая, як камень з прашчы, у самую сярэдзіну віра.

Мая галава ўдарылася аб жалезны борт, і ад моцнага штуршка я страціў прытомнасць.

Раздзел дваццаць трэці

Заключэнне

Вось і прыйшоў канец нашаму падводнаму вандраванню.

Што адбылося ў тую жахлівую ноч, калі лодку нашу вынесла з гібельнага віра, якім чынам Нэд Лэнд, Кансель і я выратаваліся з бяздоння, — гэтага я не магу расказаць. Але калі я ачуняў, то ляжаў у халупцы рыбака на Лафадэнскіх астравах. Абодва мае таварышы, цэлыя і непашкоджаныя, асталіся каля мяне і радасна паціскалі мне рукі. Мы шчыра абняліся.

У гэты час нам не было чаго і думаць аб звароце ў Францыю Зносіны паміж - фото 90

У гэты час нам не было чаго і думаць аб звароце ў Францыю.

Зносіны паміж паўночнай і паўднёвай Нарвегіяй вельмі рэдкія. Я прымушаны быў чакаць парахода, які робіць рэйсы да Паўночнага мыса два разы ў месяц.

Тут, сярод гэтых простых, добрых людзей, знайшоўшых нас, я пераглядаю апавяданне аб сваіх прыгодах. Яно зусім праўдзівае. Ніводзін факт не прапушчаны. Ніводная дробязь не зменена. Гэта зусім праўдзівая гісторыя аб незвычайным падарожжы ў недасяжную для чалавека стыхію, дзе з часам чалавецтва і навука праложыць вольныя шляхі.

Ці дадуць мне веры? Не ведаю. Ды і ці не ўсё роўна? Як-бы ні было, а я магу сцвярджаць, што маю права гаварыць аб морах, у глыбіні, якіх я зрабіў восемдзесят тысяч кіламетраў меней як у дзесяць месяцаў, — аб гэтым падводным кругасветным падарожжы, якое паказала мне столькі цудаў у Ціхім акіяне, у Індыйскім, у Чырвоным і Міжземным марах, у Атлантычным, Паўночным і. Паўднёвым ледавітых акіянах.

Але які лёс «Наўтылуса»? Ці здолеў ён выратавацца з віру? Ці жывы яшчэ капітан Нэма? Ці працягвае ён сваю жудасную справу помсты, або задаволіўся гэтай апошняй гекатомбай? Ці прынясуць калі-небудзь хвалі яго рукапіс, дзе апісана ўся гісторыя яго жыцця? Ці даведаюся я імя гэтага чалавека? Па нацыянальнасці загінуўшага карабля ці даведаемся мы аб нацыянальнасці капітана Нэма?

Я спадзяюся на гэта. Я спадзяюся таксама, што яго дзівосны карабель перамог самы страшны вір і што «Наўтылус» уцалеў там, дзе загінула столькі караблёў!

Калі гэта так, калі капітан Нэма яшчэ плавае па акіяну, які замяніў яму радзіму, няхай нянавісць сціхне ў яго разлютаваным сэрцы. Ён бачыць столькі цудаў, няхай-жа сузіранне іх згасіць агонь помсты! Грозны суддзя павінен знікнуць і даць месца вучонаму, які мірна вывучае мора. Калі яго лёс незвычайны, то ён і ўзвышаны. Хіба я сам не перажыў гэтага? Я-ж пражыў дзесяць месяцаў гэтым надзвычайным жыццём. І цяпер на пытанне, настаўленае шэсць тысяч гадоў назад Эклезіястам: «Хто вымераў калі-небудзь глыбіню бяздоння?», два чалавекі з усіх людзей на зямлі маюць права адказаць: «Я!»

Гэта капітан Нэма і я.

Примечания

1

Феномен — незвычайная, рэдкая з’ява.

2

Іхтыёлагі — вучоныя, што вывучаюць рыб.

3

1 англійскі фут — 30,4 сантыметра.

4

Форштэвень — працяг кіля ў насавым канцы судна. Ахтэрштэвень — працяг кіля кармавога канца судна.

5

Ліней, Карл (1707–1778) — вядомы шведскі натураліст.

6

Вузел — марская міля; 1800 метраў.

7

Кабельтоў — марская мера даўжыні для невялікіх адлегласцей — каля 200 метраў.

8

Праход з Атлантычнага акіяна ў Ціхі праз паўночныя берагі амерыканскага кантынента.

9

Ігра слоў: Кансель (conseil) па-французску — парада.

10

Рэблэ Франсуа (1495 (?) — 1533) — буйнейшы французскі пісьменнік эпохі Адраджэння.

11

Гімнот — электрычны вугар.

12

Фарадэй — выдатны англійскі фізік.

13

Араго — вядомы французкі фізік і астраном.

14

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «80000 кіламетраў пад вадой»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «80000 кіламетраў пад вадой» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «80000 кіламетраў пад вадой»

Обсуждение, отзывы о книге «80000 кіламетраў пад вадой» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x