Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня

Здесь есть возможность читать онлайн «Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастка для пярэваратня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастка для пярэваратня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці, якая дала назву кнізе, аўтар уваскрашае падзеі сярэдзіны XIV стагоддзя на Панямонні. У аснове апавядання — напад атрада крыжакоў на вёску Парэчча, пасля чаго ў ваколіцах паселішча з'яўляецца таямнічая жанчына… з барадой.
Не менш драматычная сітуацыя складваецца і для герояў аповесці-казкі «Гуслі на дзікай грушы».
Змест: Пастка для пярэваратня. Гуслі на дзікай грушы. Мастак:

Пастка для пярэваратня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастка для пярэваратня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Янка штурхнуў Мацея плячом.

— Мацей, давай уцячом.

Не зводзячы вачэй з крыжака, Янка прыўзняўся. А той як гыркне:

— Куды?

Янка не разгубіўся.

— Рукі баляць. Павярнуцца нельга.

— Рукі? Зараз не будуць балець. Не будуць. Пачакай.

Крыжак устаў. Што ён задумаў? Ад яго ўсяго можна чакаць. Няўжо пачне біць?

Крыжак не стаў біць. Ён схапіў Мацея, пасля Янку, пасадзіў спінаю да спіны і лыкам звязаў іхнія рукі разам.

Адышоўся, сеў.

— Цяпер не будуць балець, — затросся ад смеху.

Называецца, уцяклі. Стала яшчэ горай. Вось і Мацей паскардзіўся:

— Яначка, рукі так баляць, што не вытрываць.

— Пацярпі. Татка дапаможа, — прагаварыў Янка, хоць і сам на гэты раз не паверыў, што дачакаюцца збавення.

Зірнуў на крыжака. Ніжэй, усё ніжэй хіліцца галава. «Каб цяпер якой доўбняй ці сукаванкай», — з нянавісцю падумаў.

І тут… Янка не паверыў сваім вачам. Каля крыжака вырасла як з-пад зямлі нейкая постаць. Узмах з-за вуха так, як непадатлівыя калоды колюць, і крыжак, нават не застагнаўшы, асунуўся.

Янка рвануўся, стараючыся падняцца.

— Сядзі, сядзі, мой хлопчык. — Да Янкавай галавы дакранулася шурпатая далонь.

Чый голас? Здаецца, бацькаў.

— Яначка…

Але, бацькаў. Выходзіць, дачакаліся збавення. А не верылася.

— Татка… — прамовіў Мацей.

— Ш-ш-ш… — шыкнуў бацька. — Цішэй.

— Ты адзін? — прашаптаў Янка.

— Са мною і Ясь, і ўсе нашы воі.

Бацька ціхенька свіснуў. З-за дрэў адна за адной сталі выбягаць цёмныя постаці. Міналі іх, спяшаліся туды, дзе крыжакі.

— Дзеці! Дзеці мае! — не тоячыся, прагаварыў бацька.

— Рукі баляць, — пажаліўся Мацей.

— Зараз. Зараз развяжу. Бацька ўкленчыў каля іх.

— Татка, чаму ў цябе рукі дрыжаць? — запытаў Мацей.

— Усё. Канец крыжакам, — пачуўся Ясеў голас.

Цёмная ноч ахутвала лес. Дзесьці выў адзінокі воўк.

Цётка з барадой

Мінуў час. Плячо, якое параніў Янку дзідай крыжак, загаілася. «На табе што на сабаку зажывае», — пасмяяўся з яго Мацей. Жыццё, як кажуць, ішло сваім парадкам.

Аднаго разу Мацей, Янка і Алеся сабраліся на Каўпаку, на гары, якая адразу за вёскай. Праўда, не там, дзе рэчка, а з другога боку.

Каля Каўпака зелянее балота. Яно называецца Камарова. Чаму так? Магчыма, таму, што камароў процьма. На гэтым балоце звычайна пасвяць кароў. Што ж, вёска абшчынаю жыве, і балота абшчыннае. Сама іхняя вёска складаецца з «дымоў», ці інакш, двароў, а таксама з дворышчаў. Па пяць — дзесяць сем'яў, звязаных сваяцтвам, уваходзіць у адно дворышча. Бывае, што ў дворышчы жывуць, як іх называюць, і «прышлыя» людзі. Яны з іншых краёў прыйшлі і звычайна селяцца ў асобных дварах, але сохі, косы, іншы інвентар ва ўсіх агульныя, бо і гаспадарку сумесна вядуць, і прадукты размяркоўваюць пароўну. Усе дворышчы, уся вёска складае адну абшчыну. І лес, і вада, і частка ворнай зямлі абшчынныя, сумесныя. З даўніх дзён так павялося. Вось і гэтае балота каля Каўпака абшчыннае. Ёсць яшчэ адно абшчыннае балота, дзе кароў пасвяць. Яно каля Шчары, там, дзе брод. Яго называюць Плытніцай. «Чаму Плытніцай?» — аднаго разу пацікавіўся Янка ў бацькі. Бацька паглядзеў на яго: «Сам не здагадаешся? Сказаць?» Ён усклікнуў, бо здагадаўся: «Не трэба. Там плытка. Там брод». «А чаму вёска Парэччам называецца?» — запытаў. «Некаторыя кажуць: таму, што каля рэчкі стаіць. Іншыя з імі не пагаджаюцца: каля нашай вёскі шмат парэчак», — прагаварыў бацька.

І праўда, шмат. І за рэчкаю, і каля вёскі, на балоце. Цяжка туды дабрацца. Але калі залезеш, то і сам ад пуза наясіся, і дамоў прынясеш.

Побач з іхняй вёскай яшчэ адна вёска — Васілевічы. Цікава глядзець на яе з Каўпака. Хаткі па грудках паразбягаліся, людзі соваюцца, на коніках пхнуцца. Многае ўбачыш з Каўпака, нават тую дарогу, якая праз Васілевічы вядзе ў Слонім. І гавары колькі хочаш, пра што хочаш. Ціха, ніхто не тузае, не кліча. Вось як сёння.

— Наш Алекса каторы дзень не ўстае, — першай распачала гаворку Алеся. — Мама яго з лыжкі корміць.

Слухаюць Янка і Мацей, затаіўшы дыханне, хоць і ведаюць, што Алекса не ўстае, што з лыжкі кормяць, бо так па ўсёй вёсцы гавораць. Ды ўсё роўна цікава.

— Мама казала, што яна яго хутка паставіць на ногі. Мядзведжым тлушчам вылечыць.

— Не памрэ Алекса? — запытаў Мацей.

— Будзе жыць. Яму трэба адляжацца. А ці ведаеце вы, што трэба зрабіць, калі ўвойдзеш у хату, дзе ляжыць памерлы чалавек, які займаўся чарадзействам?

— Што? — наставіў вушы Мацей.

— Трэба ўкленчыць і прашаптаць: «Хай цябе чэрці схопяць».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастка для пярэваратня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастка для пярэваратня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пастка для пярэваратня»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастка для пярэваратня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x