ГАННА. Зараз-жа ( да Свістуна ) Лезь хутчэй! ( Свістун лезе пад лаву. Ганна адчыняе дзверы, уваходзіць п’яны Дратва без шапкі, пояса і світкі ).
З’ЯВА X.
Тыя-ж і Дратва.
ГАННА. ( Да Дратвы ) А дзе шапка? Дзе пояс? Дзе світка?
ДРАТВА. А дзе ён?
ГАННА. Я цябе пытаю, дзе шапка, дзе пояс, дзе світка?
ДРАТВА. А я цябе пытаю, дзе ён?
ГАННА. Няма тут нікога! Ах ты п’яніца. У хаце няма хлеба, няма солі, а ты ў карчму ходзіш п'янстваваць. Я табе кудлы абарву! ( бярэ яго за чупрыну і б'е кулаком ).
ДРАТВА. Ці ты бі, ці не бі, я яго ўсё роўна знайду ( шукае па хаце ).
ГАННА. Куды ты лезеш?! Там нікога няма.
ДРАТВА. ( нагінаецца і глядзіць пад лаўку ). А гэта што?! Дзе кій, дзе качалка?! ( лётае па хаце і шукае ). Няма, пачакай, трасца тваёй мацеры. Я зараз пайду і выламлю з плоту ламаку. ( Ідзе да дзвярэй ).
СВІСТУН. ( з пад лаўкі ). Дело табак!
ДРАТВА. ( Варочаецца ад дзвярэй ). Уцячэ чортава насенне! Трэба яго прывязаць да лавы ( бярэ аборыну і прывязвае за ногі да лавы Свістуна ). Цяпер ужо не вырвецца з маіх рук! Пачакай я зараз прынясу табе гасцінца. ( выходзіць ).
З’ЯВА XI.
Ганна і Свістун.
СВІСТУН. ( з пад лаўкі ) Ну, брат Свістун тепер ляфа!
ГАННА. Уцякай хутчэй!
СВІСТУН. ( з пад лаўкі ) Да как же я утеку, когда я прывязан?
ГАННА. Скідай боты і ўцякай! Жыва! Бо ён зараз прыдзе з кіем. ( Свістун скідае боты, так, што яны астаюцца прывязанымі да лавы, а сам бяжыць да дзвярэй ).
ГАННА. Куды ты?! Уцякай праз акно. ( Свістун уцякае праз акно. Уваходзіць п'яны Траяк ).
З’ЯВА XII.
Траяк.
ТРАЯК. Сказаў, што боты будуць і боты ёсць якраз каля лавы. Люблю кума, што слова трымае. ( скідае свае ботоі і здзіўляецца, што прывязаны ).
ГАННА. Пачакай, будуць табе боты. ( выкідае яго боты за акно ).
ТРАЯК. О! Гэты боты, дык боты, зараз пайду ў іх скакаць ( пяе ):
Ой, пайду я да ў свіран па муку.
Там віселі ботачкі на калку.
Ой-жа боты, ды боты вы мае.
Шмат хлопатаў нарабілі вы мне.
Гэта-ж тыя боты зяцю даў.
Нн за гэты боты дочку ўзяў.
Ой-жа боты, ды боты вы мае,
Шмат хлопатаў нарабілі вы мне!
ГАННА. Будуць ўжо табе боты!
ТРАЯК. Як здарова, мая галубка? А дзе твой стары?
ГАННА. Пайшоў гасцінца табе прынесці.
ТРАЯК. Ох, якая-ж ты прыгожая, ды чорнабровая! Я цябе вельмі люблю.
А хто любіць грыбы, грыбы,
А я печарыцы,
А хта любіць дзеўкі, дзеўкі,
А я маладзіцы ( абымае яе ).
А хто любіць гарбуз, гарбуз,
А я люблю дыню,
А хто любіць гаспадара,
А я гаспадыню!
З’ЯВА XIII.
Ты-яж і Дратва.
ДРАТВА. ( каля дзвярэй ) Ужо вылез!
ТРАЯК. Як жывеш кум Максім? Дзякую за боты!
ДРАТВА. Я табе дам боты! ( Замахіваецца на яго кіям, зчапляюцца біцца, валяюцца на зямлі, валтузяцца. Уваходзіць Свістун ).
З’ЯВА XIV.
Тыя-ж і Свістун.
СВІСТУН. Что за крік? Что за шум? Так его! Лучше! Пускай-же не в своё дело не мешается! ( Да Ганны ). Правда, моя красавіца?
ГАННА. А ўжо праўда!
ЗАСЛОНА
Канец
Камедыя ў 1 акце
З польскага пераапрацавалі Далецкія.
Асобы:
ЯЗЭП КАРЫТА, шляхціц.
АДЭЛЯ, яго дачка.
ЮЛЬКА, пакаёўка.
МІХАЛКА БАГДАЛЕУЧЫК.
ЗМІТРУК, хурман Карытаў.
( Усё дзеецца на вёсцы ў Карыты
На сцэне, — шляхоцкая святліца .)
З’ЯВА 1-ая.
ЯЗЭП, пазней АДЭЛЯ.
ЯЗЭП ( праз вакно ). Адэля, Адэлічка, кінь паліваць кветкі.
АДЭЛЯ ( за сцэнаю ). Трэба-ж папаліваць кветкі, бо звянуць, пасохнуць.
ЯЗЭП. Гэтак-та гэтак: маладосць — блазнота, а усё кветкі, вецер па галаве лётае; хадзі, Адэля да мяне, калі кажуць.
АДЭЛЯ ( за сцэнаю ). Зараз, татачка, зараз!
ЯЗЭП. Хадзі-ж, бо маю да цябе пільны інтэрас.
АДЭЛЯ ( за сцэнаю ). А ўжо йду, татачка, йду.
ЯЗЭП. ( адзін ). Прычакаў! З гэнымі паненкамі раданькі сабе не дам. Адну дачку маю, а столькі клопатаў, што лепш мець капу сыноў. Пакуль не трэ' было замуж — то яшчэ сяк так было. А цяпер прыйшла пара аддаваць, і вось, дзякуючы ласцы Боскай, аддаю яе замуж ужо дваццаць гадоў! Усё неяк так выходзіць: ці той малец ёй па сэрцу не будзе, ці ён яе не ўпадабае. Ужо думаў, што маё дзіцятка Адэлічка й састарыцца ў дзеўках, ажно падкруціўся дзяцюк і не абы які!... Каб хаця ўпадабала яго мая Адэлічка!...
З’ЯВА 2-ая
ЯЗЭП і АДЭЛЯ.
АДЭЛЯ ( прыбягае з палівачкай у руках, у саламяным капялюшы ). Прыйшла, татачка, да вас! Што вам трэба?
Читать дальше