Пітэр Джойс - Цікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Пітэр Джойс - Цікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе распавядаецца аб падарожжы хлопчыка Цікі і яго дарослага сябра Мафуты па роднай краіне — Замбіі. Па дарозе з глухой афрыканскай вёсачкі ў Вялікі Горад, куды племя пасылае Цікі вучыцца, добры і мудры таўстун Мафута распавядае шмат павучальных гісторый. Сябры перажываюць цікавыя, а часам і небяспечныя прыгоды. Яны дапамагаюць юнаму воіну адрэзаць кончык хваста ў цара звяроў — льва, ратуюць вёску ад нашэсця малпаў бабуінаў і здзяйсняюць шмат іншых подзвігаў.

Цікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усе сябры Цікі радаваліся за яго.

— Ты шчасліўчык, — тужліва прамовіў Муленга. — Убачыш мноства новых і цікавых рэчаў...

— І да таго ж, — з лёгкай зайздрасцю дадаў Мвапе, — цэлыя сем дзён ты будзеш ісці разам з самым цудоўным казачнікам ва ўсёй Афрыцы! Ты сапраўды шчаслівы чалавек!

Нарэшце настаў вялікі дзень. Сонца ўзыходзіла ў чыстым бязвоблачным небе, дзьмуў лёгкі прыемны ветрык, і нават птушкі весела спявалі, быццам і іх захапіла агульная ўрачыстасць.

У маці Цікі твар быў сумнаваты. Яна пацалавала сына і дала яму неабходныя для падарожжа рэчы: тоўстую чырвоную коўдру, каб было цёпла ўначы, зробленую з гарбуза бутэльку з вадой, скураны мяшок з маісавай мукой і тры мангавыя плады, каб было чым асвяжыцца, калі надта прыпячэ сонца.

Бацька з гордасцю паціснуў сыну руку і даў паляўнічы нож, што некалі належаў дзеду, і талісман з леапардавага зуба, які трэба было насіць на шыі.

— Беражы нож, — сказаў бацька. — Нож добры. Чысці яго і вастры, і ён паслужыць табе, як служыў твайму дзеду, які быў вялікім воінам. Зуб леапарда Імбвіле засцеражэ цябе ад бяды. Ніколі не здымай яго з шыі.

Цікі развітаўся з правадыром, з настаўнікам Кафундзі і са сваімі сябрукамі.

Потым абняў маці і бацьку.

Усё было гатова.

Не было толькі Мафуты, казачніка. Ён некуды знік!

У вёсцы ўзнялася трывога. З самага ранку ніхто і ў вочы не бачыў Мафуту.

Усе кінуліся на пошукі. Зазіралі ва ўсе хаціны, аглядзелі ўсе дрэвы вакол вёскі — нідзе ніякага следу!

Час ішоў, а Мафута не з'яўляўся.

— Казаў жа я вам, — сказаў старэйшы дарадца правадыра. — Абібоку давяраць нельга.

Нарэшце, амаль апоўдні, жыхары вёскі пачулі далёкія гукі музыкі. Недзе каля ракі спявала чарацяная дудка.

— Гэта Мафута! — крыкнуў нехта. — Бяжым да рэчкі!

І ўсе — мужчыны, жанчыны, дзеці і нават вясковыя сабакі — кінуліся па сцежцы, што вяла да ракі.

Неўзабаве ўбачылі Мафуту — ён разлёгся на ўвесь рост у засені вялізнага бананавага дрэва. Вочы яго былі прыплюшчаны, галава ляжала на кучы бананавага лісця, і выгляд у яго быў самы шчаслівы.

Без усялякай цырымоніі яго паднялі з зямлі...

Нарэшце Цікі з Мафутам выбраліся ісці.

Вяскоўцы акружылі іх цесным колам, і, калі сонца пачало апускацца, кожны — дарослыя і малыя — паціснуў ім рукі і пажадаў шчаслівай дарогі.

Натоўп расступіўся, каб даць ім прайсці, і Цікі з Мафутам рушылі ў дарогу.

Раздзел другі. Гарыла Чыколве

Той ноччу Цікі з Мафутам спыніліся на начлег на беразе маленькай рачулкі, што вілася праз лес.

Яна весела цурчала паміж ярка-зялёнымі бамбукавымі гаямі.

Селі вячэраць. Вогнішча ярка гарэла, а над галавой у чыстым небе зіхацелі зоркі. За светлым кругам ад іхняга агню ўзвышаўся цёмны, таямнічы лес. Спявалі цвыркуны, у чароце румкалі жабы, і час ад часу па лесе рэхам пракочваўся рык драпежнага звера, што выйшаў на паляванне.

Цікі праглынуў апошні кавалак манга і аблізаў пальцы.

— Мафута, — сказаў ён, — раскажы мне перад сном казку, добра?

Мафута ўсміхнуўся.

— Добра, — адказаў ён і задумаўся.

Праз нейкі час ён спытаў:

— Ты чуў што-небудзь пра Адзінокага Гарылу?

— Не, Мафута. Гэтай казкі я не чуў. Раскажы, калі ласка, — адказаў хлопчык, бліжэй падсунуўся да агню і захутаўся ў коўдру.

— Дык вось, — пачаў Мафута, — гарыла Чыколве жыў у самым гушчары цёмна-зялёнага лесу пад баньянавым дрэвам, у гняздзе, якое зрабіў з вецця, лісця і пучкоў доўгай травы.

Гарыла жыў зусім адзін, таму што быў такі пачварны, што нават агідныя дзікі-бародавачнікі не хацелі з ім знацца.

У гарылы былі кароткія крывыя ногі і доўгія валасатыя рукі, такія дужыя, што маглі пераламаць напалам ствол дрэва. Твар быў нейкі смешны, расплясканы, і на ім гарэлі вялікія чорныя журботныя вочы.

Чыколве быў вельмі непрыгожы і зусім адзінокі.

У яго, праўда, быў адзін сябар — адзіны ў свеце: Соса, нектарніца. Але птушка была такая малюсенькая, што яе можна было не лічыць.

— Соса, — аднойчы тужліва запытаўся ў яе Чыколве, — чаму ўсе лясныя жыхары цураюцца мяне? Я хачу сябраваць з імі, але ніхто з іх ніколі да мяне не завітае, а калі я прыходжу да іх альбо хачу далучыцца да іхняй гульні, яны паварочваюцца да мяне спіной і ідуць прэч.

Нектарніца была птушка далікатная і не хацела крыўдзіць гарылу, таму яна нічога не сказала ў адказ.

Соса рабіла ўсё, што магла, каб неяк падбадзёрыць і парадаваць гарылу. Прыносіла мёд з пчаліных дуплаў на верхавінах дрэў. Адшуквала для Чыколве самыя мяккія парасткі і карэнні, самыя смачныя ягады і самыя сакавітыя плады.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Грэм Джойс - Зубная Фея
Грэм Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
Бренда Джойс - Пътуване към рая
Бренда Джойс
Бренда Джойс - Приз
Бренда Джойс
Тэру Миямото - Миямото Тэру
Тэру Миямото
libcat.ru: книга без обложки
Бренда Джойс
Бренда Джойс - Великолепие
Бренда Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
Джойс Данвилл - Понимающий взгляд
Джойс Данвилл
Отзывы о книге «Цікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Цікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x