Аляксандр Чужынін - Зборнік сцэнічных твораў

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Чужынін - Зборнік сцэнічных твораў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 1957, Издательство: Выдавецтва Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зборнік сцэнічных твораў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зборнік сцэнічных твораў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Зборнік сцэнічных твораў» складаецца з трох п’ес аднаактовых і адной п'есы двухактовай «Пярэстая красуля» А. Чужыніна, «Боты» (пераклад з украінскага М. Крапіўніцкага), «Міхалка» (з польскага пераапрацавана Далецкімі) і «Мікітаў Лапаць» М. Кудзелькі.

Зборнік сцэнічных твораў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зборнік сцэнічных твораў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

БАРБАРА. Нічога сабе, толькі дужа тонкі.

БОБКІН. Ён тонкі! А на што-ж табе грубы? Дабрадзей! хочаце ў прыдачу да каровы атрымаць яшчэ й маю дачку? Хочаце?

ТОБІ. Не ведаю, дальбог, як вам і сказаць...

БОБКІН. Ну, дзеці мае, пабярэцеся. Ну, зрабеце гэта для мяне. Ось падзівецеся: яна гэткая прыгожанькая, а вы таксама нічога сабе. Я вам ужо і карову так дам... і разлучнік куплю. Зрабеце гэта для мяне старога. Ну, дзеля Бога, зрабеце. Няўжо-ж гэта вам так трудна зрабіць?

ТОБІ. Дык я не дзеля таго... калі вы ўжо так просіце...

БАРБАРА. Я таксама не адмаўляюся.

БОБКІН. Ну, й добра! Жанецеся, любецеся, ды дай вам Божа, каб у вас праз год было цялятка, цфу, дзіцятка! ( Вяртаецца Марганчык ).

МАРГАНЧЫК ( хапаючы капялюш, што задыў на дзверах ). Бачачы галыш!

БОБКІН. Ты ізноў? Проч, проч ад мяне, паршывая морда!

( Заслона ).

КАНЕЦ.

БОТЫ

М. КРАПІЎНІЦКІ

Водэвіль з песнямі і танцамі

Пераклад з украінскага.

Асобы:

1. МАКСІМ ДРАТВА.

2. ГАННА — яго жонка.

3. МАРКА ТРАЯК — сляпы на адно вока.

4. СВІСТУН — Маскаль (жаўнер у адстаўцы).

З’ЯВА І.

( Сялянская хата, шавецкі столік, за ім Дратва пяе )

ДРАТВА.

Ой не спіцца не ляжыцца
I сон мяне не бярэ,
Пайшоў-бы я да дзяўчыны
Сам не знаю дзе жыве.
Паслаў-бы я таварыша,
Бо ён знае дзе жыве,
Дык таварыш лепш за мяне
Ён дзяўчынку адаб’е.

( кідае працу ). Не мела баба клопату, дык купіла парася! Вось так і я здурэў на старасць, узяў і ажаніўся! Ды ў дадатак жонку ўзяў не па свойму розуму. Бо я, што сказана, просты мужык, шавец. А яна змалку пры двары ў паноў служыла, дык навучылася ўсякіх панскіх выкруталаў. А цяпер хоць гвалт крычы, не магу з ёй даць ніякай рады. Я кажу белае, а яна кажа чорнае, я кажу стрыжана, а яна кажа голена. Хоць ты яе зарэж, а яна такі на сваім паставіць. А да хлапцоў такая падкая, як муха да мёду. А якая хітрая, паляруш яе здрэнчыў-бы. Вось, здаецца, злавіў яе і нічога больш не астаецца, як толькі лупцуй колькі ўлезе — дык не! Яна і сама выкруціцца і свайго каханка выкруціць. Вось нядаўна прынадзіўся да яе салдацюга, але ніяк не магу-ж яго выкурыць. Я з хаты, а ён у хату; хоць-бы што з яго было добрае, то жалю не было-б. А то бацька яго быў вясковым пастухом і звалі яго проста Свістун. Ён кажа ўжо не Свістун, а Свістуноў, цьфу, крушч бярозавы. I што тут выдумаць, каб гэтага Свістуна пазбавіцца? Не, мусіць калі не поп, дык і не ўбірайся ў рызу. Трэба папрасіць кума Траяка. Ужо калі ён мне не паможа, то хоць сучы дратву ды вешайся на галінцы! Вось здаецца і кум Траяк ідзе.

З’ЯВА II.

Дратва і Траяк.

ТРАЯК. ( П’яны пяе ).

Ой ты мая гарэліца,
Ой ты весялушка,
Цераз усю мяне ночку
Мучыла сукрушка.
Няўжо-ж, то мне было лёгка
Цераз усю ночку,
Калі бачыў усё ўва сне
Парожнюю бочку
Судзь Божа даждаць свята,
Тады павітаю
Загайкаю гаю, гаю...
Ды запаклікаю,
Дзякуй Богу, што даждаўся,
Вось і папіваю.
Загайкаю гаю, гаю...
Ды запаклікаю.

( б'е рукой па плячы Дратвы ) Здароў кум Максім!

ДРАТВА. Здароў кум Марка!

ТРАЯК. Чаго ты так скрывіўся, як серада на п'ятніцу. Кажы праўду быў сягодня ў Рэйзы?

ДРАТВА. Дзе мне да Рэйзы! Мне цяпер свет немілы.

ТРАЯК. Свет немілы, бо не быў у Рэйзы... А як-бы ты выпіў адну, другую, дзесятую, то табе адразу зрабілася-б міла. Вось так, як я. Мне цяпер свет вельмі мілы. Пойдзем да Рэйзы ( цягне за рукаў ).

ДРАТВА. Дзе там кумок. Каб ты ведаў, які ў мяне хлопат.

ТРАЯК. Які там у цябе хлопат? Можа Рэйза гарэлкі ў павер не дае?

ДРАТВА. Папаў пальцам у неба. — Праз жонку! Найбольш у свеце бывае хлопату праз жонак. У цябе жонка, як жонка, а ў мяне не жонка, а скула ( пяе ).

У суседа хата бела,
У суседа жонка міла
Жонка міла, невялічка,
Носіць жоўты чаравічкі.
Устае яна ранюсенька,
Прыбярэцца прыгожанька;
Жонка ў мяне пышна вельмі
Да работы не ідзе шэльма.
Толькі сядзіць, ды ляжыць;
Ды не хоча рабіць,
Кажу снедаць — за лоб смыча
Дай абедаць — хвігі тыча,
На вячэру кулакі
Усё тыча пад бакі,
А як ляжа яна спаці
Выганяе мяне з хаты.

— А што, добрая мая жонка?

ТРАЯК. Што твая! Твая яшчэ нічога. Яна хоць і недалэнга, але за тое маладая ды прыгожая. А вось паслухай якая ў мяне жонка: ( пяе ).

Мая жонка знакаміта:
Задрыпана з задзі світа
I на ножку налягае,
I на спіне горбік мае.
Гадка, брыдка, рудаброва,
А твар, як кара дубова,
I згорбіцца, бо старая
Ды сядзіць, як жаба тая.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зборнік сцэнічных твораў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зборнік сцэнічных твораў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зборнік сцэнічных твораў»

Обсуждение, отзывы о книге «Зборнік сцэнічных твораў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x