• Пожаловаться

Васіль Зуёнак: Маўчанне травы: Паэма лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак: Маўчанне травы: Паэма лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1980, категория: Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Зуёнак Маўчанне травы: Паэма лёсу
  • Название:
    Маўчанне травы: Паэма лёсу
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1980
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    3.5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Маўчанне травы: Паэма лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўчанне травы: Паэма лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.

Васіль Зуёнак: другие книги автора


Кто написал Маўчанне травы: Паэма лёсу? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Маўчанне травы: Паэма лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўчанне травы: Паэма лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Схіліўся хтосьці нада мной...
Ды гэта ж Ён,— няйначай!..
Мне прахалоднаю рукой
Лоб астудзіў гарачы.
Не абманіў, не абмінуў,
Зайшоў і ў нашу хату —
Цераз бяду, цераз вайну...
Я прахапіўся...
— Тата?!.
— Цішэй, цішэй,— ляжы, сынок.
Накрыйся во дзяружкай —
Ачахні, дай мне кажушок,
Перавярні падушку:
Змакрэла ўся...

З-за каптура
Я выглянуў на хату:
На самым цэнтры акурат
Стаяў хлапец цыбаты
І з бацькам прымяраў кажух.
— Во, бачыш: як уліты,
Сядзіць — не трэба лепш, кажу:
Як на цябе пашыты.
А гэты фрыцаў макінтош,
Ці як там імянуеш,
Кідай на пудзіла.
— Ну што ж —
Цяпер перазімуем! —
І рукавамі па баках
Хлапец, як певень крыллем,
Заўзята лопнуў:
— Ну, сука,
Дастанем і ў магіле!
«Сука»,— во гэтак і сказаў
I памянуў кагосьці.
Кажух рамнём падперазаў,
Аж храбуснулі косці.

23
Вяртанне сухара

Калі за акном пачынае залець
Поўнач і тухне газніца,
Маўчком узыходзяць на нашым стале
Хлеб і з бяросты сальніца.
Да раніцы звыклі чакаць яны:
Вачэй не звядуць ніколі —
Сонца і воблачка ў небе вайны —
Бохан і жменька солі.
Чакаюць сустрэчы яны з сухаром,
З тым, што па лесе блукае...
Стук асцярожны ў шыбу, як гром,
Ударыць і пагукае.
Толькі калі — не знае ніхто:
Ні гэтыя двое, ні трэці,
Што чуе бяссонна, як снежным хвастом
Па вокнах шэрхае вецер...
Слухае бацька якую ўжо ноч...
Бохан чакае маўкліва,
Лічыць драбочкі сальніца наўзбоч...

Пытлюе мяцеліца мліва.
У сотні шуфляў да дня награбе
Сумёты роўныя з тынам...

Чаканне, як мех, нясеш на гарбе:
«Даўно б завітаць павінны...»
Жывеш двайніком — ахвоч не ахвоч,—
Разрэзаны напалавіну:
Нямецкі дзень, партызанская ноч —
Свая, хоць на дзве хвіліны.
Трывожная, похапкам, ды свая,
Як постук у чуйную шыбу.
Не ўспееш агледзецца, што і як,
А свет пацяплее нібы.
І пэўна-ткі праўда вялікая ёсць
У тым сухары скамянелым,
Што ў хаце заўжды, як жаданы госць,
Прывеціцца сэрцам збалелым.
Прывеціцца боханам на стале,
Прывеціцца жменькаю солі.
Хоць чорным быць сухару, але
Не быць адзінокім ніколі.
Свінцовая сіла — нявольнік-дзень,
Ды моцы ноч набірае:
Ад немца хлеб у зямлю ідзе,
А тут — на стале чакае.

Стукнулі двойчы, ціхутка зусім —
Як вецер шыбу пакратаў
І прашаптаў з марозу: «Васіль!..»
Выйшаў... Вярнуўся ў хату...
Ніхто за ім не пратупаў услед,
Як быццам усё здалося.
— Што гэта ты ўсхапіўся чуць свет?
— Нічога. Правесці просяць.
Не запытала, куды і каго:
Бохан і соль забірае —
Ясна зрабілася без таго,
Якая патрэба гукае.

Даўно забытая між дарог —
Дарога прашчураў — Нача:
То хмызнякі, то куп'істы лог,
То ўзвалак з сіўцом лядачым...
Летнік у свет гайдаў на чаўне,
Зімнік выносіў на санках,
А сёння ўласныя ногі ў цане:
Дарога ішла партызанкай.
Вецер-падвей у трысці галасіў,
Тырчаў расцяроб карчамі.
Паперадзе сцежку значыў Васіль,
Задыхана хлопцы маўчалі.
Дваццаць адбухалі снежных вёрст,
I ад Узбор'я дваццаць
Яшчэ адмахаць — калі наўпрост,
Каб да чыгункі дабрацца.
Васіль у роспыты дужа не лез:
Гэта ж не ў хаце з Ёхам.
I толькі тады, як пачаўся лес,
Загаманілі патроху.
— Гэта мы, бацька, даваць канцэрт
Сабраліся пад завею...
— Загад не забыўся? То збаў на працэнт
Разгон языка.
— Разумею.
— Во гэта не лішняе будзе якраз.
Ідзеш не на паляванне,—
Крыху пацяплеў асіплы бас.
— Дык я ж у агульным плане.
Ударым у бубны, а ты ўяві,
Як скачуць фрыцавы косці,
Ці, скажам, рукі яму адарві,
Як будзеш цягнуць у госці...

Хоць меў не шыкоўны час для размоў,
Дарогу ж усё-ткі згладзіў...
— Ну, дзякуй, бацька...
Табе дамоў,
А мы тут самі паглядзім.
Заднюем, прыкрыемся на перадых,
А ты там — нікому ні слова...
Ускінем чарцей да самых святых —
Ужо і малітва гатова.
На во, трымай: калі ірване
Вогненны слуп увысі,
Тады ва ўзборскай сваёй старане
Па гэтай кантычцы маліся,—
Паперку падаў Васілю і сухар,—
Назад не малая дарога,
Дык пасілкуйся, бяры, гаспадар,
Намеснік хлебнага бога.

Ішоў. І сухар за пазухай нёс,
Нібыта кавалачак сонца,
Нібыта знак, што скарыўся лёс
Яму — Васілю-узборцу.
Што ён кагосьці ў сабе перамог —
Хоць сёння, хоць на гадзіну.
І праўда зярнят уступіла парог
Той праўдзе, што ўзбоч хадзіла.
Той страшнай і горкай, што смерцю наскрозь,
Крывёй і слязьмі набрыняла...
...А некаму ж трэба зламаць гэту вось,
Што коціць вайны навалу.
Упасці пад кола, налегчы грудзьмі,
Каб вывернуць з каляіны,
Каб супраць нелюдзяў стацца людзьмі,—
Нехта ж гэта павінен...
...Сам па сабе хацеў бы ты
Пражыць без вайны і здрады.
Ды ў свеце пануе закон круты
I ёсць нейкі страшны парадак.
Жалезнай пятой падамне, як траву,
I праўды тваёй не спытае...
...Дык чым жа я гэта, мой браце, жыву,
Калі, як былінку, гайдае...—
Ад горасных дум схамянуўся Васіль,
Аб вывараць збіўшыся з кроку...
«Отче наш, иже еси...»
Глядзеў на сябе, як збоку.
Нібыта не сам блукаў па вузлах,
А нейкі двайнік з люстра,
Што першы раз не хаваўся ад зла,
A выйшаў яму насустрач.
Што слепам, няўцямна, але адчуў
Страшэнны сэнс і вялікі
Гэтай вайны:
жыць — не як захачу,
А гэтак, як ён паклікаў.
І той, хто народжаны сеяць і жаць
Ды плугам аблогу дзерці,
Крывавую ношу павінен узяць:
Забіваць у імя бяссмерця...
I зноў спатыкнуўся: «Павінен?.. Я?..
О, свет азвярэлы, о, людзі,
Навошта ж і неба і гэта зямля,
Як вечна такое будзе?..»

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Гэнры Лангфэла
Васіль Быкаў: Знак бяды
Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Зуёнак: Паіміж небам і зямлёй
Паіміж небам і зямлёй
Васіль Зуёнак
Васіль Зуёнак: Вызначэнне
Вызначэнне
Васіль Зуёнак
Отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.