Уладзімір Някляеў - Выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Вышэйшая школа, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу "Выбранае" Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі, увайшлі вершы і паэмы з папярэдніх яго паэтычных зборнікаў, а таксама фантастычная аповесць "Вежа".

Выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аб тым, праз якія выпрабаванні мусіць прайсці чалавек (і найперш пісьменнік, паэт), каб стаць перад жыццём і смерцю ў поўны рост, якімі намаганнямі здабываюцца жыццёвыя (творчыя) сілы і як вадою ў пясок сыходзяць яны ў натоўп, пра адзіноту моцнай духам асобы напісана паэма "Гарбун", змешчаная ў зборніку "Наскрозь" (1985). I невыпадкова назваю сваёй паэма непрыхавана адсылае тых, хто больш-менш ведае літаратуру, да імя Аркадзя Куляшова, творчасці якога, дарэчы, Уладзімір Някляеў прысвяціў вы-танчанае эсэ "Святая вада" (альманах "Вобраз").

Для таго, каб даць чытачу магчымасць глыбей пранікнуць у творчасць Уладзіміра Някляева і ў ягонае разуменне паэзіі, варта працытаваць некалькі абзацаў з гэтага эсэ:

Паэзія - што? Паэзія - дзе?

Паэзія ўсё. Паэзія скрозь.

Звыклае пытанне - звыклы адказ. Банальны і разам з тым - агульнымі намаганнямі геніяў і звы чайна смярот-нага люду - узведзены ў ступень ісціны.

Аднак любая ісціна - рэч рухомая. Хоць бы таму, што мае ступені разумення.

Сорак тысяч літаратурных кансультантаў ска-жуць вам: паэзія - у зямлі, у вадзе, у паветры. Раз літа ўсюды. Трэба толькі бачыць.

Ісціна.

Толькі нідзе паэзія не разліта.

Калі яна ў вадзе, то вада тая ў глыбіні глыбінь. На паверхні ж - прывід, міраж. Фантастычнае відовішча, якое бачыш, але паміраеш ад смагі.

Смага - не прага піць, а прага жыць. Напіцца можна і атручанай вады. Але ж ідзеш, караскаешся, паўзеш да чыстай. Да той, якая цябе ўратуе. Тая вада - святая.

Паэзія - прага перажыць. Здольнасць нанава пра-жыць тое, што пражываецца толькі аднойчы. Намаганне прабіцца, прагрызціся, прарвацца да першароднасці думкі, пачуцця... Як да вады, да той святой, што цябе ўратуе.

Пры адсутнасці смагі і адсутнасці пражывання ствараем міражыі наталяемся міражамі.

Ёсць штамп: "Думка, асветленая пачуццём". Здаец-ца, што з ім звыкліся прыкладна так: на адну думку адно пачуццё раз у дзень перад абедам. I паколькі думак развялося шмат, пачуццяў пачынае не хапаць.

Непрыстойна ўяўляць пачуццё чымсьці накшталт кішэннага ліхтарыка. Пачуццё - бліскавіца. Калі не ўмееш пісаць вершы бліскавіцай, у паэзіі няма чаго рабіць.

Думка мажлівая толькі ў момант быцця. Яна ўзнікае з пачуцця і рэалізуецца ў ім. Пачуццё - за межамі моманту, у мінулым і ў будучым. Прычым яно мажлівае ў такім мінулым, калі быццё яшчэ не ўсведамляецца, і ў такім будучым, калі яно перастае ўсведамляцца.

Думка - помпа на штучным канале паміж ракою Летай і Млечным НІляхам. Пачуццё - сама рака Лета і сам Млечны Шлях. Паэзія ў тым, што с а м а і с а м...

1985 год - пачатак таго грамадска-палітычнага працэсу, які назваўся перабудовай. Аднайменную са зборнікам паэму "Наскрозь" з падназваю "Канцэрт для паэта з аркестрам" цікава аналізаваць як даволі дакладнае прадчуванне перабудовы, што для Уладзіміра Някляева з яго абвостраным успрыманнем сацыяльных момантаў жыцця, бадай, заканамерна:

Паэзія - не апяванне
Айчынных дубоў і балот,
Паэзія - адчуванне
Адказнасці за народ.
Народ - не трыбунная помпа,
Не шырма для ўласных выгод.
Народ - гэта кожны, хто помніць,
Што ён, а не хтосьці, — народ.

Сказанае ў часе належыць часу, аднак Някляеў не быў бы Някляевым, каб да гэтых хоць і кідкіх, але агульных фармулёвак не прыйшоў шляхам пакутлівага самааналізу, не далучыў чытача, рассцежыўшы душу, да схоўнага і патаемнага. Перадаць нюансы душэўных рухаў, якія не ляжаць на паверхні, а заяўляюць пра сябе ціхутка, нібы малодшыя браты пачуццяў вядомых, звыклых і праз тое пашыраных — вось на што скіраваны паэт у найадметных вершах і што, на наша перакананне, з'яўляецца ці павінна з'яўляцца сутнасцю сучаснай паэзіі. Прынамсі, у паэме "Наскрозь" у гэткім рэчышчы, з такім разуменнем сутнага напісаны часткі "Натхненне", "Адчай", "Імя", "Агонь", у кнізе "Наскрозь" – вершы "Хадок", "Варшава, во-сень...", "На радасць...", "Новы снег", "Дзе голаў прытулю...", "Перад табой", "Спадарожная":

Як асляпіла гэта сіла,
Што скразнякамі ў нас гудзе.
На міг адзін яна зрадніла –
Яна навекі развядзе.
Ніхто не будзе вінаваты!..
А ты -
да страты, да расплаты,
Да развітання за вярсту –
Глядзіш,
нібы сястра на брата,
Як сірата на сірату.

Прамежкавым вынікам зробленага Уладзімірам Някляевым за папярэднія гады стала кніга "Галубіная пошта" (1986), пасля якой разам з паэтычнымі публікацыямі пачалі з'яўляцца ў друку і ягоныя творы ў прозе. Найболыны рэзананс мела аповесць, ці, як вызначыў яе аўтар, прыпавесць, "Вежа", напісаная ў не надта багатым на здабыткі ў нашай літаратуры гумарыстычным, фантастычным ключы. У вельмі сціслай па аб'ёме прасторы аповесці адбываецца столькі незвычайных падзей і з'яўляецца столькі нечаканых персанажаў, што твор гэты ўвачавідкі патрабаваў сцэнічнага ўвасаблення. Ён стаў асновай аднайменнай п'есы; спектакль быў бліс-куча пастаўлены ў Купалаўскім тэатры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x