Аляксандр Чужынін - Зборнік сцэнічных твораў

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Чужынін - Зборнік сцэнічных твораў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 1957, Издательство: Выдавецтва Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зборнік сцэнічных твораў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зборнік сцэнічных твораў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Зборнік сцэнічных твораў» складаецца з трох п’ес аднаактовых і адной п'есы двухактовай «Пярэстая красуля» А. Чужыніна, «Боты» (пераклад з украінскага М. Крапіўніцкага), «Міхалка» (з польскага пераапрацавана Далецкімі) і «Мікітаў Лапаць» М. Кудзелькі.

Зборнік сцэнічных твораў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зборнік сцэнічных твораў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

МІХАЛКА. Дужа ўпадабаў!

ЯЗЭП. Пацешыў мяне! Удалая дзяўчына, даліпан?

МІХАЛКА. Удалая! Даліпан! Упадабаў яе за тое, што не такая язычлівая, як другія дзяўчаты, што зараз з чалавека кпіны строяць.

ЯЗЭП. А ты-ж не ўмееш сам каля дзяўчат хадзіць?

МІХАЛКА. Не дужа добра, бо дасюль найбольш каля быдла хадзіў.

ЯЗЭП. Вось і ўспомніў, як твой бацька дваццаць гадоў таму прыслужыўся мне...

МІХАЛКА. А ведаю, ведаю; бацька аб гэтым расказвае, калі толькі пару знайдзе.

ЯЗЭП. Падумай сябе — гнаў я валы на кірмаш у Гайнаўку, аж тут як ухопіць мяне хвароба ў Леўкове — ні рукою ні нагою! З валамі некуды дзецца, не стаяць-жа з імі у Леўкове, а паслаць з імі няма чалавека. Аж но, скуль ні вазміся — твой бацька. Я яго яшчэ і не знаў. Ён пагнаў валы ў Гайнаўку. Як пагляджу я на цябе, то ўсё гэтыя валы прыпамінаю. ( Абнімаюцца ). Рад я дужа, што табе сталыя жанчыны да ўпадобы.

МІХАЛКА. Отож-то, не люблю я такіх паненак, што вечна рагочуць, зубы выскальваюць.

ЯЗЭП. I я таксама. Я люблю бабу, калі ёй паўкапы стукне. Тады яна не блазніца, розум мае!...

МІХАЛКА. А колькі-ж панавай дачцэ гадоў?

ЯЗЭП. ( папярхнуўшыся ). Ей гадоў... мінула 23...

МІХАЛКА. Вось так штука!... Ніколі не падумаў-бы!

ЯЗЭП. А мінула, мінула ўжо!

МІХАЛКА. А я думаў, што ёй не больш як 18 гадоў.

ЯЗЭП. Отож-то. З вока не дасі ёй больш. Што-ж дзівіцца — маладая, рухавая. О, будзе твая жонка як гарэх! А што пачцівая, за гэта я галаву аддам.

МІХАЛКА. Дам веры!

ЯЗЭП ( ідзе да дзвярэй Адэльчынай станцыі ). Адэлька, хадзі жыва! Пан Міхал чакае цябе, не дажджэцца. (Да Міхалка). Яна зараз прыдзе. А ты мусіць і не снедаўшы... а?... кажы праўду?

МІХАЛКА. Праўда, не снедаўшы.

ЯЗЭП. I чалавек з цябе, Міхась, сядзіш і нічога не кажаш, што галодны. Зараз дамо паснедаць ( Ідзе у правыя дзверы ).

МІХАЛКА ( адзін ). Аж у вушах бурчыць, столькі нагаварыў. Ага, нехта йдзе... Нейкая старая кабета, не йначай цётка пана Язэпавай дачкі.

З’ЯВА 8-ая.

Уваходзіць АДЭЛЯ. МІХАЛКА прэцца да яе, цалуе у руку.

АДЭЛЯ ( да сябе ). Які шпаркі! ( У голас ). Вы мусіць прысталі з дарогі?

МІХАЛКА. Не, дзякую вам, спаў усю дарогу.

АДЭЛЯ. Як-жаж вы ўпадабалі нашу старонку?

МІХАЛКА. Дужа ўпадабаў. Асабліва бульба важная.

АДЭЛЯ. А то-ж вы тутака казалі, што спалі ўсю дарогу?

МІХАЛКА ( засароміўшыся ). Гэта бачыце, праўда, але хвурман разбудзіў мяне бульбу паглядзець.

АДЭЛЯ. То з вас, мусіць, заядлы гаспадар! Сядайце, будзце ласкавы!

МІХАЛКА. Дзякую вам, пані дабрадзейка. ( Сеў здалёк )

АДЭЛЯ ( Строючы міну ). Сядайце бліжэй!

МІХАЛКА. Дзякую, мне і тут добра!

АДЭЛЯ. Я-ж вас прашу!

МІХАЛКА. Дзякую! ( Сядае пры ёй на лаве ).

АДЭЛЯ. Ці добра здароў ваш бацька?

МІХАЛКА. Дзякую, пані дабрадзейка. ( Цмок у руку ). Добра, толькі дужа многа есць.

АДЭЛЯ. ( да сябе ). Маладзенькі! Нічога не разумее. ( У голас ). Але-ж гэта не шкодзіць!

МІХАЛКА. Не, не шкодзіць, бо-ж і мае за што добра есці.

З’ЯВА 9-ая.

ТЫЯ САМЫЯ, ЯЗЭП ( Хлапец нясе снеданне ).

ЯЗЭП. Ага! папаліся! Варкуеце, сеўшы адзін пры адным на лаве. ( Да Міхася ). Ах ты баламут!

АДЭЛЯ. Да душы, брыдка!

ЯЗЭП. Міхалка!.. адразу на лаву і рамансуе!.. ці не так?

МІХАЛКА ( задзівіўся ). Што вы, паночку, я ж нічога...

ЯЗЗП. Сядзі ціха! Я-ж гэта люблю, я-ж люблю, калі кавалер умее дурыць галаву дзяўчатам.

МІХАЛКА. Што вы, паночку! я-ж, дальбог, нічога!..

ЯЗЭП. Не вырабішся!.. Сядай снедаць. У нас гавораць: Выспіся, наясіся, а тады гавары.

АДЭЛЯ. Просім сядаць. ( Міхалка хоча сесці з канца. Язэп садзіць яго пры Адэлі ).

ЯЗЭП. Сядайце разам, адзін пры адным!

МІХАЛКА. Калі тутка скразнік, я сяду гэтак, напроціў. ( Сядае проціў Адэлі ).

ЯЗЭП ( паціху ). Ага!.. жэўжык, хочаш сядзець напроціў, каб ляпей было тэлеграмы пасылаць.

МІХАЛКА. Я ніколі тэлеграмы не пасылаю снедаючы.

ЯЗЭП. А калі-ж?

МІХАЛКА. Найчасцей увечар, дабрадзею!

ЯЗЭП. Ну й жэўжык ты, скажу яшчэ раз, Міхалка! Увечары, кажаш, змеркам?

МІХАЛКА. Не, паночку, не папоцемку, пры агні.

ЯЗЭП. Пры агні, пры агні! Хай цябе качалка, а то-ж зух малец, што скажа, то смех — чысты бацька!

АДЭЛЯ ( да сябе ). Штукар малец. ( Да Міхася ). Ешце-ж больш на здароўе!

МІХАЛКА. Дзякую вам! ( Да сябе ). Што яны лапочуць?

ЯЗЭП. Еш, Міхаська! Што гэта? няўжо-ж з кахання і есці не хочаш?

АДЭЛЯ ( скромна ). То пан Міхал закахаўшыся.

ЯЗЭП. Што?! Увяз у каханні па самыя вушы?

МІХАЛКА ( засароміўшыся ). Што вы?!.. Што вы?!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зборнік сцэнічных твораў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зборнік сцэнічных твораў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зборнік сцэнічных твораў»

Обсуждение, отзывы о книге «Зборнік сцэнічных твораў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x