Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стомленасць Парыжам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стомленасць Парыжам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Дранько-Майсюк — аўтар шасці кніг паэзіі і прозы. Улюбёны жанр паэта — эсэ, дзе сюжэтную атрыбутыку выконвае матыў падарожжа, а тэматычную — захапленне хараством жанчыны і еўрапейскім мастацтвам. Гэта кніга складзена з двух раздзелаў. У першым раздзеле, які называецца «Вершы для А.», праспяваны гімн каханай, а ў другім, у які ўвайшло эсэ «Стомленасць Парыжам», аутар узнёсла расказвае пра Парыж - сталіцу мастацтваў, вандруючы па берагах Сены, разважае пра класічную неадпаведнасць шчасця і кахання.

Стомленасць Парыжам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стомленасць Парыжам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Убачыць такі Парыж — вялікая спакуса, аднак жа — і немагчымая мара, бо Парыж знаёмых сюжэтаў і колераў непераадольны. Ні на міг ён не супакоіцца ўва мне, як жытні шэпт крыві.

Магчыма, стылёвая ашчаднасць, скупасць пісьма (але не скупасць фантазіі!) дапаможа мне знайсці свой Парыж, бо мне здаецца, што скупое пісьмо здатнае найглыбей выявіць жаданні паэта. I наогул я ўсё больш і больш веру ў тое, што нашае стагоддзе задумвалася нястомным Госпадам як стагоддзе аскетычнай творчасці, як стагоддзе слова, а не ідэі. I, вядома ж, мае рацыю той, хто ўпэўнены, што новае нараджаецца не ў ідэі, а ў яе ўвасабленні, што паэт, забываючы нават пра мову, павінен існаваць паміж уяўленнем і каханнем.

Аднак намеры Божыя не спраўдзіліся — слова не перамагло ідэю, творчасць не ўзвысілася над работай, таму стагоддзе нашае ўдвая бяднейшае, чым папярэдняе. А наперадзе — стагоддзе суцэльнай мастацкай галечы, пара камп'ютэрных пачуццяў. I ці застанецца тады хоць спадзяванне на слова, на ягоную першаісную вартасць? Пытанне амаль дзіцячае...

Зрэшты, мне пашанцавала, бо я прыехаў у Парыж, у якім яшчэ жыве смутак па аскетычнай творчасці, па скупым пісьме і па ўсім тым прыгожым і дарагім, што здзіўляе, супакойвае і без чаго душа задыхаецца. Я прыехаў у сваю шчаслівую пару, калі жаданне жыць яшчэ прыносіць асалоду, калі старасць яшчэ не кранула ні майго аблічча, ні маёй душы.

Я прыехаў у празрысты могільнік зялёных аптэчных крыжоў, у неонавым святле якіх тужлівыя афішы канканна запрашаюць на выстаўку плакатаў Тулуз-Латрэка.

Я ў тым шчаслівым узросце мужчынскае незалежнасці, калі жанчына, нават каханая, патрэбная не заўсёды, а толькі ў пэўны момант радасці.

Але я не адыходжу далёка ад магазінаў, дзе прадаюць кветкі, бо ў любое імгненне мяне можа паклікаць А. — мая заўсёдная парыжанка.

Не забываючы пра кветкі, апынаюся на Пон дэ Ар, на мосце Мастацтваў, уяўляючы плошчу Дафіна і тонкі срэбны пярсцёнак на фоне шампанскага. Гэтага ўяўлення дастаткова, каб супакоіць стомленыя вочы.

4. ЗА НЕБАКРАЕМ ЕЎРОПЫ

Мне падабаецца летуценная формула: чым больш прыгожых жанчын, тым багацейшы горад. Але паводле яе Парыж бяднейшы нават за Баранавічы. Шукаючы сапраўдную грацыю, мне давялося-такі пахадзіць па ягоных бясконцых бульварах ды авеню.

Я сустрэў запамінальную парыжанку ўсё на тым жа пешаходным Пон дэ Ар і паспеў заўважыць, што ад яе з'яўлення каменная аркада суседняга Новага моста адразу ж ператварылася ў далікатны керамічны грабеньчык, апушчаны Генрыхам IV у афрыканскую прычоску Сены.

Парыжанка йшла пластычна-паслухмянай хадою дзягілеўскай рабыні. Яна была ў лёгкім паліто, праз якое вясновым полымем святлелі рамонкавыя грудзі. Аднак больш уражвала адкрытая шыя — яе гіпертрафіраваныя контуры. Шыя была падобная на журботны цыліндр, апавіты эндакрынным неспакоем. Я пашкадаваў, што не меў пры сабе тэрыятом. Каб хоць як суцешыць прыга¬жуню, я дакрануўся да яе рамонкавых грудзей. Трэба сказаць, што на Пон дэ Ар такая вольнасць успрымаецца жанчынамі як ласкавы жэст увагі.

Уздыхнуўшы, як флейта, прыгажуня спынілася, і я падумаў, што ўсё ж недарма будавалі мост Мастацтваў, калі на ім адбываюцца такія сустрэчы. Увогуле ж, парыжскія масты выніклі не з глухой эканамічнае неабходнасці, а з яркай эстэтычнае перспектывы. Іх узводзілі дзеля раманаў Заля, вершаў Апалінэра, карцін імпрэсіяністаў. Але... Адзін з гэтых мастоў старанна пабудавалі для карпацкага пакутніка Поля Цэлана.

Усё той жа ветлівы гарсон з недалёкай адсюль вуліцы Рывалі па сцэнічных усходцах элегантна ўзбег на Пон дэ Ар і падаў мне новую дзённікавую старонку, датаваную 20.10.1991 г. Я прачытаў: «Буду гаварыць з А. пра матчын гарод, бо кветкі яго ўвайшлі ў мае акропальскія вершы; буду гаварыць пра Поля Цэлана, якога заўсёды ўспамінаю, калі праходжу ўвечары па-над Свіслаччу; буду гаварыць пра маскарадную ўпартасць, з якою людзі штодня лепшае адзенне мяняюць на горшае і наадварот; буду гаварыць пра смерць паэтаў у прасторы (...Цэлан)».

Дык вось, згадка пра смерць паэтаў у прасторы — гэта згадка пра адзін з парыжскіх мастоў, які стаўся апошнім парогам для Поля Цэлана. Цяпер пра гэты мост, як пра радок з біяграфіі паэта, успамінаюць і беларускія вучні Цэлана, рацыянальныя вынаходнікі недасяжнага шляху за небакрай Еўропы. Яны імкнуцца за еўрапейскі небакрай, і ўслед за імі імкнецца наша спрадвечная няспраўджанасць. Яны ведаюць, што сыходзіць з гэтага шляху не варта, нягледзячы на тое, што часам ён бывае легкаважна зваблівы, як райскі ябл ык.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стомленасць Парыжам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стомленасць Парыжам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Стомленасць Парыжам»

Обсуждение, отзывы о книге «Стомленасць Парыжам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x