• Пожаловаться

Уладзімір Някляеў: Выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў: Выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1998, ISBN: 985-06-0459-Х, издательство: Вышэйшая школа, категория: Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Уладзімір Някляеў Выбранае

Выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу "Выбранае" Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі, увайшлі вершы і паэмы з папярэдніх яго паэтычных зборнікаў, а таксама фантастычная аповесць "Вежа".

Уладзімір Някляеў: другие книги автора


Кто написал Выбранае? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паэт не той, хто вершы піша, не.
Каб так было - усе былі 6 паэты.
Паэт сябе стварае, як камета.
След самагубны, - самагубнасць гэта
Сапраўднага паэта не міне, -

сцвярджае Уладзімір Някляеў у вершы "Мост Шандара Пецёфі", далей развіваючы думку зусім катэгарычна:

...Паэт не той, хто апяе свабоду,
А той, хто ў бітве згіне за яе.

Магчыма, абумоўлена гэта тым, што Ш. Пецёфі, рэвалюцыйны рамантык, 26-гадовым салдатам загінуў у баі з расійскімі казакамі, змагаючыся за ідэі, якія ўслаўляў у вершах. Магчыма, тут нейкі іншы ўнутраны штуршок (скажам, многія вершы Ш. Пецёфі станавіліся песнямі, якія распявала ўся Венгрыя), але ў любым выпадку выразна пра-чытваецца ў дыялогу двух разведзеных у часе паэтаў талстоўскае "слова - ёсць учынак". Пра тое ж, дарэчы, і "Вадэвіль у двух актах" з першай кнігі, дзе паэт запрашае ў госці знаёмага і прахожага, любога і кожнага, а калі той "любы і кожны" прыходзіць, дык упіраецца ў зачыненыя дзверы.

Унутраная раздвоенасць, адчуванне немагчымасці поўнага - да зліцця - супадзення слова і ўчынку шмат у якіх радках даводзяць паэта да адчаю. Як нам уяўляецца, тут ёсць трагічны момант, які пранікае і ў паэзію, і ў паэтычны лёс.

"Даведка аб нараджэнні", паэма, якую В. Нікіфаровіч у рэцэнзіі на трэцюю кнігу Уладзіміра Някляева "Знак аховы" (1983) назваў паэ-тычным шэдэўрам, здольная задаволіць самы вытанчаны літаратурны густ. Тут драматургічны дар паэта раскрываецца ў поўнай меры. Асабліва ўражвае майстэрства, з якім фабула, жыццёвы змест паэмы, пераўтвараецца ў сюжэт, у змест мастацтва. Менавіта гэтая якасць, як аўтарытэтна сцвярджае ў сваіх даследаваннях па тэорыі літаратуры В. Шклоўскі, першапачаткова адрознівае мастака ад хай сабе і самага таленавітага, але імітатара жыцця. Фабула паэмы - пасляваенны побыт з рэхам апошніх стрэлаў сусветнай бойні. Сюжэт - ахвяраванне аднаго жыцця ў імя другога, перадумова ахвяравання і яго вынік. Паэма напісана нібыта толькі аб тым, што і як было, а чытаецца пра тое, што і як магло быць. Твор сінтэтычны, адзін-кавасць у ім набывае якасці мноства, праз што і пазбаўляецца небяспечнай для паэзіі адназначнасці.

Як паэму можна вызначыць жанрава і верш "Дамбай" з яго фантастычнай фабулай і звязаным з рэаліямі сюжэтам. Падарожжа аўтара па Каўказе разам з Міколам Гусоўскім выклікае асацыяцыі з падарожжам Дантэ і Вергілія. Асацы-яцыі гэтыя ўзмацняюцца ўрачыстым гучаннем вершаў, рытмічным памерам з чаргаваннем пяцістопнага і двухстопнага амфібрахія:

Адно разгадаў ты: вялікі я зведаў падман,
Ды праўдзе не здрадзіў, збіраў сваю праўду па жменьцы!..
- Дык хто ж вы такія? -
спытаўся нарэшце чабан.
I я прамаўчаў,

А Гусоўскі сказаў: "Чужаземцы".

Мелодыя мовы - гэта міміка душы. Знаёмы і напаўзабыты жаль аб тым, што б магло здзейсніцца, адбыцца і ніяк не адбываецца, паўстае за гэтымі радкамі.

Паэзія не можа быць і не будзе паэзіяй, калі ўсё ў ёй выказана дарэшты, калі не застаецца таямніцы. Такою таямніцай, поўнай фантасмагарычных і казачных матываў, у якіх гучыць не гэтак само слова, як схаваная ў ім музыка, паўстае перад намі паэма "Маланка" (зборнік "Знак аховы", 1983). Вызначаная аўтарам як аповесць пра каханне, паэма чамусьці менавіта з гэткім вызначэннем амаль не разглядалася літаратурнай крытыкай, хоць яна відавочна суадносіц-ца з лепшымі ўзорамі айчыннай лірыкі:

"Калі самкнуцца ў круг падману
Твае сябры, радня, сям'я, -
Каму паверыш, мой каханы?.."
"Табе, каханая мая".
"Калі ад кулі нечаканай
Хіснешся ты на схіле дня,
Каго ты ўспомніш, мой каханы?.."
"Цябе, каханая мая.
Няхай зямля ў магіле ўлежыць -
3 труны, з магілы ўстану я
На покліч твой..."
"Табе належыць
Жыццё маё. I смерць мая".

Гэтая паэма, урыўкі з якой распяваліся бардамі, ад пачатку да канца напісана на адным дыханні і з такою палымянасцю, што, чытаючы яе, падаеш і ўздымаешся на зорных вагах і міжволі верыш: мара пра каханне можа быць нават нечым большым, чым яно само.

"Пісьменніку наканавана існаваць у сусвеце дзеля таго, каб наросхрыст рассцежваць сваю душу перад тымі, хто ду хоўна галодны. Народ па кроплі збірае жыццёвыя сокі, каб выспеліць у асяроддзі сваім усялякага, хоць колькі-небудзь значнага пісьменніка. I пісьменнік становіцца здабыткам натоўпу: зжабраваныя душы просяць, патрабуюць, заклінаюць - і больш забіраюць у яго жыццёвай сілы, чым даюць. I пісьменнік павінен аддаваць ім тое, калі ён пісьменнік, гэта значыць - асуджаны" (Блок. "Пра тэатр", 1908).

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Быков Василь: Выбранае
Выбранае
Быков Василь
Міхась Лынькоў: Над Бугам: выбранае
Над Бугам: выбранае
Міхась Лынькоў
Уладзімір Някляеў: Знак аховы
Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў: Цэнтр Еўропы
Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў: Паэмы
Паэмы
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.