Пітэр Джойс - Цікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Пітэр Джойс - Цікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе распавядаецца аб падарожжы хлопчыка Цікі і яго дарослага сябра Мафуты па роднай краіне — Замбіі. Па дарозе з глухой афрыканскай вёсачкі ў Вялікі Горад, куды племя пасылае Цікі вучыцца, добры і мудры таўстун Мафута распавядае шмат павучальных гісторый. Сябры перажываюць цікавыя, а часам і небяспечныя прыгоды. Яны дапамагаюць юнаму воіну адрэзаць кончык хваста ў цара звяроў — льва, ратуюць вёску ад нашэсця малпаў бабуінаў і здзяйсняюць шмат іншых подзвігаў.

Цікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не люблю я бабуінаў, — адказаў Мафута. — Яны, не іначай, шукаюць, што б дзе ўкрасці. Страшэнныя зладзеі.

Неяк раз яны ледзь не наступілі на вялізнага пітона, але ён паволі адпоўз у траву. Пасля гэтага абодва сталі больш асцярожныя, і Мафута выразаў з муквы два тоўстыя кіі, з якімі яны не расставаліся ўсю раніцу. Цікі вельмі спадабаўся кій, і ён хвастаў ім усё, што траплялася на вочы.

Нарэшце Цікі з Мафутам падышлі да шырокай ракі, і тут хлопчык убачыў мноства жывых істот.

— Гэй, Мафута, зірні сюды, зірні! — закрычаў ён. — Усё, як я некалі бачыў у сне. Здаецца, тут сабраліся ўсе звяры Афрыкі!

І сапраўды, рака жыла неспакойным жыццём.

Вялізныя, нязграбныя бегемоты шумна купаліся на мелкаводдзі, і маленькія птушкі выдзёўбвалі на іх шырокіх спінах насякомых.

На процілеглым беразе мірна пасвіўся статак буйвалаў.

Удалечыні Цікі ўбачыў велізарнага слана, які абліваўся з хобата вадой.

А калі Цікі і Мафута пайшлі ўздоўж ракі, з зямлі вялікімі белымі трапяткімі воблакамі ўзляцелі чароды фламінга, і, здалося, ажыло ўсё неба.

І ўвесь час на дрэвах не спынялася балбатня мартышак.

— Што гэта за рака? — узрушана запытаў Цікі. — Такой вялікай я яшчэ ніколі не бачыў.

— Мне надаралася бываць і на большых, — пахваліўся Мафута. — Гэта — рэчка невялікая, усяго толькі малодшая сястрыца Замбезі, дзе жыве Змяіны Дух.

— Усё ж яна вялікая, — запярэчыў Цікі, ад здзіўлення круцячы галавой. — Скажы, Мафута, як мы пяройдзем яе? Яна ж глыбокая і імклівая, і ў ёй, відаць, водзяцца кракадзілы.

Мафута ўсміхнуўся:

— Пераходзіць яе не трэба. Рака цячэ якраз туды, куды мы ідзём — на ўсход. Мы доўга будзем ісці берагам.

І яны пайшлі ўздоўж ракі, што вельмі спадабалася Цікі, бо, куды б ён ні глянуў, усюды перад яго вачыма паўставала нешта новае.

Сонца пачало ўсё больш прыпякаць, заліваючы падарожнікаў спякотнымі промнямі.

Абодва моўчкі ішлі па беразе. Цікі стала вельмі горача, ён адчуваў стому і моцную смагу, і яму хацелася крыху адпачыць у лясной прахалодзе.

Абышоўшы лукавіну ракі, яны раптам убачылі юнага воіна.

Што гэта было за відовішча!

Воін стаяў, высокі і стройны, на валуне каля сцежкі. У адной руцэ ён трымаў доўгае кап'ё, а ў другой — прыгожы шчыт з антылопавай шкуры, за якім ён мог амаль увесь схавацца. Запясці яго і шчыкалаткі былі аздоблены абадкамі з малпавай шкуры, а галаву ўпрыгожвала белае страўсавае пяро.

Выгляд воіна быў суровы, але прыгожы.

Нейкі момант яны моўчкі пазіралі адзін на аднаго.

Потым Мафута прывітаў незнаёмца:

— Мутэндэ, мукваі. Мвальені бвіно?*

* — Вітаю цябе, мой пане. Ты ў добрым здароўі?

— Эндзі, мукваі. Куліла мулелья*, — адказаў юны воін і ў знак прывітання прыўзняў кап'ё.

* — Дзякую, пане. Здароўе маё добрае.

— Мяркуючы па тваім вымаўленні, ты з племені Ба-ла, — падумаўшы, сказаў Мафута.

Юны воін кіўнуў галавой.

— Ты далёка зайшоў ад дому. Значыць, ты з атрада паляўнічых? — запытаўся Мафута.

— Не, — адказаў юны воін. — Я тут адзін.

— Але ты ў ваенным убранні, — сказаў Цікі, не зводзячы вачэй з кап'я і шчыта.

Воін на момант задумаўся.

— Пасядзіце са мной, — сказаў ён нарэшце, паказваючы рукой на цень ад вялікага разгалістага дрэва, — і я раскажу вам пра сябе.

І вось Мафута і Цікі селі разам са сваім новым знаёмым у ценю дрэва.

— Як вы ўжо самі сказалі, я з племені Ба-ла, — пачаў юны воін. — Мне чатырнаццаць гадоў, я сын правадыра.

Цікі з Мафутам паківалі галовамі ў знак таго, што ўважліва слухаюць.

— У маім племені, — гаварыў далей воін, — хлопчык не можа пакінуць хаціну сваёй маці і стаць мужчынам, пакуль не пройдзе праз пэўныя выпрабаванні.

— Я чуў пра вашы выпрабаванні, — перабіў яго Мафута. — Яны вельмі цяжкія.

— Так, — адказаў юны воін. — Сярод іх — выпрабаванне на розум, выпрабаванне на вынослівасць і выпрабаванне на хуткасць. З імі я ўжо справіўся. Засталося толькі выпрабаванне храбрасці — самае цяжкае з усіх. Хлопчык павінен адзін прабыць у лесе сем дзён і начэй...

Юны воін змоўк.

— Значыць, у гэтым і заключаецца выпрабаванне храбрасці? — запытаў Цікі. — Хіба самае цяжкае — прабыць аднаму ў лесе?

— Вядома, не. Але я яшчэ не скончыў, — нахмурыў бровы юны воін. — Паслухайце. Апынуўшыся ў лесе, хлопчык павінен высачыць і забіць ільва Нкалама — цара лясных звяроў. Ён павінен зрабіць гэта без чыёй-небудзь дапамогі і, каб даказаць, што здзейсніў подзвіг, прынесці правадыру касматы кончык ільвінага хваста. — Юны воін цяжка ўздыхнуў. — Вось што гняце мяне, — закончыў ён.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Грэм Джойс - Зубная Фея
Грэм Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
Бренда Джойс - Пътуване към рая
Бренда Джойс
Бренда Джойс - Приз
Бренда Джойс
Тэру Миямото - Миямото Тэру
Тэру Миямото
libcat.ru: книга без обложки
Бренда Джойс
Бренда Джойс - Великолепие
Бренда Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
Джойс Данвилл - Понимающий взгляд
Джойс Данвилл
Отзывы о книге «Цікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Цікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x