Аляксандр Чужынін - Зборнік сцэнічных твораў

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Чужынін - Зборнік сцэнічных твораў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 1957, Издательство: Выдавецтва Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зборнік сцэнічных твораў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зборнік сцэнічных твораў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Зборнік сцэнічных твораў» складаецца з трох п’ес аднаактовых і адной п'есы двухактовай «Пярэстая красуля» А. Чужыніна, «Боты» (пераклад з украінскага М. Крапіўніцкага), «Міхалка» (з польскага пераапрацавана Далецкімі) і «Мікітаў Лапаць» М. Кудзелькі.

Зборнік сцэнічных твораў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зборнік сцэнічных твораў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

БОБКІН. Што вы, што вы? Сапсуецца, зусім сапсуецца! Пэўна, што яна спачатку вас баяцімецца, але потым, як гаворыцца, сцерпіцца — злюбіцца.

ТОБІ. Ой! Як я вам удзячны!

БОБКІН. Ну, добра, добра! Толькі-ж не забывайце, што раніцай і вечарам даваць ёй пойла. А пасля трэба, каб хлеў, дзе яе будзеце трымаць узімку, заўсёды быў цёплы. Калі яшчэ гэтага не маеце, дык збудуйце.

ТОБІ. А я думаў для яе знайсці кватэру на першым паверсе (этажы).

БОБКІН. Што вы, што вы? Не ўлезе, ды хто-ж іх там трымае? Пачакайце, ось я вас зараз пачастую яе творамі (малаком і маслам), пальчыкі абліжаце! ( Выходзіць ).

БАРБАРА ( уваходзячы ). Ну, што? У цябе яшчэ ўсе рэбры на мейсцы?

ТОБІ. Усе, усе! Ён згадзіўся!

БАРБАРА. Нашто згадзіўся? Ці ты з глузду з’ехаў?

ТОБІ. Ані трошкі! Я яму адразу ўсё выклаў, што й люблю, й жыць без цябе не магу. А ён адразу маўчаў, маўчаў, а потым і кажа: шкада мне яе вам аддаваць. Толькі ось што пагана, што я даведаўея, што ты любіш марудзіць.

БАРБАРА. Што, табе бацька казаў?

ТОБІ. Так! Ужо і пра пасаг гутарылі: там вёдры, там дайнічкі...

БАРБАРА. Не паверу! Ай, бацька йдзе! ( Уцякае ).

БОБКІН ( уваходзіць з малаком ). Ось пакаштуйце. Не, вы выпійце да рэшты. Ну што, праўда смачнае?

ТОБІ. Паршыв... ці то пах... дзіўна, дзіўна!

БОБКІН. От бачыце, якое малачко! Барбара, Барбарачка! ( Уваходзіць Барбара ). Ты ведаеш, чаго прыйшоў гэты сымпатычны (прыемны) дабрадзей?

БАРБАРА. Ведаю датачка!

БОБКІН. Без тваёй згоды я не магу. Ну, як ты думаеш, аддаваць ці не?

БАРБАРА. Татачка! ( Кідаецца яму на шыю ).

ТОБІ. Татачка!

БОБКІН. Ну добра, добра! Толькі не забывайце-ж, што рана і вечарам даваць пойла. Акром таго, купіць сабе разлучнік (Сэпаратар).

ТОБІ. А на што-ж разлучнік?

БОБКІН. Як нашто? У гаспадарцы прыдасца. Ну, Барбарачка, правядзі яго да яе, няхай ён бліжэй з ёю пазнаёміцца. ( Званок ). А я пайду, а то там яшчэ хтось прыйшоў. ( Пайшоў ).

ТОБІ. Дык гэта табе даваць пойла?

БАРБАРА ( плача ). Не, карове.

ТОБІ. Дык, значыць, гэта карова брыкаецца, а не ты?

БАРБАРА. Т-т-а-к ( Паўза ). Калі ласка, хадзеце, я вас бліжэй пазнаёмлю з вашаю маючаю быць нявестаю. ( Ідзе ў дзверы ).

ТОБІ. Барба...! Барбарачка! Ты-ж зразумей, што тут непаразуменне. ( Ідзе за ёю, выходзяць. Паўза ).

Уваходзяць: БОБКІН і МАРГАНЧЫК .

МАРГАНЧЫК. Дазволю сабе адрэкамендавацца: Марганчык. Звяртаю вашу сардэчную ўвагу на тое, што маё прозвішча Марганчык, а не Марданчык, морга, а не морда.

БОБКІН. Дужа прыемна. ( Убок ). Прэпаршывая морда! Чым магу служыць?

МАРГАНЧЫК. От-жа, прашу, бачыце, я з’явіўся ў справе, так сказаць... тут ваша дачка... прыгожая дачка ..

БОБКІН ( сам сабе ). Ага, так і ёсць, гэта той самы падлюка, пра якога яна мне казала. Ну і што-ж там мая дачка?

МАРГАНЧЫК. Цудоўнае стварэнне! Яна мяне тут, як вас не было, аж два разы пацалавала.

БОБКІН. Што такое? пацалавала? Дзе мой кій? Ой, трымайце мяне, бо я яго акалечу! Ну, што-ж далей?

МАРГАНЧЫК. Бачыце, а ось з’явіўся да вас, каб наладзіць афіцыйную справу... ўмову...

БОБКІН. Так? Умову, законны шлюб?

МАРГ'АНЧЫК. О, не! Я прынцыпова вораг шлюбаў. У мяне ёсць эканомка (служанка), што выконвае гаспадарчыя абавязкі ды ўсялякія іншыя рэчы?

БОБКІН. Ды пасля гэтага вы наважыліся бацьку прапанаваць гэткія рэчы?

МАРГАНЧЫК. Выбачайце, не ведаў, што вы яе бацька!

БОБКІН. А хто-ж яе бацька? Га? Проч ад мяне.

МАРГАНЧЫК. Але-ж дазвольце, я першы, які запрапанаваў вам адносна...

БОБКІН. Проч адгэтуль!... бо я за сябе не ручаюся! Барбара! ( Уваходзіць Барбара ).

БАРБАРА. Што такое, татачка?

БОБКІН. Ось гэты дабрадзей, якому ты чаплялася на шыю...

БАРБАРА. Памылкова, татачка!

БОБКІН. Ось гэта морда прапануе табе пайсці да яго! Але ён вораг шлюбу ды жыве са сваею служанкаю! Проч! Проч!

МАРГАНЧЫК. Што? Што такое? Мяне проч! Мяне проч! Дык я пляваць хачу на вашу карову! Я такіх тысячу знайду!

БОБКІН. Што такое? мая дачка карова? Дык мо’ яшчэ цяля?! Проч ад мяне! Проч ад мяне, паршывая морда!

МАРГАНЧЫК. Каровін бацька!

БОБКІН. Проч! А то я з цябе зраблю кашу. ( Марганчык выходзіць ). О, Барбара, Барбара! Каму ты сябе хацела аддаць? Гэтаму агіднаму галышу! Дзе-ж былі твае вочы?

МАРГАНЧЫК ( высоўвае галаву ў дзверы ): Цялячы галыш.

БОБКІН. Проч, проч ад мяне, паршывая морда! Ну, я яшчэ разумею, калі-б ты застанавіла свой выбар на гэтым дзяцюку, што купляе ў нас карову...

БАРБАРА. Татачка!

БОБКІН. Маўчы! ну, тады іншая справа, а то агідны, распусны галыш. ( Уваходзіць Тобі ). Ну, падзівіся. Ці-ж можна параўняць? Ну, ну, як ён табе падабаецца?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зборнік сцэнічных твораў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зборнік сцэнічных твораў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зборнік сцэнічных твораў»

Обсуждение, отзывы о книге «Зборнік сцэнічных твораў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x