ДРАТВА. ( кланяецца ) Жонка, выбач мне.
ГАННА. Дурному і Бог прыказаў выбачыць.
ДРАТВА. Пан служывы, памажыце мне цяпер гэтага Траяка злавіць.
СВІСТУН. А ды мне за гэта што?
ДРАТВА. Дам вам, што захочаце.
СВІСТУН. ( прыглядаючыся да ботаў ). Как даш мне эті сапогі — так я подстерегу его, поймаю і отдам тебе в рукі, а тогда делай с нім, что угодно.
ДРАТВА. Добра — боты вашы.
СВІСТУН. Моі?
ДРАТВА. Вашы! ( б'юць па руках ).
СВІСТУН. Вот мы сейчас іх і абуем. ( абувае боты ).
ДРАТВА. Ну, цяпер гэты сляпы чорт не выкруціцца з маіх рук! Я яшчэ другое вока вылуплю. Я яму пакажу, як да чужых жонак хадзіць!
СВІСТУН. Вот сапагі, так сапагі. ( бярэцца пад бокі і тупае нагамі ).
ДРАТВА. Ну, цяпер пойдзем у карчму. Я пастаўлю вам боршч. Хоць грошай і няма, прап’ю. пояс, прап’ю світку, а з добрым чалавекам п’ю.
СВІСТУН. Хорошо ідём!
ДРАТВА. Пойдзем. А ты жонка глядзі!...
СВІСТУН. Ну да, ідём ( выпіхае Дратву за дзверы ). Вот как! (да Ганны) а ты прыготов мне покушать ( бярэ старыя боты пад паху і выходзіць ).
З’ЯВА VIII.
Ганна ( адна )
ГАННА. Ха-ха-ха!... Босы, дурны мой стары. Але такі дурны, што другога такога трэба са свечкай пашукаць. Ён сапраўды паверыў, што гэта шкло такое! Ха, ха, ха!... А салдат хітры, о, о, о, хітры! Накпіў з яго і ўсю віну зваліў на Траяка! Але так яму і трэба! Няхай знае тое, дзе двое б’юцца, альбо кахаюцца, няхай трэці не мяшаецца. Ну, няхай Траяк не пападаецца майму старому ў рукі! ( Уваходзіць Свістун ).
З’ЯВА IX.
Ганна і Свістун.
СВІСТУН. А что, правда, я скоро вернулся?
ГАННА. А стары мой?
СВІСТУН. Эгэ! За него оставь попеченіе, он не скоро вернется — пропіл шапку, пропіл пояс, пропіл світку і под стол паваліўся!
ГАННА. Няхай там сабе ляжыць на безгалоўе, ды на кароткі бок. А мы з табой цяпер цэлы вечар будзем вольнымі, як птушкі. Цяпер нам ніхто не перашкодзіць у нашым каханні.
СВІСТУН. Всё это хорошо, толькі песнямі соловья не кормят. Ты прежде провіантом снобжы, а после уже будем баляндрасы точыць.
ГАННА. А што-ж мы будзем есці? У мяне ёсць капуста.
СВІСТУН. Да я уже наелся капусты, бліны есть?
ГАННА. Есць і бліны. ( Ставіць на стол міску з блінамі ).
СВІСТУН. А я прынёс водкі. ( ставіць на стол водку ).
ГАННА. Ну еш, — тут як раз для цябе цэлая капа.
СВІСТУН. По-военному артыкулу сперва надо выпіть. ( налівае ). Я за твоё здоровье! ( п'е ).
ГАННА. А я за тваё ( п’е ).
СВІСТУН. А я опять за твоё. ( п'е ).
ГАННА. Я ізноў за тваё ( п'е ).
СВІСТУН. А я ешчё за твое ( п’е ). Ну что-же ты прізадумалась? Пей!
ГЛННА. А ці не многа гэта будзе?
СВІСТУН. Нет! Нет! ( Ганна п'е ). Вот так. Ну, молодец, молодіца, черноброва, белоліца!
ГАННА. А праўда, што такі маладзец!
СВІСТУН. Верно, точно так! Ах ты мая душенька! ( налівае ). Ну, вып’ем ешче по одной.
ГАННА. А як буду п’яная?
СВІСТУН. Нічего, будет веселее, спаёш мне что-нібудь ( Ганна п'е ). Ах! ты моя черноброва ( абымае яе ). Ну спой мне что-нібудь.
ГАННА. Добра! ( бярэцца пад бокі, прытопывае нагамі падыходзіць да Свістуна, каторы есць аладкі ).
Захацела стара баба
Быці маладою.
Наўтыкала за навітку
Руты зеляное.
Рута мая, рута
Рута зеляненька!
А думала, што я стара
А я маладзенька.
Пасадзіла стара баба
На трох яйцах гусака,
Сама вышла на вуліцу
I танцуе драпака
Сядзі, сядзі гусаку
I высядзі гусі,
А я пайду падзіўлюся
На чорныя вусы!
Ну, цяпер ты мне заспявай.
СВІСТУН. Чего-ж можна! ( Адкашліваецца, бярэцца пад бакі і скача каля Ганны ).
Із вначаль, да в первый раз
Ізучал «букі аз».
Барыня, барыня!
Графіня, сударыня!
Не хочу я денег, меді,
Не хочу учіть я «веді».
Барыня, барыня!
Графіня, сударыня!
Оттянулі кнігі рукі:
Не хочу учітся «букі»
Барыня, барыня!
Графіня, сударыня!
Пономарчык мой сакольчык,
Не хочу учіть «глагольчык»
Барыня, барыня!
Графіня, сударыня!
ДРАТВА. ( за дзвярыма ) Адчыні! Жонка!
ГАННА. Ліха-ж маё.
ДРАТВА. (з а дзвярыма ) Ці чуеш! Гэй! Адчыні!
СВІСТУН. Вот как попался!
ГАННА. Бедная мая-ж галоўка! Што-ж я цяпер буду рабіць.
ДРАТВА. ( за дзвярыма ) Ці чуеш? Я зара дзверы буду ламаць!
ГАННА. Чую, ўжо, чую! Зараз (да Свістуна) Хутчэй хавайся!
СВІСТУН. Куды?
ГАННА. Сюды — пад лаву!
СВІСТУН. А еслі он меня найдёт?
ДРАТВА. (з а дзвярыма ) Пусці, бо зара дзверы выламлю! ( б’е кулаком у дзверы ).
Читать дальше