Андрей Федоренко - Багаты кватарант

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрей Федоренко - Багаты кватарант» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Багаты кватарант: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багаты кватарант»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П’еса А. Федарэнкі "Багаты кватарант" (1995) крытыкуе прыкрыя з’явы нашага грамадства і заклікае быць духоўна прыгожымі і маральна чыстымі.

Багаты кватарант — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багаты кватарант», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Андрэй Федарэнка

Багаты кватарант

Асобы

Алесь Ган— студэнт інстытута замежных моў, 25 гадоў.

Васіль Васільевіч— выкладчык ВНУ (не той, дзе Ган); раней выкладаў «Гісторыю КПСС», цяпер — этыку, эстэтыку, гісторыю культуры — словам, «ва ўсе дзіркі затычка». Разведзены, цяпер у другім шлюбе.

Алена Яўгенаўна— яго другая жонка, медсястра.

Наташа— іхняя дачка, студэнтка-першакурсніца (не той ВНУ, дзе Ган, і не той, дзе бацька).

Рыгор— мастак-афарміцель, малады, жанаты, з барадою.

Дзеянне адбываецца ў Мінску ў канцы ХХ стагоддзя.

Акт першы

Вялікая кухня, што бываюць у дамах яшчэ «дахрушчоўскай» пабудовы, з высокай столлю, шырокім акном. Сям'я — Васіль Васільевіч, А лена Яўгенаўна, Наташа— вячэрае. На відным месцы прыгожы партрэт Наташы, выкананы ў алеі.

Васіль Васільевіч (бярэ са стала пляшку з-пад гарэлкі, бачыць, што ўжо нічога не засталося, ставіць назад, адсоўвае талерку і моўчкі ўстае з-за стала) . Дзякую.

Алена Яўгенаўна. Што такое?

Васіль Васільевіч. Так. Нічога страшнага. Проста дзякую. Наеўся. «Што такое»… Асабліва суп з пельменяў быў смачны. Не адарвацца!

Наташа (есць) . Не заводзься.

Алена Яўгенаўна (стомлена, абыякава) . Вось хам… Была гарэлка — піў, еў і нахвальваў, проста залаты быў.

Наташа. Не заводзьцеся абое!

Васіль Васільевіч. Я не заводжуся, але трэба меру знаць. «Што такое»… Трэці дзень пельменны суп — вось што такое! Мы хіба ў Сібіры? Гэта наша нацыянальная страва? (Мацае жывот.) Мо язва якая…

Алена Яўгенаўна (зрываецца) . Жывот баліць?! Ад гарэлкі ён у цябе баліць!

Наташа. Мама!

Алена Яўгенаўна. Ты ж не прасыхаеш днямі! Выкладчык, студэнтаў вучыць! Што я табе згатую на такую зарплату? Адбіўную? Шніцэль па-польску? Дык я і сама хачу паспытаць такога!

Наташа (бразкае відэльцам, устае) . Блін, зноў! Ды перастаньце вы! Кожны вечар… Лепш разводзьцеся!

Васіль Васільевіч. «На тваю зарплату»! (Заводзіцца.) Дык што мне, жабраваць ісці?! Пад царкву ці ў пераход метро? Ці браць гэты вось нож ды ісці рэзаць каго-небудзь? Ну, бедны, ну, жабрак — затое сплю спакойна!

Алена Яўгенаўна. Асабліва калі паддаты…

Васіль Васільевіч. Я ж казаў — пачакайма трохі! Нешта ды зменіцца! Вось пакойчык здадзім… Мне абяцалі загадчыка кафедры — усё ж павышэнне…

Алена Яўгенаўна. Ай, павышэнне. Цяпер людзі ўмудраюцца зусім нідзе не працаваць, а грошай поўна!

Васіль Васільевіч. Людзі! Людзі вешаюцца, дык што з таго?

Алена Яўгенаўна. І пры тваёй рабоце, калі з розумам, можна грошы мець…

Васіль Васільевіч. Хабар?! Браць са студэнтаў, з гэтых дзяцей, як вось Наташка?!

Алена Яўгенаўна. Не з дзяцей, а з бацькоў…

Васіль Васільевіч. Здохну, жабраваць пайду, а такога…

Наташа. Тата, супакойся. Усё нармальна.

Васіль Васільевічхоча нешта сказаць, тады махае рукою і выходзіць.

Алена Яўгенаўна (апусціўшы галаву, стуленая, склаўшы рукі на каленях.) Вось як жыць, дачушка? Хіба ж мне, думаеш, не шкада яго? Я пасівею ўжо хутка ад гэтых думак… І за цябе сэрца разрываецца… Хіба ж я не разумею, не бачу? Ты такая прыгожая, табе ж і апрануцца модна трэба… А тут!.. Расцягваеш гэтыя капейчыны, бегаеш-бегаеш па магазінах, каб хоць дзе танней перахапіць… Васіль співаецца… Я не веру ўжо яму, ніводнаму слову не веру! І пра павышэнне ён хлусіць, ніхто яму загадчыка кафедры не дасць… І ў пакойчык гэты наш не веру, што будзе з гэтай здачы нейкі толк…

Невялікая паўза.

Другі тыдзень — і ніводнага званка! І не прыходзіць ніхто… Ён ці расклеіў абвесткі, Наташа? Ад яго ўсяго можна чакаць.

Наташа. Расклеіў. Я сама бачыла. Каля гастранома і на прыпынку.

Алена Яўгенаўна. Чаму ж нікога няма?

Наташа. Божа, мама, ты ж сама кажаш, цяпер такіх разумных ведаеш колькі? Паў-Мінска. І ўсе здаюць, што можна — хоць камору, хоць балкон — і злупіць за гэта хочуць падаражэй.

Алена Яўгенаўна. Як жа жыць…

Наташа. Я вам даўно раю: прыватызаваць кватэру, размяняць, у аднапакаёўцы жыць усім траім, а двухпакаёўку спакойна здаваць! Усе так робяць. Але ж гэта варухнуцца трэба! Пабегаць! Нам жа няма калі!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багаты кватарант»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багаты кватарант» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Пётр Федоренко - Лепта
Пётр Федоренко
Андрей Федоренко - Щербатый талер
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Вёска
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Нічые
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Афганская шкатулка
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Сечка. Літаратурныя эсэ
Андрей Федоренко
Александр Федоренко - Вершитель Справедливости [СИ]
Александр Федоренко
Отзывы о книге «Багаты кватарант»

Обсуждение, отзывы о книге «Багаты кватарант» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x