• Пожаловаться

Васіль Зуёнак: Маўчанне травы: Паэма лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак: Маўчанне травы: Паэма лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1980, категория: Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Зуёнак Маўчанне травы: Паэма лёсу
  • Название:
    Маўчанне травы: Паэма лёсу
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1980
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    3.5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Маўчанне травы: Паэма лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўчанне травы: Паэма лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.

Васіль Зуёнак: другие книги автора


Кто написал Маўчанне травы: Паэма лёсу? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Маўчанне травы: Паэма лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўчанне травы: Паэма лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

балада пальца

Ён быў маленькі,
Вельмі маленькі,
Нават самы маленькі —
Мезены.
Ён з краёчку
Хінуўся да жменькі,
Як сірата на хрэсьбінах:
«Сарока-варона
Дзеткам кашу варыла,
На прыпечку студзіла,
Памялом мяшала,
Чапялой давала.
Гэтаму дала,
I гэтаму дала,
I гэтаму дала,
І гэтаму дала,
А гэтаму не дала:
— Ты, малы, круп не драў,
Вады не насіў,
Дзяжы не мясіў.
Ідзі, малы, па вадзіцу,
У сцюдзёную крыніцу...»
Дык вось гэта быў якраз ён,
Той самы
Прымоўнічак,
Ад якога смяшлівая мама
Чакала помачы.
Чакала,
доўга чакала —
I дачакалася:
Дарога сына забрала —
Не запыталася.
Курсант праднавальнічнага
Саракавога...
«Ідзі, сынок, да крынічанькі...»
Маўчыць строга.
Маўчыць і вайна —
Пакуль што.
Прыцэл рэвальвера
Курсант — сэрцабойным культам —
Для фота прымераў.
А побач, на тым жа здымку,
Сябры баявыя —
З надзеяй:
У далечы дымнай
Чыёсьці сэрца заные...
Паслалі
І, колькі чакаць ix,
Сваім наказалі абранніцам...
А сэрца заныла ў маці:
Прыбегла да нас раніцай.
За ёю — і дзядзька Змітра.
Спаткнуўся цень ля пapoгa.
На жонку — не то што сярдзіта —
Зірнуў, як прасіў падмогі.
Даводзіў: «Ну й розум жаночы!
Ніяк не ўталкуеш:
Ды той жа фатограф што хочаш
На здымку ўраз адштукуе.
Ды ён табе правую з левай
Руку пераставіць можа».
Не слухала цётка Ева,
Плакала: «Божачка-божа!..
А дзе ж твой, сыночак, палец?..
Мая ж ты крывіначка ранняя...
Стралялі тамака, стралялі
I пэўна знячэўку
Ранілі...»
Схіліліся — дзеці, мужчыны
I маладзіцы:
На здымку курсанцка-гарэзлівым
Пальцы лічылі —
Няма, як пабег па вадзіцу
Той самы, маленькі,
Мезены.
I кожны суцешыць ахвочы.
Адны разважалі: «Падкурчыў»,
Другія: «Ды дзе вашы вочы —
ён проста фасоніў для дзевак...»
А цётка Ева
Пякучай
Слязою:
«Сыночак, сыночак,
А як жа табе балюча...»
Пакуль грамацеі ў школе —
Мяне пасадзіла на лаву,
Бо літары я адолеў,
На пісарства сцвердзіўшы права
Сяджу за сталом і «друкую»:
«А што ж там, Сямёнка, такое?»
Дыктуе.
А хто супакоіць?..
Ніхто і ніколі...
Дваццаць гадоў чакала
Адказу.
Шчадрыла цыганкам сала —
Не скрыўдзілі ані разу:
«Жывы. А вось і дарога —
Заедзе,
Як вылучыцца нагода...»
Пазелянелай меддзю
Вынырнула з-пад нарога
Ў Падмаскоўі гільза
Сорак першага года.
Прозвішча лейтэнанта
І адрас дамашні,—
Усё, што паперка згарнула.
Прыпіска: «Нашли на пашне,
Где насмерть стояли наши...»
Усё, што вайна вярнула.
Плакала цётка Ева,
Вочы запалі.
Плакала цётка Ева,
Пакуль і яе пахавалі.
Плакала перад сконам,
На сынава фота глядзела.
«А дзе ж той пальчык ягоны...»
Сэрца шчымела.
«А як жа табе балюча»,—
Пошаптам гаварыла...

«Кашку варыла,
Дзетак карміла...»

З-пад Масквы, Варшавы і Берліна
Трыццаць год яны ішлі дадому
Па бестэрміновых каляінах
І па сцежках толькі ім вядомых.
Доўга так ішлі, пакутна доўга,—
Ці ішлі — забыліся ўжо нават...
Зорны высеў ці пяску рудога
Выбухі над вечнаю заставай?..
A прыйшлі — ніхто і не прыкмеціў...
Ды спрадвеку чуйна спала маці:
«Веснічкі ўздыхнулі... Пэўна, вецер...» —
І агеньчык загарэўся ў хаце.
А за першым — і другі, і трэці,
І над вёскай — вогненнае мора:
Млечны Шлях узборскі у сусвеце —
Мацярок нявысненае гора.
Аганькоў трывожных трапятанне,
Дзверы незашчэпленыя ў хатах,—
Гэта ix бясконцае вяртанне —
Тых, хто не вярнуўся ў сорак пятым...
Хто ідзе дарогай Перамогі
Трыццаць год да роднага Ўзбор'я,
Дзе даўно ўжо новыя парогі,
Новыя сцяжынкі да падвор'я...
Хто ідзе сюды зімой і летам
Праз дажджы, спякоту і завеі,
Праз віхуры атамнай планеты —
Каб прынесці нам адну надзею,
Што не стануць кантыненты цэллю
Той пякельнай, той вайны бяскроўнай,
Дзе гемаглабін згарае ў целе
I апошнім сонцам ззяе поўнач...
Вечнае вяртанне — як пракляцце,
Вечнае вяртанне — як бяссмерце,—
I Хатынь свая — у кожнай хаце,
I Хатынь свая — у кожным сэрцы...

25
Замест развітання

Шум бярозы — бацькаў сон трывожны
На пагорку, дзе грудкі, грудкі,
Дзе травінкай узыходзяць кожнай,
Памяццю — дзяды і землякі.
Дзе замшэла крылы развінае —
Як абдымкі — крыж перада мной,
Нібы знак, што да зямнога раю
Ўсе ідуць дарогаю адной.
Вось яна — з нізіны, ад Узбор'я,
Жыта расхінае пад гару.
Не збяжыць ніхто з яе ў міжзор'е
I не абміне ў сваю пару.
Тут усе. Як і на вёсцы — побач,
I заўжды ў суседзей на віду,
I заўжды гатовыя падсобіць,
І з жывымі падзяліць бяду.
Я не раз, не два сюды прыходзіў
I вяртаўся ў думках зноў і зноў.
Па крупінцы сам сябе знаходзіў,
Бо няма высновы без асноў.
Вы прабачце, што парой трывожу
Вашы неразгаданыя сны:
Мы яшчэ без вас ніяк не можам,
Мы яшчэ на рубяжах вайны.
Абсалютных не было ніколі
I не будзе ў свеце перамог.
Перамогу ўмець пераадолець —
Самая цяжэйшая з дарог.
Гэта ўжо не мы, а пакаленні
Выклікаюць з будучыні нас,
Каб не абрываліся карэнні,
Каб агонь свяшчэнны не пагас.
Ты прабач мне за пытанні, тата:
Гэта ўсё працягваецца бой...
Ты перада мной не вінаваты,
Вінаваты я перад табой.
Не зманю: хацелася парою
Славаю хоць раз тваёй дыхнуць...
Ды не ўсе дарогаю адною
Подзвігі жыцця свайго нясуць.
Нёс і ты свой лёс — травы маўчанне,
Што да сонца праз мяцельны сум
З-пад снягоў ірвалася з адчаем,
Каб ізноў патрапіць пад касу.
I пa даўняй той сялянскай мерцы —
Сноп жніва ды каліва сяўбы —
Паяднаць ты здолеў толькі смерцю
Праўду зерня з праўдай барацьбы.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
На крыжах гісторыі
адсутных
Не бывае.
I блуканняў марных
Не бывае.
Хто жыве пакутна,
Не бясхмарна,
Нам
травы маўчанне адкрывае.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Мы заўжды
на пачатку дарог,
Мы заўжды
на пачатку эпох.
Васіль, Сілівей, Ёха...
Маўчанне травы,
Эпоха.
Зноўку Трыхан? Трыхан жывы?..
Пакуты травы...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Гэнры Лангфэла
Васіль Быкаў: Знак бяды
Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Зуёнак: Паіміж небам і зямлёй
Паіміж небам і зямлёй
Васіль Зуёнак
Васіль Зуёнак: Вызначэнне
Вызначэнне
Васіль Зуёнак
Отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.