Пітэр Джойс - Цікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Пітэр Джойс - Цікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе распавядаецца аб падарожжы хлопчыка Цікі і яго дарослага сябра Мафуты па роднай краіне — Замбіі. Па дарозе з глухой афрыканскай вёсачкі ў Вялікі Горад, куды племя пасылае Цікі вучыцца, добры і мудры таўстун Мафута распавядае шмат павучальных гісторый. Сябры перажываюць цікавыя, а часам і небяспечныя прыгоды. Яны дапамагаюць юнаму воіну адрэзаць кончык хваста ў цара звяроў — льва, ратуюць вёску ад нашэсця малпаў бабуінаў і здзяйсняюць шмат іншых подзвігаў.

Цікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А вечарамі, перад сном, яны гутарылі між сабой. Абмяркоўвалі ўсе лясныя навіны, пра якія паспявала даведацца нектарніца за свой доўгі рабочы дзень: як Нкалама, леў, параніў сабе лапу, як дзіця антылопы Эланда згубілася ў лесе і як Нсофу, слон, так узлаваўся, што ледзь не растаптаў Калулу, труса.

Аднак Чыколве ўсё роўна страшэнна сумаваў, адчуваючы, што нікому ён не патрэбны.

Але аднойчы, калі прайшлі дажджы і скончылася разводдзе, усё перамянілася.

А здарылася вось што.

Пад вечар слон Нсофу няспешна прытупаў да гразкага берага рэчкі, што цякла непадалёку, каб выкупацца перад сном.

Сонца яшчэ ярка свяціла, усё навокал дыхала спакоем, і Нсофу радаваўся жыццю.

Але ён не ведаў, што гразь ля берага была вельмі падатлівая і глыбокая.

Нсофу пайшоў да вады, развесіўшы вялізныя вушы і паволі пагойдваючы хобатам.

Ён прабіраўся ўсё далей і далей і раптам заграз.

Ногі яго з гучным хлюпаннем пачалі тануць у мяккай твані.

Слон пачаў вырывацца, кідацца ўзад і ўперад, паварочваць сваё вялізнае цела ва ўсе бакі. Ён прыгінаўся, горбіўся, абхапіў нават хобатам бліжэйшае дрэва і падцягнуўся з усяе сілы. Але ўсё было марна — балота ўчэпіста трымала яго.

Больш таго — яно пачало паволі засмоктваць слана ўсё глыбей у сваю бездань.

Нсофу страшэнна перапужаўся, Пачаў боўтацца, рохкаць, гучна сапці і стагнаць.

Але цяпер ужо і заднія ногі яго моцна заселі ў багне.

Неўзабаве ліпкая твань засмактала яго па самыя калені. Раз'юшаны слон шалёна затрубіў хобатам.

К гэтаму часу на беразе сабралася некалькі звяроў. Сярод іх быў леў Нкалама, леапард Імбвіле, трус Калулу, собаль Чузве, зебра Чолва, крыклівая чарада малпаў і мноства дробных істот.

— Хто з вас дапаможа мне? — гучна закрычаў слон. Ён усё глыбей апускаўся ў балота. — Што ж вы стаіце — дапамажыце!

— Ха-ха! Ты такі смешны, — захіхікала нейкая малпа.

— Каму смешна, а каму не! — зароў слон. — Я заграз у балоце. Не люблю, калі з мяне смяюцца.

Але малпы яшчэ больш нахабна захіхікалі. Чаго ім было баяцца? Пакуль слана, як кіпцюрамі, трымае балота, ім не страшны яго гнеў.

— Добра, пасмейцеся да пары, — грымеў Нсофу. — Толькі я вам гэтага ніколі не дарую.

Гразь дабралася ўжо яму да жывата.

— Нкалама! Ты дужы! — звярнуўся ён да льва. — Ты павінен выратаваць мяне. Выцягні з балота!

Нкалама паволі залыпаў вачыма.

— Я не такі дужы, як ты, — адказаў ён. — Ты мяне толькі самога зацягнеш у гразь, і тады нам абодвум не мінуць ліха. Сам выбірайся, — і з пачуццём уласнай годнасці Нкалама пабег і знік у высокай траве.

Цяпер слана зацягнула ўжо амаль па самыя вушы.

— Калулу, — упрошваў ён труса, — ты разумны. Прыдумай што-небудзь такое.

Трус зморшчыў нос:

— Табе сіла патрэбна, а не розум. Дый наогул, адкуль ты раптам узяў, што я на што-небудзь здатны? І чаму менавіта я павінен ратаваць цябе?

Нсофу апускаўся ўсё глыбей.

— Дык што ж мне рабіць? — прастагнаў ён. — Я ўтаплюся!

І слон зноў затрубіў, ды так гучна, што аж лісце на дрэвах зашамацела.

Непадалёку ад таго месца ў глыбіні лесу жыў Чыколве. Пачуўшы шум, ён высунуў галаву са свайго гнязда і прыслухаўся.

І зноў лес здрыгануўся ад трубных гукаў.

Якраз у гэты момант, махаючы крыльцамі так хутка, што і вокам не прыкмеціш, да яго падляцела птушка-нектарніца.

— Чыколве! Чыколве! — зашчабятала яна. — Спяшайся! Хутчэй! Нсофу трапіў у вялікую бяду! — І расказала гарыле, што здарылася са сланом.

— Ой, небарака! — спалохана ўсклікнуў Чыколве, калі птушка змоўкла. — Бяжым! Можа, як-небудзь выратуем беднага Нсофу.

І яны рушылі ў дарогу — маленькая птушачка ляцела наперадзе, паказваючы дарогу, а вялізная малпа дыбала за ёю так хутка, як дазвалялі ёй кароткія крывыя ногі.

Нарэшце яны выйшлі да ракі.

Жахлівае відовішча было перад іх вачыма!

Нсофу амаль зусім схаваўся пад граззю. Толькі хобат круціўся ў паветры, ды бачна была самая макаўка галавы і вылупленыя вочы.

— Ратуйце! — чуўся з гразі слабы голас, зусім не падобны на гучны бас слана.

Усе звяры цяпер зразумелі, якая жахлівая небяспека пагражае Нсофу. Яны мітусліва бегалі па сухім беразе, войкалі і гучна падавалі парады. Але звяры былі занадта малыя і слабыя, каб хоць чым-небудзь памагчы.

— Трымайся, Нсофу! — гукнуў Чыколве. — Я іду на дапамогу! — І пачаў падбірацца бліжэй да няшчаснага слана, асцярожна абмацваючы глебу пальцамі ног.

Неўзабаве Чыколве апынуўся на адлегласці выцягнутай рукі ад Нсофу.

— Падай мне свой хобат! — гучна загадаў ён.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Грэм Джойс - Зубная Фея
Грэм Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
Бренда Джойс - Пътуване към рая
Бренда Джойс
Бренда Джойс - Приз
Бренда Джойс
Тэру Миямото - Миямото Тэру
Тэру Миямото
libcat.ru: книга без обложки
Бренда Джойс
Бренда Джойс - Великолепие
Бренда Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
Джойс Данвилл - Понимающий взгляд
Джойс Данвилл
Отзывы о книге «Цікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Цікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x