Пітэр Джойс - Цікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Пітэр Джойс - Цікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе распавядаецца аб падарожжы хлопчыка Цікі і яго дарослага сябра Мафуты па роднай краіне — Замбіі. Па дарозе з глухой афрыканскай вёсачкі ў Вялікі Горад, куды племя пасылае Цікі вучыцца, добры і мудры таўстун Мафута распавядае шмат павучальных гісторый. Сябры перажываюць цікавыя, а часам і небяспечныя прыгоды. Яны дапамагаюць юнаму воіну адрэзаць кончык хваста ў цара звяроў — льва, ратуюць вёску ад нашэсця малпаў бабуінаў і здзяйсняюць шмат іншых подзвігаў.

Цікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цікі ўважліва глядзеў на правадыра і яго дарадцаў.

«Прыдумайце што-небудзь!» — шаптаў ён.

Нарэшце слова ўзяў старэйшы дарадца.

— Зараз пара сяўбы, — прамовіў ён. — Нікога нельга адпускаць.

— Аднак, — запярэчыў маленькі тоўсты чалавечак, — Цікі павінен ісці. З гэтым мы ўсе згодны.

— Каго ж паслаць? — запытаў старэйшы.

Запанавала цішыня.

Тады загаварыў правадыр:

— Чаму б нам не паслаць Мафуту?

Дарадцы аж раты паразяўлялі ад здзіўлення. Высокі і мажны Мафута, з твару якога ніколі не сыходзіла ўсмешка, быў вядомы вясковы гультай. Нават дзеці за гэта не паважалі яго.

— Мафута — найгоршы з усіх, каго можна паслаць, — абурыўся высокі хударлявы дарадца.

— Ён найвялікшы гультай ва ўсёй вёсцы, — згадзіўся таўстун.

— Ад яго ніякай карысці. Спіць сабе толькі цэлымі днямі на сонцы — абібок.

— І расказвае ўсялякія казкі і байкі.

— І іграе на чарацянай дудцы.

— Так, — прамовіў старэйшы дарадца. — Ён, можа, і найлепшы казачнік ва ўсёй Афрыцы, умее выводзіць на сваёй дудцы самыя цудоўныя мелодыі, але гэта ўсё, на што ён здатны. Нельга даверыць яму клопаты аб Цікі ў час такога небяспечнага падарожжа.

Правадыр паволі паківаў галавой і сказаў:

— Я згодзен з усім, што тут гаварылася. Мафута гультай, і ад яго мала карысці. Можа, праўда і тое, што яму нельга давяраць хлопчыка ў час такога цяжкага падарожжа. Але скажыце: ён дурань?

— Не, — адказаў тоўсты дарадца. — Ён, можа, і гультай, але чалавек разумны.

— Ён слабасільны? — пытаў правадыр.

— Не, — адказаў высокі дарадца. — Можа, у яго і таўставаты жывот, але ж у яго шырокія плечы. Ён дужы, як пара валоў.

— Тады, можа, ён ліхадзей які? — дапытваўся правадыр.

— Вядома, не ліхадзей, — у адзін голас запярэчылі ўсе. — Мы можам не паважаць яго, але любім усе. Ён прымушае нас смяяцца, а расказы яго заўсёды хвалююць. Не, чалавек ён добры.

— Значыць, вырашана, — закончыў правадыр. — Пойдзе Мафута. Ён будзе ўвесь час забаўляць Цікі сваёй дудкай і казкамі. Яго сіла і розум абароняць хлопчыка.

Дарадцы ў знак згоды па чарзе паківалі галовамі.

— Да таго ж, — сказаў высокі дарадца, — яго адсутнасць у вёсцы прынясе карысць, асабліва цяпер, калі настала самая гарачая пара — сяўба. Калі сяляне працуюць у полі, яны стараюцца і Мафуту прымусіць што-небудзь рабіць, але ён толькі абапрэцца на сваю матыку і расказвае людзям розныя цікавыя гісторыі. І некаторыя кідаюць работу і слухаюць яго.

— А іншы раз, — дадаў тоўсты дарадца, — ён пачынае іграць на дудцы, і сяляне ідуць у скокі пасярод поля.

— Правільна, — згадзіўся правадыр. — Без Мафуты сяўба пойдзе спарней і дружней.

Такім чынам, Мафуце выпала ісці з Цікі.

Дарадцы абмяняліся ўсмешкамі, задаволеныя сваім рашэннем.

Цікі з палёгкай уздыхнуў і, усміхаючыся, павярнуўся да бацькі:

— Значыць, я пайду — так, тата?

— Так, — таксама ўсміхнуўся бацька. — Ты пойдзеш у школу.

— Ты задаволены рашэннем савета? Значыць, ты давяраеш Мафуце?

— Я Мафуце веру, сынок. Не забудзь, мы ведаем адзін аднаго з маленства.

— Я вельмі рады, тата.

— Пайдзі пашукай Мафуту. Раскажы яму пра рашэнне, — сказаў бацька.

Цікі пабег да хаціны Мафуты. Перад хацінай ярка гарэла вогнішча. Мафута сядзеў ля яго на кукішках і назіраў, як у вялікім гаршчку гатуецца маісавая каша. Побач стаяла талерка з вельмі смачнай на выгляд прыправай.

Мафута ўзняў вочы, і твар яго расплыўся гасціннай усмешкай — ён любіў кампанію.

— Прывітанне, малыш Цікі! — грымнуў ён басам. — Ты прыйшоў падзяліць са мной вячэру? Здаецца, на двух хопіць. Сядай вось тут, ля агню.

— Не, — адказаў Цікі. — Я прыйшоў вам нешта сказаць.

І, страшэнна хвалюючыся, хлопчык расказаў Мафуце пра іх будучае падарожжа.

— Вы не адмовіцеся, праўда, Мафута? — спытаў ён пад канец. — Пойдзеце са мной?

Мафута на момант задумаўся. Цікі трывожна пазіраў на яго.

— Добра, — нарэшце сказаў Мафута. — Я з табой пайду. Гэта будзе добры адпачынак пасля той цяжкай працы, якую даводзілася рабіць у полі.

Такім чынам, усё ўладзілася. Цяпер засталося толькі падрыхтавацца да падарожжа.

У кожнага для Цікі знайшлася парада.

Маці папярэдзіла яго, каб цёпла ўкрываўся халоднымі начамі ў лясным гушчары.

Бацька сказаў, каб ён асцерагаўся дзікіх звяроў і не сыходзіў са сцежак.

Кафундзі, школьны настаўнік, адвёў яго ўбок і расказаў, як трэба паводзіць сябе ў школе.

Правадыр паклікаў Цікі да сябе ў крааль і расказаў пра ўзгоркі і рэчкі, што ляжаць на ягоным шляху.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Грэм Джойс - Зубная Фея
Грэм Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
Бренда Джойс - Пътуване към рая
Бренда Джойс
Бренда Джойс - Приз
Бренда Джойс
Тэру Миямото - Миямото Тэру
Тэру Миямото
libcat.ru: книга без обложки
Бренда Джойс
Бренда Джойс - Великолепие
Бренда Джойс
libcat.ru: книга без обложки
Джеймс Джойс
Джойс Данвилл - Понимающий взгляд
Джойс Данвилл
Отзывы о книге «Цікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Цікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x