Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня

Здесь есть возможность читать онлайн «Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастка для пярэваратня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастка для пярэваратня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці, якая дала назву кнізе, аўтар уваскрашае падзеі сярэдзіны XIV стагоддзя на Панямонні. У аснове апавядання — напад атрада крыжакоў на вёску Парэчча, пасля чаго ў ваколіцах паселішча з'яўляецца таямнічая жанчына… з барадой.
Не менш драматычная сітуацыя складваецца і для герояў аповесці-казкі «Гуслі на дзікай грушы».
Змест: Пастка для пярэваратня. Гуслі на дзікай грушы. Мастак:

Пастка для пярэваратня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастка для пярэваратня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Заложнікі

Не думаў Янка, што яны з Мацеем застануцца жывыя. Зграяй наляцелі на іх крыжакі. Асабліва гэты, са шрамам, стараўся.

— Пан Зігфрыд, я закалю іх!

Зігфрыд скінуў шлем. Галава лысая, што бубен. На лысіне хоць боб малаці. Па твары пот ручаямі цячэ. Увесь у гразі. Страшна глядзець. І іншыя не прыгажэйшыя. Наставілі зіркачы.

— Я закалю іх! — крыжак са шрамам выхапіў мізерыкордзію — востры кароткі нож.

Янка ўспомніў: такі нож ёсць у Яся. Казаў Ясь, што ім рыцары дабіваюць параненых. «Няўжо і нас?» — падумалася.

Крыжак са шрамам узмахнуў мізерыкордзіяй, скрывіў ва ўсмешцы вусны.

— Дзядзечка, не трэба, — пралепятаў Мацей.

— Дзядзечка? — вылупіў бельмы крыжак. Янка, хоць і ў самога каленкі трэсліся, ступіў наперад, затуляючы Мацея. Помніў: старэйшы брат як другі бацька.

— Дзядзечка…

— Дзядзечка?..

Янка (неяк само сабою ў яго вырвалася) чужым драўляным голасам прагаварыў:

— Мой татка прыйдзе і даб'е вас. Крыважэрац правёў рабром далоні па горле.

— Мы твайго татку вось так. Як і цябе.

— Хопіць, — прагугнявіў Зігфрыд. — Заложнікі яны.

Крыжак са шрамам ашчэрыўся.

— Закалю!

І іншыя загудзелі, нібы патрывожаныя пчолы ў дупле. Штосьці лапочуць, бельмы вылупіўшы.

— Яны хочуць нас забіць, — скрывіўся Мацей.

— Не бойся, — шапнуў яму Янка. — Наганяюць страху.

Хацелася неяк падтрымаць, не мог глядзець, як калоціцца Мацей. Сам ён даўно зразумеў, што яны не жартуюць. Хіба жартуе воўк, выбіраючы ахвяру?

Невядома, што было б, калі б не Зігфрыд. Ён гучна прагергетаў, бы аддаючы каманду. Крыжакі ўраз сціхлі, а гэты, са шрамам, схаваў мізерыкордзію.

Атрад з аглядкай падаўся ў лясныя нетры. Мацей і Янка ішлі побач. Ззаду, падганяючы, ехаў крыжак са шрамам. Прасоўваліся павольна, абмінаючы балоты, бураломы. Здаралася, што трапляўся ручай. Янка і Мацей басанож брылі па сцюдзёнай вадзе, якая крапівою-жыгучкаю апякала ногі. Кружыліся авадні, сляпні, балюча тнулі. Асабліва даставалася коням. Яны аж шалелі, кідаліся ўбок. Некаторыя з крыжакоў паціху бурчэлі.

«Чаму яны такія ненажэрныя? — думаў Янка. — Хоп, хап, цап. Багацце ў вачах. Рукі ёсць. Хіба яны толькі для таго, каб мячы трымаць?»

Успомнілася, як вучыў бацька: «Ёсць у нас і меч, і лук, і дзіда. Але даражэй саха, серп, каса. Так нам наша душа падказвае. Зямлі кланяйся ніжэй, будзеш да хлеба бліжэй».

«Чаму ж у гэтых не так, як у нас? — разважаў Янка. — Яны ж таксама людзі. Таксама на нас падобныя. І твары, як у нас, і рукі, і ногі, як у нас. Усё чалавечае».

Зноў успомніліся бацькавы словы: «Так нам наша душа падказвае».

«А якая ж душа ў іх? — падумаў.— Ці такая, як у нас? Ці падобная?»

Усплыў у памяці хлеб, загорнуты ў белы ручнік, на якім выступалі чырвоныя кроплі-кропелькі. Скаланула.

— Душа не такая, — прамовіў уголас.

— Ты чаго? — запытаў Мацей.

Янка не прызнаўся, пра што падумалася.

— Проста так. Мацей пажаліўся.

— Рукі баляць.

— І мне баляць. Цярпі.

— Не магу.

— Пацярпі. Татка нас вызваліць і рукі развяжа.

Нейкі час усе валакліся моўчкі. і, нібы гром, пачуўся немы крык. Ад такога крыку валасы дыбам на галаве становяцца.

Янка памкнуўся наперад і аслупянеў. Пярэдні крыжак разам з канём праваліўся ў балота, на вачах яго засмоктвала дрыгва. Зніклі рукі, зніклі плечы, толькі галава, здаецца, з-пад зямлі вылазіць. «А-а-а!» — павёўшы вачыма, заверашчаў на ўсё горла.

Крыжакі загергеталі, насцярожліва пазіраючы на балота. Зігфрыд сцёбнуў каня і паехаў. Атрад крыжакоў крануўся за ім.

Бралася на вечар, калі крыжакі спыніліся. Назбіралі сухога ламачча, запалілі. Гарэлі бяздымныя вогнішчы. Крыжакі, грэючы спіны, грызлі асушкі, нібы сабакі, кожны свой.

— Есці хочацца, — сказаў Мацей. Янка падсунуўся да яго.

— Бачыў, які ў іх хлеб? Бачыў, што на ручніку?

— Бачыў.

Пачало цямнець. Тухлі, дагаралі вогнішчы, мігаючы вугельчыкамі.

Да крыжака са шрамам падышоў Зігфрыд.

— Будзеш вартаваць. Нас і дзяцей. Сказаў так і знік у цемры. Нібы здань.

Ноч чорнымі крыламі атуліла лес. Спяць крыжакі, выбіліся з сіл, мелодыі насамі выводзяць.

Непадалёку завыў воўк: «У-у-у…» Працягла, люта, самотна.

— Братка, мне страшна, — прамовіў Мацей. Янку і самому хоць воўкам вый. Але што зробіш?

— Не бойся, — супакоіў брата.

Спяць крыжакі. І іхні вартаўнік, здаецца, спіць. Апусціў на грудзі галаву. А калі вільнуць у кусты? Пасля як-небудзь выберуцца з лесу. Ваўкі непадалёку? Ці ж яны страшнейшыя за гэтых, двухногіх?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастка для пярэваратня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастка для пярэваратня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пастка для пярэваратня»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастка для пярэваратня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x