• Пожаловаться

Лариса Гениюш: Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш: Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2010, ISBN: 978-985-6968-05-4, издательство: Лімарыус, категория: lyrics / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Лариса Гениюш Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
  • Название:
    Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
  • Автор:
  • Издательство:
    Лімарыус
  • Жанр:
  • Год:
    2010
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    978-985-6968-05-4
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Збор твораў у 2 тамах выдатнай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш (1910-1983) выдаецца да 100-годдзя з дня яе нараджэння. Гэты двухтомнік – самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталагічна апрацаванае і пракаментаванае выданне яе спадчыны. Першы том склалі вершы і паэмы, скампанаваныя: храналагічна – паводле выдадзеных пры жыцці аўтаркі кніг; тэматычна – на аснове пасмяротных публікацый. Датрыманне храналагічнага прынцыпу аказалася немагчымым, паколькі паэтка вельмі рэдка датавала свае вершы. Датаванне паводле першапублікацый мела сэнс толькі адносна твораў, надрукаваных у 1940-1944 гг.; пачынаючы з 50-х гадоў вершы Л. Геніюш траплялі ў друк ад выпадку да выпадку. У першыя чатыры раздзелы ўвайшлі выбраныя творы з трох прыжыццёвых зборнікаў – “Ад родных ніў” (Прага, 1942), “Невадам з Нёмана” (Менск, 1967), “На чабары настоена” (Менск, 1982), а таксама са зборніка “Вершы 1945—1947 гг.”, які быў надрукаваны ў Лондане ў 1992 г. па рукапісе, падрыхтаваным яшчэ самой аўтаркай.

Лариса Гениюш: другие книги автора


Кто написал Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што да эпісталярнай спадчыны самой Ларысы Геніюш, то яна здзіўляе і колькасна, і якасна. У гісторыі сусветнай літаратуры я не ведаю другога такога пісьменніка, які гэтак жа шчодра выдаткоўваў бы свае душэўныя сілы ў эпісталярным жанры, як тое рабіла Ларыса Антонаўна. Ёю напісаныя тысячы лістоў сябрам па ўсім свеце.

Калісьці ў лагеры геніюшаўскія вершы вязні называлі глюкозай – яны дапамагалі перажыць доўгія гады змушанага безрадзім’я, той патрыятычны авітаміноз, які ўзмоцнена насаджаўся савецкай уладай паўсюль, а ў Гулагу – асабліва. Глюкозай беларушчыны, відавочна, былі і лісты Ларысы Геніюш, якія многім суайчыннікам не далі ўпасці ў адчай і беспрасветны смутак. Як у амаль дарэшты ссавечанай Беларусі, гэтак і ў свабодным свеце, несвабодным, аднак, ад працэсаў асіміляцыі.

Чытаеш, напрыклад, перапіску Ларысы Геніюш і Зоські Верас і толькі дзіву даешся: як гэтыя дзве бабулі падтрымлівалі на духу, кажучы па-царкоўнаму, духоўна акармлялі дзесяткі і дзесяткі людзей, якія да іх звярталіся!

Ларыса Геніюш магла дзе-небудзь на палях ліста сябру ці сяброўцы дапісаць некалькі вершаваных радкоў – як бы ненарокам, як бы неабавязковым дадаткам. Але чалавек чытаў ліст і разумеў, што ў ім дадатак, а што галоўнае.

Галоўнае запаміналася без перачытванняў, гучала афарыстычна-запаветна:

Дабро ў жыцці – як перамога
над чорным апрамеццем зла.
Дык будзем жа часцінкай Бога,
Ягонай праўды і святла!

Ларыса Геніюш умела “серед лиха співати пісні”, як выславілася ў вершы “ Contra spem spero! ” Леся Украінка. Дарэчы, з яе сястрой беларуская паэтка пасябравала ў Празе – некалькі гадоў жылі ў адным доме. Пані Аксана Косач нават перадрукоўвала на сваёй машынцы тастамент Васіля Захаркі, паводле якога яе суседка пераставала быць толькі паэткай і рабілася палітычным дзеячом, хай сабе і ў сімвалічным урадзе.

Напачатку юбілейнага 2010-га – Года Ларысы Геніюш – мы сядзелі і размаўлялі з яе унукам Міхасём у занесенай снегам вёсачцы пад Беластокам. У печцы патрэсквалі дровы, са сцяны на нас глядзела маладая, у модным капялюшыку, бабуля, а перада мною на стале ляжаў зборнік “ На чабары настоена ” з яе апошнім аўтографам: “ Адыходзячы пакідаю, Міхасёк, Табе маю любоў і благаслаўленне. Ларыса Геніюш. Гродна, больніца. 22.3.83 г. ”.

Я спытаўся ў свайго цёзкі – які галоўны жыццёвы ўрок атрымаў ён ад свае бабулі? (Мы запісвалі перадачу для радыё “Свабода”, і мне хацелася пачуць нейкі арыгінальны адказ.) Але ў адказе прагучалі два звычайныя словы: бабуля наказвала ўнуку – трымайся праўды!

Праўдзе не патрэбныя пстрычкі парадоксаў.

Праўду не закапаеш і не сашлеш у Гулаг.

Ларыса Геніюш перамагла – праўдай.

Міхась Скобла.

Ад родных ніў (1942)

* * *

Уздымам сэрц нашых шуміць Белавежа,
як дні нашых сёлаў, так Нёман плыве...
Уроду палеткаў тнуць поясам межы,
адвечныя сосны гудуць ў бараве.

Там нашыя песні, там наша багацце,
там жытняе мора, магілы дзядоў
і родныя хаты, і людзі, як брацці,
і казкі, і слава мінулых часоў.

Крывіч там стагоддзі загон свой старожа,
а звычаі, мова жывуць з году ў год...
Там Край, быццам казка старая, прыгожы,
удалы і верны Краіне народ.

Нічога, што позна у свет мы выходзім,
нічога, што ўчора пакінулі плуг,—
нам крыўду стагоддзяў ліхіх нагародзіць
гарачым уздымам акрылены дух.

Калі для нас волі жаданай світанне
цудоўнаю блісне над краем зарой,—
ад Угры па Буг мы спаткаць яго ўстанем
ўсёй дружнай, вялікай, Крывіцкай Сям’ёй.

1941

Там толькі

Там толькі хочацца, хочацца жыць,
дзе родныя, сумныя далі,
дзе поле узорнай раўнінай ляжыць,
калышацца жытняю хваляй.

Дзе Нёман дастойны шырока плыве,
дзе пушчы шумяць аб мінулым,
а ў замках, курганах легенда жыве
і песня дзядоў не заснула.

Дзе нашы дзяўчаты — юргіні ў саду,
расцвіўшыя кветкі у маі,
із песнямі лён залацісты прадуць,
узорамі бель патыкаюць.

Дзе цягнуцца вежы святынь угару,
крыжамі ўпіраюцца ў неба,
а моцныя рукі папары аруць,
каб нівы пакрыліся хлебам.

Краю мой

Краю мой родны, краю мой мілы,
цудны, узорны, ад ніў залаты,
хто цябе ўквеціў пушыстай калінай,
краскамі, лесам засеяў густым?

Пушчы, палеткі, лугі, сенажаці,
быстрыя рэкі, прасторы азёр, —
нехта рассыпаў вялікім багаццем
вечныя скарбы ў цудоўны узор.
Калі табе золатам сонца разлітым
магутныя грудзі асыпле кругом,
а неба атуліць туманам-блакітам,
быццам анёлак празорым крылом,

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.