Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1929, Издательство: Белдзяржвыд, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адзін сярод дзікуноў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін сярод дзікуноў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

hps Цікавы
аповяд
(
выбітнага
вучонага і
hps вандроўніка мінулага
стагоддзя
Мікалая
Міклуха
-
пра сваё знаходжанне
сярод
папуасаў

карэнных
жыхароў
Новай
Гвінеі.

Адзін сярод дзікуноў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін сярод дзікуноў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так праходзяць дні за днямі ў жыхароў берагу Маклая. Зьмены ўносяць толькі войны, наведваньні ў суседнія вёскі і сьвяты, якія наладжваюцца або ва ўласных вёсках, або ў суседзяў.

Тубыльцы размалёўваюць сабе твар чырвонай і чорнай фарбай. Чырвоную ўжываюць маладыя, чорную старэйшыя людзі. Маладыя людзі (маласьсі) ад 15 да 20 гадоў прыдумваюць розныя малюнкі і мешаніну фарбаў, якімі яны намазваюць твар і сьпіну. У звычайныя дні яны ходзяць не размалёваныя або толькі абводзяць вакол вачэй кружкі, або праводзяць уздоўж носу рысу, якая злучаецца з другой рысай, што праведзена ад аднае скроні да другое на месцы зголеных броваў, пры аснове лобу. Але ў час сьвята ўвесь твар намазваецца чырвонай фарбай і па ім праводзіцца яшчэ некалькі белых і чорных рысачак. Часьцей за ўсё праводзіцца рыса ў нізе лобу так, каб яна злучалася накрыж з рысаю ўздоўж сьпінкі носу. Часам адна палова твару бывае афарбавана ў чорны колер, а другая ў чырвоны, што робіць нейкае дзіўнае ўражаньне. Потым ад патыліцы праводзяць некалькі роўналежных ліній усьцяж сьпіны да стану. На лапатках часта бываюць намалёваны асобныя малюнкі, але грудзі размалёўваюцца рэдка калі, і яшчэ радзей праводзіцца некалькі каляровых ліній на нагах. Больш старыя тубыльцы, звыш 30 гадоў (гамо), амаль ня ўжываюць чырвонае фарбы і заменьваюць яе чорнаю. Яны фарбуюць ёю валасы, лоб і праводзяць палоску ўздоўж носа, да яго кончыка. У асаблівых-жа выпадках яны фарбуюць твар або ўсю галаву. Аднак, ёсьць вёскі, дзе пераважвае чорная фарба. Там тубыльцы намазваюць ёю ўсё цела і робяць гэта так старанна, што чорны колер можна палічыць за натуральны колер іх скуры.

Жанчыны рэдка бываюць нафарбаваны. У іх не заўважваецца такое моды на афарбоўку, як у мужчын. Татуіроўкі ў іх няма, але яны выпальваюць у сябе на целе рубцы. Мужчыны робяць гэта на сьпінах і на ляшках, а жанчыны лініямі па абудвых бакох грудзей і на руках. Каб мець такія рубцы, тубылец кладзецца на сьпіну або на жывот, а опэратар кладзе яму на скуру распалены кавалачак кары і трымае так, пакуль кара не ператлее на попел. Так спальваюць некалькі кавалачкаў кары адзін за адным. Гэта процэдура патрабуе шмат цярплівасьці і значнай сілы волі.

Мужчыны прыбіраюцца значна лепш за жанчын. Гарнітур у жанчын бывае часамі зьведзены да мінімуму і абмяжоўваецца маленькім кутасікам або нават чарапашынай, якая вісіць сьпераду. Мужчыны-ж трацяць 5—6 гадзін на расчосваньне сваіх валасоў, на змазваньне іх і на афарбоўку, на аздабленьне пер’ямі і кветкамі, на размалёўваньне твару і сьпіны. Яны стараюцца абвіваць свае малі як мага тужэй і затыкаць за свае ручныя і нажныя бранзалеты галінкі стракаталістых расьлін.

У часы ўрачыстасьцяй жанчынам даецца крыху фарбы, якою яны намазваюць сабе валасы, лоб і шчокі. Але за тое яны носяць у такіх выпадках шмат маністаў з вялікіх і малых чарапашын, з сабачых зубоў і з рознакаляровых костачак пладоў.

АД'ЕЗД З НОВАЕ ГВІНЭІ

У час сьвята ў Бонгу 18-га сьнежня я таксама быў там, запазьніўся і астаўся начаваць у буамрамры. Ноччу мяне шмат разоў будзіла музыка і крыкі. Але раніцою я пачуў крыкі: «Біа! Біа!» (агонь! агонь!). Некалькі тубыльцаў увайшлі ў буамрамру моцна ўстрывожаныя і сказалі мне, што ля Кар-Кара відзён агонь або дым ад агню.

— Ну, дык што-ж? — сказаў я пацягваючыся і ўсё яшчэ не ўстаючы. — Гэта людзі Кар-Кара паляць «унан» (траву).

— Не, гэты дым не ў Кар-Кара,— запярэчылі мне. — Ён выходзіць з мора. Скажы, Маклай, што гэта такое?

— Я пагляджу і пасьля скажу,—адказаў я.

Прыбегла яшчэ некалькі чалавек, якія крычалі: — Маклай, о, Маклай! Корвэта — рус гена, біарамборо (Маклай, о, Маклай, корвэт расійскі ідзе, дым вялікі). Аднак, я ўсё яшчэ ня верыў. Апрануўшыся, я пашоў да мора і тут убачыў, што гэта дыміўся вялікі параход, напэўна вайсковы. Можна было бачыць, што судно набліжаецца. Ва ўсякім выпадку мне трэба было сьпяшацца дадому, каб узьняць сьцяг ля халупы, перапрануцца і ехаць насустрач. Якой-бы дзяржаве ні належала гэта судно, усё-ж я быў упэўнены, што камандзір яго не адмовіцца ўзяць мае лісты, даць мне крыху харчоў і завезьці хворага Ульсона да бліжэйшага порту. Усё гэта я абдумаў ужо седзячы на пірозе, якая адвозіла мяне з Бонгу дадому.

Ульсон яшчэ ляжаў на сваім ложку і, як і заўсёды, вохкаў. Калі я яму сказаў, што мне патрэбен сьцяг, што набліжаецца вайсковае судно, дык ён прышоў у такі стан, што я падумаў, ці не звар’яцеў ён ужо. Ён нешта лапатаў, ні то плакаў, ні то сьмяяўся, і я не на жарт спалохаўся, што з ім здарыцца які-небудзь прыпадак. Я хутка ўзьняў расійскі сьцяг. Як толькі сьцяг быў на месцы, я ўбачыў, што судно накіравала проста да берагу, дзе стаяла мая халупа. Я вярнуўся ў свой пакой, хацеў перапрануцца, але палічыў гэта зусім лішнім. Вопратка, якую я мог-бы апрануць, была ніяк ня лепшая за тую, якая была на мне. Я зышоў уніз на пескавы бераг. Шмат энэргіі каштавала мне, каб пераканаць трох тубыльцаў паехаць са мною насустрэч судну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін сярод дзікуноў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін сярод дзікуноў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адзін сярод дзікуноў»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін сярод дзікуноў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x