Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Збор твораў у 2 тамах выдатнай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш (1910-1983) выдаецца да 100-годдзя з дня яе нараджэння. Гэты двухтомнік – самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталагічна апрацаванае і пракаментаванае выданне яе спадчыны. Першы том склалі вершы і паэмы, скампанаваныя: храналагічна – паводле выдадзеных пры жыцці аўтаркі кніг; тэматычна – на аснове пасмяротных публікацый. Датрыманне храналагічнага прынцыпу аказалася немагчымым, паколькі паэтка вельмі рэдка датавала свае вершы. Датаванне паводле першапублікацый мела сэнс толькі адносна твораў, надрукаваных у 1940-1944 гг.; пачынаючы з 50-х гадоў вершы Л. Геніюш траплялі ў друк ад выпадку да выпадку. У першыя чатыры раздзелы ўвайшлі выбраныя творы з трох прыжыццёвых зборнікаў – “Ад родных ніў” (Прага, 1942), “Невадам з Нёмана” (Менск, 1967), “На чабары настоена” (Менск, 1982), а таксама са зборніка “Вершы 1945—1947 гг.”, які быў надрукаваны ў Лондане ў 1992 г. па рукапісе, падрыхтаваным яшчэ самой аўтаркай.

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І ці ўведаюць калі… Дзесяць гадоў стукаючыся ў высокія дзяржаўныя кабінеты, я нарэшце зразумеў адну рэч і перастаў стукацца. Па адносінах улады да Ларысы Геніюш можна вызначыць характар гэтай самай улады. Геніюш для яе непрымальная? Значыць, улада гэтая антынацыянальная ў сваёй сутнасці, якія б там заклікі “ За Беларусь!” ёю ні прагалошваліся. І наадварот, я ў гэтым перакананы, адным з першых крокаў сапраўды беларускай улады стане рэабілітацыя Ларысы Геніюш і належнае ўшанаванне яе памяці. А пакуль тое не адбылося, Рэспубліка Беларусь не стане нацыянальнай дзяржавай, і неістотна, пад якія гімны мы ўстаем і пад якія калыханкі кладземся.

У Бога – народаў многа, але на кожнага хапае найвышэйшай апекі. Таму ў цяжкую для народа часіну Бог пасылае пасіянарных асобаў, якія здольныя абудзіць, раскатурхаць, вывесці яго са стану нацыянальнага здранцвення. У 1840 годзе Бог паслаў беларусам Багушэвіча – каб не ўмёрлі. І яны не ўмёрлі. Праз два пакаленні Бог паслаў Францішку ў помач Купалу з Коласам – з цэлым народам гутарку весці, а дакладней – выкласці перад народам цэлую нацыянальную праграму. І яны выклалі – найперш праз газету “ Наша Ніва ”. Наступным пасланцом Божай пасіянарнай дружыны стаў Максім Багдановіч, чыё прозвішча наўпрост паказвала, кім ён пасланы-дадзены. Здавалася б, на мяжы неспакойных стагоддзяў, калі зямля пад нагамі захадзіла, ужо ніхто не засне, абуджэнне пяройдзе ў адраджэнне, а адраджэнне – у нармальнае жыццё. Але абуджаныя беларусы адрадзіцца не паспелі. Давялося Богу і ў ХХ стагоддзі паўтараць свой пасіянарны дэсант на Беларусь.

Калі чытаеш першыя старонкі аўтабіяграфічнай “ Споведзі ” Ларысы Геніюш (а нарадзілася яна паводле новага стылю 9 жніўня 1910 года ў фальварку Жлобаўцы на Ваўкавышчыне), то міжволі складваецца ўражанне, што прыйшла яна ў гэты свет з нейкім заданнем, з пэўнай высокай будзіцельскай місіяй. “ Народ ляжаў бяздзейнай і бяспраўнай палітычнай масай… Я нарадзілася такой, ад пялюшак ужо прасякнутай усім, што наша, з болем і прагай змагання ”. Нарадзілася, прыкмецім гэта, Міклашэвічанкай, і дзед яе – Павал Міклашэвіч, і бацька – Антон Міклашэвіч, працавалі на зямлі і мелі гэтай самай зямлі шмат. Але не жыта жаць і не снапы ў мэндлікі ставіць наканавана было Ларысе, і Божы провід разам з мужам дае ёй прозвішча Геніюш (у перакладзе з лацінскай – дух-ахоўнік). Са Жлобаўцаў яна пераязджае ў Зэльву, і пра што з маладой нявесткай, выпускніцай польскай гімназіі, гаворыць яе свёкар, дабрэйшай душы чалавек Пятро Станіслававіч Геніюш? Пра Полацкае княства і пра тое, ці ўтрымаецца Беларусь, калі стане незалежнай. А якія кнігі падсоўвае сваёй каханай жоначцы пражскі студэнт Янка Геніюш? “ Шляхам жыцця ” Янкі Купалы. Нібы эстафетную палачку – ад будзіцеля будзіцелю. І што тут выпадковае, а што прадвызначанае?..

Дарэчы, у Геніюш з Купалам не ўсё было гладка. Не як у вучаніцы-наступніцы з настаўнікам-папярэднікам. Былі прэтэнзіі светапогляднага характару. У адным з вершаў, папракнуўшы Купалу ў празмернай плаксівасці, што выглядала як выклік і парушэнне ўсіх субардынацый, Геніюш усё ж не магла парушыць субардынацыю любові, нават калі просталінейна заяўляла:

Я змалку прывыкла дастойна ісці,
і я не заплачу з табою.
Мне – іншая доля ў нялёгкім жыцці,
Купала каханы, я – з бою!

Вось такія разыходжанні і прызнанні ў любові. Ларысе Геніюш бракавала “ бою ” не толькі ў творчасці Купалы. За адсутнасць пратэсту яна катэгарычна не прымала Уладзіміра Дубоўку. Патрабавала рашучасці ад літаратуразнаўцы Міколы Прашковіча, а за кожны кампрамісны крок выгаворвала яму як апошняму адступніку. Папракала Янку Брыля за пасіўнасць ягонага героя Алеся Руневіча з “ Птушак і гнёздаў ”…

З Янкам Брылём адносна Ларысы Геніюш у мяне аднойчы невялічкая спрэчка адбылася. Загаварылі пра нашых паэтак, і шаноўны Іван Антонавіч назваў тры з іх – Ніну Мацяш, Наталлю Арсенневу і Ларысу Геніюш (менавіта ў такой паслядоўнасці). Паслядоўнасць гэтую мне і захацелася перайначыць, і тут я пачуў, што Ларысу Геніюш у вачах чытачоў узвышае Гулаг, а пісаць яна магла б і лепш. Я зрабіў выгляд, што пагадзіўся, і тут жа запытаўся: “ Іван Антонавіч, а якая самая высокая гара ў свеце? ” Здзіўлены раптоўным пераходам ад літаратуры да геаграфіі, Брыль не адразу назваў Джамалунгму, патлумачыўшы заадно, дзе той Непал знаходзіцца. Мне стала трохі няёмка, але мусіў дагаворваць да канца: “ Не, Іван Антонавіч, самая высокая гара ў свеце – Галгофа ”. “ Ну, калі ў такім сэнсе, ” – лагодна ўсміхнуўся атэіст Брыль.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x