Уладзімір Някляеў - Выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Вышэйшая школа, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу "Выбранае" Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі, увайшлі вершы і паэмы з папярэдніх яго паэтычных зборнікаў, а таксама фантастычная аповесць "Вежа".

Выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не пакідае працаваць паэт і ў жанры песні, звяртаецца да публіцыстыкі і крытыкі. Літаратурнае імя Уладзіміра Някляева ўжо шырока вядомае за межамі Беларусі, творы ягоныя перакладаюцца на рускую, англійскую, іспанскую, французскую, нямецкую і іншыя мовы.

Разам з тым на перападзе 80 - 90-х гадоў, пазначаных агульным грамадска-палітычным і культурным крызісам, творчая актыўнасць Уладзіміра Някляева перапыняецца даволі працяглай паўзай: не выдаюцца ягоныя кнігі, рэдка з'яўляюцца публікацыі ў перыядычным друку. "Ператрываць гэты боль, Перамаўчаць гэты час", - так патлумачыць пры-чыну паўзы сам паэт.

Час гэты ў творчай біяграфіі паэта вонкава сапраўды выглядае як час маўчання, але толькі вонкава, бо ўнутрана, нібы прыхаваная ад таго, каб не сурочылі, выспявае кніга вершаў і паэм "Прошча". Кніга ў нечым пацвердзіла адно з даўніх дапушчэнняў Уладзіміра Някляева пра тое, "што чуць і бачыць - значыць быць маўклівым". У "Прошчы" значна паўней, глыбей, чым у любым ранейшым зборніку, пачута нячутнага і ўбачана нябачнага, а тым самым спраўджана ці не асноўнае прадвызначэнне паэзіі. У паўзе, як аказалася пасля з'яўлен-ня "Прошчы", іншым разам значна болып сэнсу, чым у таропка прамоўленым слове.

"Прошча" - не проста чарговая па часе кніга, а прынцыпова іншы, якасна новы этап у развіцці паэтыкі Уладзіміра Някляева, у ягоных пошуках адметнай стылістыкі, экспрэсіўных выяўленчых сродкаў. Выразна выявілася ў вершах і паэмах, што склалі кнігу, уласцівае аўтару імкненне да мак-сімальнага напаўнення энергетыкай як цалкам кожнага твора, так і асобнага радка. Дасягаецца гэта за кошт найашчаднага адбору слоў, скарыстання іх у колькасці мінімальнай, толькі зусім неабходнай для выяўлення сэнсу, думкі, пачуцця. У выніку значна ўзрастае сэнсавая і эмацыянальная нагрузка на слова, кожнае з якіх у сцяжцы радка набывае I шматзначнасць і шматпла-навасць. Гэта ўжо не эксперыменты дзеля эксперыментаў, як здаралася, напрыклад, у зборніку "Вынаходцы вятроў", а ўсвядомлены прынцып паэтычнага пісьма, пошукі і знаходкі сталага майстра, які даклад-на ведае, што ён стварае і дзеля чаго.

Кніга пачынаецца плаўна, як плаўна адплывае ад прыстані карабель, калі ні капітану пакуль, ні матросам, ні пасажырам невядома, якое іх чакае падарожжа, і ці па компасе, ці па зорках ім давядзецца плыць:

Намацваць рух радка, які ў зачыне,

Як шыць туман ці аблачыну ткаць...

I ўсё ж пачаць - хоць напачатку знаць, Што слоў, напісаных на аблачыне, Ніколі і нікому не чытаць.

Мяркуючы па радках, што адкрываюць кнігу, плыць хутчэй за ўсё давядзецца па зорках,нават па інтуіцыі, таму аўтара, які ўжо на самым пачатку плавання думае пра тое, з чым вернецца, доўга-доўга, да самай Індыі не адпускае родны бераг. На беразе тым аддаляецца, а праз тое пазбаўляецца дробязей, абагульняецца, набывае маштаб усё найістотнае, найкрэўнае, найдарагое - і сярод усяго, знакам пачатку ўсяго "сінее на роднай зямлі васільком на радне" возера Прошча.

Паводле "Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы", прошча - месца, надзеленае надзвычайнай сілай, дзе здзяйсняюцца самыя таемныя цуды, наогул адбываецца нешта неверагоднае, магчымае толькі тут і болей нідзе. Апроч таго, як удакладняе "Слоўнік беларускай мовы" І.І. Насовіча, прошча - месца абавязкова асвячонае, з крыжам ці капліцаю пры ім, куды на святы ідуць з царквы хрэсным ходам. "Ідуць к яму, як на прошчу якую", - даецца прыклад ужывання слова ў адным слоўніку, а ў другім прыклад такі: "Гэта не царква, а прошча..."

У паэме, якая зусім не выпадкова дала назву ўсёй кнізе, возера ашчадна зберагае храм са званіцай на самым сваім дне. Уладзімір Някляеў сумяшчае царкву і прошчу, хавае ад бязладдзя і лютасці святое ў святым - і ўжо адным гэтым стварае глыбінны вобраз, шматмерную метафару, ключавую для разумення астатніх паэм. Ключавую, 6о, так ці інакш, дзеі, што адбываюцца і ў "Індыі", і ў "Зоне", і ў "Саракавінах", па сутнасці адбываюцца ў адным месцы - прошчы , зыходзячы з гэтай святыні і вяртаючыся ў яе. Да таго ж, як можна меркаваць, адбываюцца яны хоць і ў розныя гады і вякі, але зноў-такі ў адным часе, агульнымі прыкметамі якога з'яўляюцца адсутнасць гармоніі, страта раўнавагі паміж зямным і нябесным. Не трымаючы гэтага на ўвазе, не адчуваючы дзеі ў адным і тым жа мес-цы і часе, кнігу Уладзіміра Някляева, ягоных "слоў, напісаных на аблачыне", сапраўды не прачытаць. Ва ўсякім разе не прачытаць так і пра тое, як і пра што кніга напісана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x