Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня

Здесь есть возможность читать онлайн «Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастка для пярэваратня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастка для пярэваратня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці, якая дала назву кнізе, аўтар уваскрашае падзеі сярэдзіны XIV стагоддзя на Панямонні. У аснове апавядання — напад атрада крыжакоў на вёску Парэчча, пасля чаго ў ваколіцах паселішча з'яўляецца таямнічая жанчына… з барадой.
Не менш драматычная сітуацыя складваецца і для герояў аповесці-казкі «Гуслі на дзікай грушы».
Змест: Пастка для пярэваратня. Гуслі на дзікай грушы. Мастак:

Пастка для пярэваратня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастка для пярэваратня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Янка расхінуў куст. Анікога. Ні дзядзькі, ні цёткі. Ні з барадой, ні без барады.

— Дзе тая цётка? Баязліваму і корч мядзведзем здаецца.

— Уцякла, — прамовіў Мацей.

— Уцякла, — рэхам азвалася Алеся.

На сваім стаяць. Усё-ткі здалося ім. Наслухаліся розных гісторый. Пужаная варона і куста баіцца.

Янка выйшаў на сцяжынку.

— Баязліваму і корч мядзведзем здаецца, — паўтарыў ён.

Мацей тыцнуў пальцам.

— Стаяла… Там стаяла цётка з барадой, як у мужчыны. Такая… Такая мурлатая.

— У вышыванай кашулі, у спадніцы. На галаве хусцінка. А барада, што сажа, — дадала Алеся.

Янка засмяяўся:

— Ха-ха-ха… Смельчакі… Ха-ха-ха…

А Мацей і Алеся, перапыняючы адно аднаго, зноў пачалі даказваць, што стаяла, што глядзела на іх. Надакучыла Янку тое слухаць.

— Калі будзеце языкі распускаць, то ніколі з сабой не вазьму, — напалохаў іх.

Дайшло. Замаўчалі. А то заладзілі: «Цётка з барадой, цётка з барадой…» Пра такое лепей не ўспамінаць.

Да вёскі дайшлі без прыгод. Алеся пабегла дамоў, а Янка з Мацеем, не заходзячы ў хату, падаліся на агарод. Маці яшчэ зранку сказала, каб рэдзьку апалолі.

Агарод адразу ж за хатай. На агародзе і морква, і рэдзька, і лапінка жыта, і кавалачак грэчкі. Жыта і грэчку Янка разам з бацькам сеяў. «Добра рассявай, Яначка. Рабі так, каб сабак не дражніць і людзей не смяшыць», — вучыў бацька.

Янка і сам стараўся. Мінулая восень выдалася сухая. Панізілася вада ў рэках і азёрах. Нават спрадвечная дрыгва перасохла. Гарэлі лясы. Пажар не раз насоўваўся на вёску. Людзі як адзін выходзілі, каб абараніцца ад агню. Ваявалі з агнём, нібы з крыжакамі. Дым, быццам туман, слаўся па зямлі, лез у вочы. Пагарэў ураджай. Вясною зерне па шчопці збіралі, каб пасеяць. Дык хіба не будзеш старацца?

— Яначка, пасля рэдзьку аполем. Давай заскочым у хату. Хоць вады нап'емся, — папрасіў Мацей.

Іхняя хата, як і іншыя, з саламянай страхой. Маленькія вокны зацягнуты бычынымі пузырамі, і таму ў хаце, хоць і летам, паўзмрок.

У хаце — дзве палавіны. Меншая — сені. З сяней, калі зайсці ў каморку, можна залезці на гарышча. Чаго там толькі няма! І кавалкі старых рыбацкіх сетак, і розныя раменьчыкі, і кажухі, паетыя моллю, і зношаныя лапці, і збітая падкова. Усё знаёмае да драбніц: не раз з Мацеем лазілі на гарышча, перабіралі сваімі рукамі, перакладваючы з аднаго кутка ў другі.

Падлога ў сенях і ў хаце глінабітная. Яе маці штодзень падмятае. А вось столь заўсёды чорная: дым, калі паляць у печы, выходзіць праз дзірку ў столі. У бэлькі ўбітыя крукі. На іх бацька падвешвае кумпякі, якія зімою вэндзяцца. Смачная вэнджаная дзічына. Але самае цікавае — гэта зброя. На сцяне вісяць рагаціна з доўгім вузкім вастрыём, выкаваным з гарачага жалеза, дзіда, лук, суліца, кісцень, клявец, баявая сякера. Усё адпаліраванае, вычышчанае — аж блішчыць. Выдасца вольная часінка — бацька бярэцца чысціць сваю зброю. Яна яму ад яго, Янкавага, дзеда засталася. Няма ўжо дзеда. Янка нават не памятае, які ён. Не памятае, бо…

— Хадзем у хату, — тузануў за руку Мацей.

— Пачакайце, — пачулася ззаду.

Янка азірнуўся. Па вуліцы ішлі бацька і маці.

— Татка! — кінуўся Мацей, забыўшыся пра ўсё на свеце. — Мы…

— Не балбачы, — перапыніў бацька.

Янка вытрашчыў вочы. Чаму так? Звычайна бацька падхопіць Мацея, высока-высока ўгору падкіне, і той, шчаслівы, звонка-звонка смяецца. І маці, гледзячы на іх, усміхаецца. А цяпер і на яе твары хмурынка.

— Татка… — збянтэжыўся Мацей.

— Хлопцы! Хлопцы! — прамовіў бацька. «Зноў крыжакі напалі», — мільганула ў Янкі ў галаве. Ды адразу ж адагнаў гэтую думку: калі б напалі, то бацька не стаяў бы. Бег бы ў хату па зброю. Дый у вёсцы перапалох падняўся б. Бацька паківаў галавою.

— Што ж вы нарабілі?

Мацей адышоўся, прысеў, цікуючы здалёку, што заяц.

«Васілевіцкія паскардзіліся, — скумекаў Янка. — Відаць, тры корабы нагаварылі, не прызналіся, што кароў на чужое балота прыгналі».

Ён адкрыў рот, каб сказаць пра гэта, ды бацька апярэдзіў яго:

— З Васілевіч людзі прыязджалі, казалі, што вы ў іх усе агароды парылі, моркву парвалі.

Не спадзяваўся Янка, што такое пачуе. Нават вушам сваім веры не даваў.

А бацька з горыччу закончыў:

— І не брыдка? Увесь наш мір, усю абшчыну абняславілі.

Калі б так было, то, сапраўды, абняславілі б. Адно парася завядзецца, а на ўсю абшчыну пляма кладзецца, усе адказваюць. Калі віноўніка ці злачынцу не знойдуць, разам пакрываюць страты, нанесеныя чужой гаспадарцы альбо гаспадару. Вечная ганьба той сям'і, у якой злодзея знойдуць. Вось чаму бацька злосны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастка для пярэваратня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастка для пярэваратня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пастка для пярэваратня»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастка для пярэваратня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x