Аляксандр Чужынін - Зборнік сцэнічных твораў

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Чужынін - Зборнік сцэнічных твораў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 1957, Издательство: Выдавецтва Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зборнік сцэнічных твораў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зборнік сцэнічных твораў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Зборнік сцэнічных твораў» складаецца з трох п’ес аднаактовых і адной п'есы двухактовай «Пярэстая красуля» А. Чужыніна, «Боты» (пераклад з украінскага М. Крапіўніцкага), «Міхалка» (з польскага пераапрацавана Далецкімі) і «Мікітаў Лапаць» М. Кудзелькі.

Зборнік сцэнічных твораў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зборнік сцэнічных твораў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А што, чыя лепшая жонка?

ДРАТВА. За тое ты не маеш ніякага клопату. А я дык звар'яцею.

ТРАЯК. Якія-ж твае клопаты?

ДРАТВА. А вось сядайце кум, ды паслухайце. Вы ведаеце гэтага салдацюгу, цьфу! Свістуна?

ТРАЯК. Гэтага дурня?

ДРАТВА. Дзе там дурня? Ён разумней за нас дваіх.

ТРАЯК. Хіба так трудна выкурыць? Узяць яго за чуб, кулакамі пад бок, а каленам пад спіну дый выкінуць за дзверы.

ДРАТВА. Калі ніяк не магу іх ні ў чым злавіць.

ТРАЯК. Калі так, дык ты дурань, у цябе двое вачэй, але нічога не бачаць, а ў мяне хоць адно, але я нешта бачыў.

ДРАТВА. Што ты бачыў? Што? — кажы!

ТРАЯК. Ужэ што бачыў, тое бачыў. А гэта што шыеш?

ДРАТВА. Божа — кажы, што ты бачыў?

ТРАЯК. А ці цэлыя, ці прышвы?

ДРАТВА. Ды цэлыя! Што ты бачыў? Кажы!

ТРАЯК. Не будзь такі вельмі цікавы, бо хутка састарэеш.

ДРАТВА. Дык, ці ты мне скажаш, што бачыў?

ТРАЯК. А якія яны зграбненькія! Вузенькія халявы і высокія абцасы. Цацачкі! Вось каб мне гэтыя боты: зараз-бы я пайшоў у іх лявоніху ( бярэ пад бокі і прытупвае ).

ДРАТВА. Ну, што скажаш — ці не?

ТРАЯК. А ты што мне за гэта дасі?

ДРАТВА. Скажу табе за гэтае шчырае дзякуй.

ТРАЯК. Ну, цяпер за дзякуй не робяць! Як дасі мне гэтыя боты, дык ўсё табе скажу. Прыпільную табе гэтага салдацюгу, злаўлю яго, звяжу, а тады рабі што хочаш.

ДРАТВА. Калі так, дык гэтыя боты твае.

ТРАЯК. Мае?!

ДРАТВА. Твае! ( падаюць рукі ) хоць я іх шыў для дзяка, але цяпер твае. Ну кажы, што ты бачыў.

ТРАЯК. Я бачыў, як твая жонка з Свістуном цалавалася.

ДРАТВА. Дзе-ж яны цалаваліся?

ТРАЯК. Вось тут! Сядзелі за сталом на лаве і цалаваліся, а я стаяў на дварэ і праз акно ўсё бачыў.

ДРАТВА. Калі так, дык нічога не паможа; ты мне мусіш прыпільнаваць і злавіць.

ТРАЯК. Злаўлю! Ужо калі я каму што злаўлю, дык злаўлю. ( бярэ за боты ).

ДРАТВА. Пачакай, іх трэба яшчэ выглянсаваць. А ты праз поўгадзіны прыходзь і калі мяне не будзе, дык бяры. Я іх во тут пастаўлю.

ТРАЯК. Тут, каля лаўкі?

ДРАТВА. Тут, каля лаўкі стаяць будуць.

ТРАЯК. Дык кажаш праз поўгадзіны і каля лаўкі? Добра! Ну, бывай здароў!

ДРАТВА. Бывай!

ТРАЯК. ( выходзе прытупваючы ).

Кучаравы Марка па кірмашу ходзіць,
Не купляе, не таргуе — сварку толькі водзіць,
Ах ты шэльма Марка, сватай маю Дарку,
Куплю табе каўбасы і гарэлкі чарку.

З’ЯВА III.

Дратва ( адзін )

ДРАТВА. Ну цяпер гэты салдацюга не вырвецца з маіх рук. Я яго скумячу, як скуру. Я яму шылам вочы выкалю. Капытам галаву расшчаплю. Але дзе-ж гэта мая шэльма? Цьфу! Кінула працу і пашла. Трэба ўдаваць перад ёю быццам я нічога не ведаю. Жонка, Го-о-о! Няма! Трэба пашукаць яе, бо есці так хочацца, што аж кішкі цягне ( выходзіць ).

З’ЯВА IV.

ГАННА ( адна )

ГАННА. ( уваходзіць ).

Чым я мужу не жана.
Чым не гаспадыня;
Сем дзён хаты не мяла,
Смецця не насіла.
За што мяне мужык б’еш?
За якія ўчынкі?
Ці-ж я табе не напрала
За год тры пачынкі.
Адзін прала да Каляд,
Другі да Міколы;
А як трэці пачала,
Хоць і да Пакровы.

Вось як я служыла ў двары ў пані Пшэпюркоўскай, дык ніколі гэтай работы не рабіла. Маё дзела было толькі ў пакоях прыбраць ды каля пані круціцца. А цяпер я з’ехала на такую працу і хоць-бы было дзеля каго працаваць. А то стары, гадкі — ды да таго шавец яшчэ. Але-ж ці-ж я каля старога, ды не змагу любіць і маладога? Не здарма я ў паноў служыла, ды наглядзелася розных дзіваў панскіх. Хоць-бы пані Пшэпюркоўская, і чалавека мела і сама была паганая, як тая ведзьма, а кахала маладзенькага вучыцеля, што каля дзяцей быў. Бывала памажа твар мукой і чырвоным бураком, а бровы сажай, і паляцела да вучыцеля зубы скаліць. Дык хіба-ж і мне не можна другога любіць? Хіба мне свет не мілы ці што? Але-ж і пакахала я! Маладзенькі, прыгожанькі, ды да таго яшчэ жаўнер.

З’ЯВА V.

Дратва — Ганна — Свістун.

ДРАТВА. ( за дзвярыма ) ЖонкаІ Го-го!

ГАННА. Ужо мой злопудзень мяне шукае. Пэўна пракляты Траяк яму расказаў, што я з ім цалавалася.

ДРАТВА. Жонка!

ГАННА. Чаго так крычыш, як звар’яцеўшы.

ДРАТВА. А дзе ты?

ГАННА. Хіба не чуеш, што ў хаце.

ДРАТВА. А, дзе-ж ты была. Забавілася?

ГАННА. На дзіравым мосце правалілася!

ДРАТВА. Які чорт цябе нёс на дзіравы мост. Трэба было ўхапіцца за сабачы хвост! Хаджу, хаджу, крычу, крычу...

ГАННА. Не разарвуся-ж я на дзве ( бярэцца за рукі ).

ДРАТВА. Давай вячэраць!

ГАННА. Ты толькі і робіш тое, што ясі.

ДРАТВА. А што гэта ты маеш?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зборнік сцэнічных твораў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зборнік сцэнічных твораў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зборнік сцэнічных твораў»

Обсуждение, отзывы о книге «Зборнік сцэнічных твораў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x