Уладзімір Някляеў - Выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Вышэйшая школа, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу "Выбранае" Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі, увайшлі вершы і паэмы з папярэдніх яго паэтычных зборнікаў, а таксама фантастычная аповесць "Вежа".

Выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кніга гэтая наскрозь метафарычная, напоўненая паветрам і снамі, таму што сны - таксама паветра, якім і дыхае метафара. Яна, метафара, як сцвярджае амерыканскі філосаф і логік Д. Дэвінсан, - гэта "Dream work of language", моўная праца ў сне, для паэта няспынная. Сон дапамагае супаставіць, зблізіць пласты рэальнасці, надта аддаленыя наяве. Сведчанні моўных сноў можна знайсці шмат у якіх паэтаў: напрыклад, Пушкін прызнаваўся, што геніяльны верш "Прарок" цалкам яму прысніўся.

Зборнік "Прошча", апроч зместу, уражвае таксама прадуманасцю, стройнасцю кампазіцыйнай пабудовы. Ён складзены з чатырох частак, якія маюць назвы змешчаных у іх паэм, што заключаюць кожную частку, канцэнтруючы ў сабе матывы папярэдніх вершаў. У сваю чаргу кожная з паэм мае некалькі ўзроўняў, пластоў на паверхні і ў глыбіні. Паэма "Прошча" - гэта не толькі рамантычная легенда пра кахан-не, але і намаганне спасцігнуць сутнаснае прадвызначэнне мастацтва, мастака ("Калі ты званар ці калі ты гіаэт, жыві на званіцы"), і спроба прайсці кругавым шляхам гісторыі з яе паўторамі, вірамі, з якіх - жудасны вобраз! - у каторы раз "з крывавым усхліпам калода ўсплыла - і меч на калодзе". Паэма "Зона" з яе атамным богам - гэта той жа кругавы шлях чалавецтва, пыхлівага ў сваіх амбіцыях і прэтэнзіях, якія ў суперніцтве з боскай прыродай нічога чалавеку не далі, апроч той жа калоды з тым жа мячом, толькі страшнейшым у сваёй знішчальнай сіле. "Індыя" - крок на вышыню, рух па вертыкалі - каб сысці з кругавога шляху; гэтая паэма - духоўная прыгода, праз якую ўсведамляюцца найскладаныя субстанцыі быцця, узаемаспляценні веры, творчасці, грахоўнасці, святасці. Калі індыйскі Свамі, манах, якому вядомая горная дарога ў неба, прыводзіць паэта да Марыі, Святой Дзевы, дык унутры ўласнай міфалогіі Уладзіміра Някляева гэта зноў жа "каханне як уратаванне", але ўжо на новым, непараўнальна болын высокім узроўні духоўнасці. I нарэшце ў "Саракавінах", у снах пра вечнае жыццё і пра вечную смерць, ступіўшы на масток з адной рэальнасці ў другую, паэт завяршае кнігу тэмай для яго найзначнай - тэмай чалавечай адзіноты побач з усімі і чалавечай віны перад усім. Герой паэмы няўлоўны, прывідны, ён хаваецца то ў займенніку "я", то ў займенніку "ты", існуе то ў жыцці, то ў смерці ("Калі памёр, скажы, што ты жывы"), але відавочна, што гэта нехта з нас, з тых, хто спавядаецца ў віне, вырываецца з адзіноты і ці бліжняга свайго, ці невядома каго просіць, заклінае:

Падай мне голас праз Сусвет пусты.
Галоднаму
гукніся з нематы,
Няхай на мне жабрацкая кароста –
Не падавай мне міласціну, проста
Спытайся, хто я, і скажы, хто ты.

Жанр паэмы, бадай, найбольш арганічны для Уладзіміра Някляева, найбольш адпаведны прыродзе ягонага таленту. Гэта тая дыстанцыя, на якой паэт найглыбей дыхае, лепш за ўсё сябе пачувае, і паэмы ягоныя без аніякага перабольшання можна аднесці да найзначных здабыткаў сучаснай літаратуры. Яны ж перш за ўсё дазваляюць вызначыць "Прошчу" як кнігу, што выводзіць нас з шэрагу лінейных будняў, узносіць у тую касмічную прастору духу, дзе паўстаюць апошнія пытанні нашага існавання на гэтым свеце, і не толькі на гэтым...

Узростава паэт належыць да сярэдняга пакалення беларускіх літаратараў, да самага, мажліва, нешматлікага - у ім нестае тых, каму не дазволіла нарадзіцца вайна. Тым не менш менавіта прадстаўнікі сярэдняга пакалення ўсё больш вызначаюць агульны ўзровень сённяшняй беларускай паэзіі, прозы, драматургіі. У гэтым пакаленні Уладзімір Някляеў – адзін з лідэраў, постаць і творчасць якога найболып адметныя.

У сваёй першай кнізе Уладзімір Някляеў выказаўся, што яго прымірыць з жыццём і смерцю, суцешыць надзея калі не праляцець, дык хоць прамільгнуць белым птахам над роднай зямлёю. Ужо сёння можна сцвярджаць: яму ўдалося большае.

Любоў ТУРБІНА

Адкрыццё

1976

* * *

Не, не таю надзей на бессмяротнасць,
Але і ў смерць паверыць не магу,
I, як ад кулі сэрца, берагу
I пачуцця і слова першароднасць.

I пачуцця і слова першароднасць,
I песні пра каханне і зямлю,
Пра зерне, што пасеена ў раллю,
Бо ёсць на свеце хлеба неабходнасць.

Я ведаю пра хлеба неабходнасць,
Але таксама ведаю не горш,
Як неабходны задуменны Сож,
Начных нябёс і вышыня і зорнасць.

Начных нябёс і вышыня і зорнасць,
Птушыны гоман і дзіцячы смех,
Дождж красавіцкі, сакавіцкі снег,
Шчымлівая іх першасць і апошнясць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x