Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня

Здесь есть возможность читать онлайн «Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастка для пярэваратня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастка для пярэваратня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці, якая дала назву кнізе, аўтар уваскрашае падзеі сярэдзіны XIV стагоддзя на Панямонні. У аснове апавядання — напад атрада крыжакоў на вёску Парэчча, пасля чаго ў ваколіцах паселішча з'яўляецца таямнічая жанчына… з барадой.
Не менш драматычная сітуацыя складваецца і для герояў аповесці-казкі «Гуслі на дзікай грушы».
Змест: Пастка для пярэваратня. Гуслі на дзікай грушы. Мастак:

Пастка для пярэваратня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастка для пярэваратня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Няўжо? — здзівіўся Мацей.

— А як ты думаў,— прамовіў Янка.

І яму рупіць сваё слоўца ўставіць. Шмат наслухаўся пра злых чарадзеяў, ведзьмакоў, варажбітак. Доўгімі зімовымі вечарамі, калі хлопцы і дзяўчаты расказваюць, сабраўшыся ў чыёй-небудзь хаце, ён, прытуліўшыся дзе-небудзь у куточку, слухае, наставіўшы вушы. Пасля з хаты боязна высунуцца. Здаецца, толькі ступіш за парог, а цябе вядзьмак за руку цап і да сябе пацягне. Прыходзіцца чакаць, пакуль хто-небудзь з хлопцаў ці дзяўчат дамоў не пойдзе. Месіш снег разам. А потым у сваю хату як мага, праз цёмныя сені стралою. Так, замірае душа, калі слухаеш, але і цікава, зманліва.

— Яначка, раскажы што-небудзь, — папрасіў Мацей.

— Гэта было ў Васілевічах, — знарок няспешна пачаў Янка. Так дарослыя пачынаюць. Не на ўвесь рот гавары, а толькі ў палавінку.

— Няўжо ў Васілевічах? — сцепануўся Мацей.

— Можа, не расказваць? — зірнуў на яго Янка. — Раскажу, а пасля цэлую ноч вачэй не заплюшчыш.

Мацей замахаў рукамі.

— Яначка, заплюшчу. Раскажы.

— Гэта было ў Васілевічах, — зноў пачаў ён. — Адзін злы вядзьмак ніяк не мог памерці. Ох і мучыўся! Зубамі так скрыгатаў, што куры паразбягаліся.

— Вой! — войкнула Алеся.

— О-о! — окнуў Мацей.

Янка неўпрыкметкі зірнуў на іх. Сцяліся ў камячкі, нібыта верабейкі.

— Яшчэ як мучыўся. Валасы на сабе рваў.

Янка перапыняе аповед. Словы, здаецца, знаёмыя, не раз чутыя, а мурашкі па целе прабягаюць. Бывае ж такое: сам на сябе страх наганяеш. Ды хіба спынішся, калі пачаў?

— Валасы на сабе рваў,— паўтарыў Янка. Мацей і Алеся глядзяць, раты параскрывалі.

— Тады ведзьмакоў сын узяў асінавыя клінкі, забіў у шчыліну між дошкамі ў столі і адну дошку адарваў.

— Навошта? — пацікавіўся Мацей.

— Каб праз тую дошку мог прыйсці чорт па ягоную грэшную душу.

Нейкі час яны маўчаць, са страхам пазіраюць на кусты ядлоўцу, якія растуць на гары. Што, калі там рагаты чорт схаваўся? Што, калі выскачыць, зойдзецца ў дзікім смеху?

Ціха. Усё-ткі не выскачыў. Няйначай, недзе далёка, у балоце, злыдзень, сядзіць.

— Яначка, яшчэ што-небудзь раскажы, — папрасіла Алеся.

Гэткіх гісторый Янка шмат ведае. Але знарок моршчыць лоб, чухае патыліцу. Няхай лепей папросяць.

— Яначка-а… — заводзіць Мацей. Янка пазяхнуў.

— Памерла адна вядзьмарка. Пахавалі яе і селі за стол да хаўтурнага пачастунку. Сядзяць. Нядобра на душы. Вядзьмарку пахавалі.

— Яначка, не марудзь, — не стрываў Мацей.

— Сядзяць за сталом. А дзверы былі адчыненыя. Раптам уварваўся віхор, закруціўся ваўчком па хаце.

— Ваўчком? — зніякавела Алеся.

— Ваўчком. Бачылі, як іншы раз на рэчцы віхор закруціць ваду і бяжыць, бяжыць да берага?

— Даганяе тых, хто купаецца, — сказаў Мацей. — Калі не ўцячэш, то на дно зацягне.

Янка паківаў галавою.

— Уварваўся і круціцца. Адзін мужчына засмяяўся, а яму гэтым паветрам галаву на бок скруціла. Доўга хадзіў са скручанай набок шыяй. Са злой сілы не смейся.

— Гэта чорт уляцеў? — запытала Алеся.

— Чорт.

— Чаму ў тую хату ўляцеў? — прагаварыў Мацей.

— Не ведаю, — паціснуў плячыма Янка і, падумаўшы, дадаў, як бы рысу падводзячы: — Чорт ёсць чорт. У яго і ў ступе таўкачом не пападзеш.

— Чорт ёсць чорт, — пагадзіўся Мацей.

— Чорт ёсць чорт, — пагадзілася Алеся.

Што яшчэ яны маглі сказаць? Прадзеды верылі, і яны вераць. Гэтыя гісторыі для іх былі што цікавая кніга. Спакон вякоў панямонцы, звыклыя да сялянскай працы і ваенных паходаў, умелі складным словам цешыцца. А Янка, Алеся, Мацей — адна з галінак таго дрэва, якое буяла, красавала тут.

— Хлопчыкі,— сказала Алеся, — я пра васіліска чула. Чула, што ён можа ператварыцца ў сабаку і лісу.

— Няпраўда, — запярэчыў Мацей. — Васіліск можа ператварыцца ў мядзведзя.

— Праўда. Васіліск можа ператварацца ў сабаку і лісу. Яначка, так?

Янка ўсміхнуўся. Малыя. Анічога не цямяць. Ім разжуй і ў рот пакладзі.

— Васіліск можа ў любога звера абярнуцца, — сказаў ён. — І ў сабаку, і ў лісу, і ў мядзведзя. З мядзведзя — цмокам пякельным стаць.

— Яшчэ што-небудзь расказаў бы, — папрасіла Алеся.

Цікаўная Алеся. Да самага заходу сонца слухала б. Што ж, можна пацешыць.

— Ёсць заморскія краіны, — сказаў ён.

— Чаму заморскія? — запытаў Мацей.

Што ж сказаць яму? Краечкам вуха чуў, што ёсць такія. Сапраўды, чаму заморскімі іх называюць?

— Бо за морам яны, — нарэшце здагадаўся, як адказаць.

— А якое яно, гэтае мора?

Зноў Мацей у кут на калені паставіў. Якое ж яно, мора? Сам ніколі яго не бачыў. Трэба ў Яся запытаць. Ясь слаўны хлопец. А розных гісторый гэтулькі ведае, што яны ў яго быццам з рукава сыплюцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастка для пярэваратня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастка для пярэваратня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пастка для пярэваратня»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастка для пярэваратня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x